Знакамітыя выпускнікі

 Актуальнасць праекта

          У ходзе рэалізацыі дадзенага праекта навучэнцы змогуць пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі ўстановы адукацыі, жыццём і прафесіянальнымі дасягненнямі знакамітых выпускнікоў.

Рэалізацыя дадзенага праекта будзе садзейнічаць выхаванню ў навучэнцаў патрыятызму, любові і павагі да сваёй малой Радзімы, педагогаў установы адукацыі.

 Мэта праекта

        Стварэнне ва ўстанове адукацыі арганізацыйна-педагагічных умоў для развіцця сацыяльна-актыўнай і творчай інтэлектуальнай асобы навучэнцаў праз рэалізацыю праектнай дзейнасці.

 Задачы праекта

1. Стварыць ва ўстанове адукацыі ўмовы для фарміравання ў навучэнцаў палітычнай, прававой і інфармацыйнай культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

2. Садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый, фарміраванню станоўчага іміджа ўстановы адукацыі.

3. Фарміраваць навыкі пошукава-даследчай дзейнасці ў навучэнцаў.

4. Развіваць творчае супрацоўніцтва навучэнцаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва і знакамітых выпускнікоў.

 Удзельнікі праекта

        Навучэнцы, педагогі, бацькі, мясцовае насельніцтва, выпускнікі ўстановы адукацыі.

 Крытэрыі для вылучэння кандыдатаў на званне “Знакаміты выпускнік”

        Прэтэндэнтам на званне “Знакаміты выпускнік” становіцца выпускнік установы адукацыі, які мае высокія прафесійныя дасягненні ў дзяржаўнай дзейнасці, палітыцы, грамадскім жыцці, у галіне навукі, адукацыі, спорту і турызму, культуры, аховы здароўя, прамысловасці, народнай гаспадаркі.

          Ініцыятыва і права вылучэння кандыдатур на званне “Знакаміты выпускнік” зацвярджаюцца рашэннем педагагічнага савета па прапанове кіраўніка ўстановы адукацыі і бацькоўскага камітэта.

Герасімовіч Дзмітрый Эмвальдавіч

лепшы камбацнер жніва 2012-2014 г.г. "Хлебароб" - паважлівае званне гэтага працаўніка

https://content.schools.by/gurnov/library/SWScan000341.bmp

Народная гаспадарка

“Слава тым, хто хлеб вырошчваў,

не шкадуючы працы і сіл”

Нарадзіўся 31 мая 1971 года ў в.Каранеўшчына Клецкага раёна Мінскай вобласці.

У 1988 годзе закончыў Гурнаўскую сярэднюю школу Клецкага раёна. Пасля службы ў арміі, з 1992 года, застаўся працаваць у сельскай гаспадарцы.

Неаднаразова быў пераможцам раённых спаборніцтваў па сяўбе і ўборцы ўраджаю, атрымліваў раённы  пераходны кубак імя А.А.Шлапакова.

Узнагароджаны граматамі Клецкага раённага выканаўчага камітэта,  Ганаровым дыпломам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

У 2013 годзе ўдзельнічаў у рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла, дзе ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам за трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве.

Двойчы занесены на Дошку гонару Клецкага раёна.

Его знают в лицо практически все в районе. Вот уже несколько лет подряд фото Дмитрия Эмвальдовича Герасимовича из ГП «Племенной завод «Красная звезда» и материалы под рубрикой «Лидеры жатвы» в нашей газете публикуются постоянно. То первый намолотил 1000 тонн зерна, то – победил в очередной пятидневке, а было – признавался лучшим комбайнером в районе, получал кубок имени А.А.Шлапакова, участвовал в республиканских «Дожинках».

Цвірка Таццяна Канстанцінаўна

паэтэса, член літаратурнага аб'яднання "Гоман", абласнога клуба паэтаў і кампазітараў "Жывіца"https://content.schools.by/gurnov/library/SWScan000351.bmp

 

Культура

“Пісаць і сэрцам, і душою – такое крэда ў яе…”

Нарадзілася на Клеччыне, у в. Расветная 25 жніўня 1967 г.

         У першы клас Расветненскай пачатковай школы пайшла ў 1974 г. З 1977г. пачала вучыцца ў Гурнаўскай (так мы пісалі на той час) сярэдняй школе, выпускніцай якой стала ў  чэрвені 1984г.

Пасля была вучоба ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы (зараз каледж імя Я.Коласа) па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў, якое скончыла ў 1987 г.

1988 -1994 гг.- студэнтка філалагічнага факультэта  БДУ імя Леніна.

Пачынала працоўную дзейнасць у Клецкім дзіцячым доме №1, затым   10 год узначальвала яслі-сад «Дзюймовачка» ў в. Даматканавічы, 8 гадоў адпрацавала настаўнікам бел.мовы і літаратуры ва УА «Даматканавіцкая ДАСШ» (ніколі не перастану адчуваць сябе педагогам!), з 2008 г. -  у прыватным сямейным бізнесе. Жыву ў г.Клецку.

 

Чалык Святлана Аляксандраўна

начальнік аддзела культуры і па справах моладзі Клецкага раённага выканаўчага камітэта

Культура

“Упоравень з часам – і крок наперад…”

Нарадзілася 28 жніўня 1964 года ў вёсцы Галавачы Клецкага раёна.

З 01.09.1971 па 11.06.1979 навучалася ў Гурнаўскай сярэдняй школе.

1979 – 1983 гг. – вучоба ў Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі на факультэце харавога дырыжыравання.

З 1983 года працавала мастацкім кіраўніком у Клецкім раённым цэнтры культуры.

2000 – 2005 гг. – вучоба ва Універсітэце Культуры на факультэце культуралогіі.

Зараз – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага райвыканкама.

 Чытаць далей

Кунігель Ірына Аляксандраўна

з 30.09.1991 года па 07.07.2010 года ўзначальвала ДУА "Клецкая сярэдняя школа № 1"Изображение

Адукацыя

“З любоўю да дзяцей…”

Нарадзілася 18 красавіка 1951 года ў в.Лецяшын Клецкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

     З 1957 па 1967 год навучалася ў Гурнаўскай сярэдняй школе.  Па заканчэнні школы працягнула навучанне ў Гродненскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (1967-1972 гады) на біёлага-хімічным факультэце. Атрымала кваліфікацыю настаўніка біялогіі і хіміі сярэдняй школы.

 Каладкевіч Антон Антонавіч

ветэран Вялікай Айчыннай вайны, абаронца Ленінградаhttps://content.schools.by/gurnov/library/SWScan000342.bmp

Грамадскае жыццё

“Слухаць ветэрана – як дакрануцца да святыні…”

Нарадзіўся 22 студзеня 1917 года.

1925 год – пайшоў у 1 клас ва ўзросце 8 гадоў, скончыў 7 класаў у 1932 годзе.

Як узгадвае Антон Антонавіч, любімы прадмет – матэматыка, таксама любіў і добра маляваў, расказваў вершы, некаторыя помніць і зараз.

Кастрычнік 1940 года – май 1942 года – стралок 241 будаўнічага батальёна, з 24.01.1941 года па 14.12.1941 года знаходзіўся ў Ленінградзе.  

Скаварада Іван Аляксеевіч

былы старшыня Зубкаўскага сельскага выканаўчага камітэта

 

Грамадскае жыццё

“З клопатам пра край, у якім жыву, зямлю, на якой нарадзіўся…”

Нарадзіўся 12 лістапада 1960 года ў вёсцы Расветная Клецкага раёна.

  З 1968 года па 1978 год навучаўся ў Гурнаўскай сярэдняй школе.

  Сваю працоўную дзейнасць пачаў у верасні 1978 года ў калгасе “Сцяг Саветаў” трактарыстам.

  У красавіку 1979 года быў прызваны на службу ў рады Узброеных сіл. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Гурнаўскім сельскім савеце.

Скаварада Міхаіл Аляксеевіч

былы дырэктар ДУА "Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна", кандыдат педагагічных навук, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусьhttps://content.schools.by/gurnov/library/SWScan000352.bmp

Адукацыя

“Любы вопыт нясе за сабой поспех”

Гады навучання ва ўстанове: 1969-1973

 

Куліч Святлана Сцяпанаўна

майстар спорту па кіданні кап'я

https://content.schools.by/gurnov/library/SWScan00036.bmp

Спорт і турызм

“Дакінуць кап’ё да Лондана…”

 

Как-то так случилось, что до Светланы Кулич в Клецком районе не появлялось спортсменок уровня национальной сборной.

Узнагароды