Камісія па супрацьдзеянні карупцыі

ПАЛАЖЭННЕ

аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

 

  1. Дадзенае Палажэнне па супрацьдзеянні карупцыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна” (далей – камісіі) распрацавана на падставе Тыпавога палажэння аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2011 № 1732              (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 23.04.2015 № 326).
  2. Камісія ствараецца кіраўніком установы адукацыі ў колькасці не менш пяці членаў пад старшынствам аднаго з намеснікаў кіраўніка ўстановы адукацыі. Намеснік старшыні і сакратар камісіі выбіраюцца на пасяджэнні камісіі з ліку яе членаў.
  3. Камісія ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года “Аб барацьбе з карупцыяй” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., N 122, 2/1262), іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку Тыпавым палажэннем,         а таксама зацверджаным кіраўніком установы адукацыі Палажэннем аб камісіі.
  4. Асноўнымі задачамі камісіі з’яўляюцца:

распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі;

разгляд пытанняў прадухілення праяў карупцыі і іх выяўлення;

каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў установы адукацыі, у якой створана камісія,  па рэалізацыі мер па супрацьдзеянні карупцыі;

узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць барацьбу         з карупцыяй, пры рэалізацыі мер па прадухіленні праяў карупцыі і іх выяўленні;

узаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі арганізацыямі               па пытаннях супрацьдзеяння карупцыі;

далучэнне грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да супрацоўніцтва па пытаннях прадухілення праяў карупцыі, іх выяўлення і супрацьдзеяння карупцыі з мэтай выпрацоўкі ў работнікаў установы адукацыі навыкаў антыкарупцыйных паводзін у сферах з павышанай рызыкай карупцыі,                   а таксама фарміравання нецярпімасці да яе праяў;

абагульненне і аналіз інфармацыі, якая паступае ад дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, інфармацыі аб парушэннях заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй работнікамі ўстановы адукацыі.

  1. Камісія з мэтай вырашэння пастаўленых перад ёй задач ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:

удзельнічае ў межах сваёй кампетэнцыі ў выкананні даручэнняў вышэйстаячых дзяржаўных органаў і кіраўніка ўстановы адукацыі                       па прадухіленні праяў карупцыі і іх выяўленні;

удзельнічае ў маніторынгу праграм дзяржаўнага органа (арганізацыі), накіраваных на прадухіленне праяў карупцыі і іх выяўленне;

заслухоўвае на сваіх пасяджэннях кіраўнікоў структурных падраздзяленняў установы адукацыі аб рабоце, якая праводзіцца па прадухіленні праяў карупцыі і іх выяўлення;

далучае па неабходнасці да ўдзелу ў пасяджэннях камісіі прадстаўнікоў праваахоўных і кантралюючых органаў, іншых дзяржаўных органаў                       і арганізацый, а таксама сродкаў масавай інфармацыі (са згоды іх кіраўнікоў);

прымае ў межах сваёй кампетэнцыі абавязковыя для выканання падначаленымі арганізацыямі рашэнні па пытаннях арганізацыі дзейнасці           па прадухіленні праяў карупцыі і іх выяўленні, а таксама ажыццяўляе кантроль за выкананнем гэтых рашэнняў;

распрацоўвае і прадастаўляе кіраўніку ўстановы адукацыі прапановы па прадухіленні або ўрэгуляванні сітуацый, у якіх асабістыя інтарэсы работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі) або падпарадкаванай арганізацыі, яго мужа (жонкі), блізкіх сваякоў або сваякоў уплываюць або могуць паўплываць на належнае выкананне гэтым работнікам сваіх службовых (працоўных) абавязкаў;

выпрацоўвае на сваіх пасяджэннях і ўносіць на разгляд кіраўніка ўстановы адукацыі  прапановы аб удасканаленні заканадаўства    па барацьбе з карупцыяй;

інфармуе кіраўніка дзяржаўнага органа (арганізацыі) аб выяўленых камісіяй у ходзе яе дзейнасці правапарушэннях, якія ствараюць умовы               для карупцыі;

дае запыты ў межах кампетэнцыі ўстановы адукацыі ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку на інфармацыю па пытаннях прадухілення праяў карупцыі, іх выяўлення і супрацьдзеяння карупцыі;

уносіць кіраўніку дзяржаўнага органа (арганізацыі), які ажыццяўляе              ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2010 г.     N 325 “Аб ведамасным кантролі ў Рэспубліцы Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., N 157, 1/11733) ведамасны кантроль, прапановы аб правядзенні ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку праверак ва ўстанове адукацыі па фактах здзяйснення правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў, а таксама невыканання заканадаўства аб барацьбе                     з карупцыяй;

уносіць кіраўніку ўстановы адукацыі прапановы аб прыцягненні                да дысцыплінарнай адказнасці падначаленых яму работнікаў, якія ўчынілі правапарушэнні, якія ствараюць умовы для карупцыі;

разглядае прапановы членаў камісіі аб удасканаленні метадычнай                  і арганізацыйнай работы па супрацьдзеянні карупцыі;

распрацоўвае прапановы аб мерах рэагавання на інфармацыю,                 якая змяшчаецца ў зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, па пытаннях праяў карупцыі;

уносіць кіраўніку ўстановы адукацыі прапановы аб заахвочванні работнікаў, якія аказваюць садзеянне ў прадухіленні праяў карупцыі                     і іх выяўленні, выяўленні правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі;

ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя Палажэннем аб камісіі.

  1. Дзейнасць камісіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы на каляндарны год, які зацвярджаецца на яе пасяджэнні.
  2. Не могуць быць адначасова членамі камісіі асобы, якія знаходзяцца ў шлюбе або ў адносінах блізкага сваяцтва.
  3. Старшыня камісіі:

нясе персанальную адказнасць за дзейнасць камісіі;

арганізуе работу камісіі;

вызначае месца і час правядзення пасяджэнняў камісіі;

зацвярджае графік пасяджэнняў камісіі і парадак разгляду пытанняў           на яе пасяджэннях;

дае даручэнні членам камісіі па пытаннях яе дзейнасці, ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем.

У выпадку адсутнасці неабходнай колькасці членаў камісіі                           на яе пасяджэнні старшыня камісіі прызначае іншую дату пасяджэння,               але не пазней чым праз месяц.

У час адсутнасці старшыні камісіі яго абавязкі выконвае намеснік старшыні камісіі.

  1. Член камісіі мае права:

уносіць прапановы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камісіі;

выступаць на пасяджэннях камісіі і ініцыіраваць правядзенне галасавання    па ўнесеных прапановах;

задаваць удзельнікам пасяджэння камісіі пытанні ў адпаведнасці                  з парадкам дня і своечасова атрымліваць на іх адказы;

знаёміцца з пратаколамі пасяджэнняў камісіі і іншымі матэрыяламі,         якія датычацца яе дзейнасці;

у выпадку нязгоды з рашэннем камісіі выкласці ў пісьмовай форме асабістае меркаванне па разглядаемым пытанні, якое падлягае абавязковаму далучэнню да пратакола пасяджэння камісіі;

ажыццяўляць іншыя паўнамоцтвы з мэтай выканання ўскладзеных             на камісію задач і функцый.

  1. 1 Член камісіі абавязаны:

прымаць удзел у падрыхтоўцы пасяджэнняў камісіі;

удзельнічаць у пасяджэннях камісіі, а ў выпадку немагчымасці ўдзелу         ў іх паведамляць пра гэта старшыні камісіі;

па рашэнні камісіі (даручэннях яе старшыні) прымаць удзел                          у мерапрыемствах, якія накіраваны на выяўленне фактаў здзяйснення правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, а таксама невыкананне заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй;

не здзяйсняць дзеянняў, якія дыскрэдытуюць камісію;

выконваць рашэнні камісіі (даручэнні яе старшыні).

  1. Сакратар камісіі:

абагульняе матэрыялы, якія паступілі для разгляду на пасяджэннях камісіі;

вядзе дакументацыю камісіі;

паведамляе членам камісіі і запрошаным асобам аб месцы, часе правядзення і пытаннях пасяджэння камісіі;

забяспечвае падрыхтоўку пасяджэнняў камісіі;

ажыццяўляе ўлік і захоўванне пратаколаў пасяджэнняў камісіі                       і матэрыялаў да іх.

  1. Перашкода членам камісіі ў выкананні імі сваіх паўнамоцтваў не дапускаецца і цягне за сабой прымяненне мер адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
  2. Пасяджэнні камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, у тым ліку для разгляду выяўленых камісіяй у ходзе яе дзейнасці канкрэтных правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, але не радзей аднаго разу ў паўгоддзе. Рашэнне аб скліканні камісіі прымаецца старшынёй камісіі або па прапанове не менш адной трэцяй яе членаў.
  3. Камісія мае права прымаць рашэнні пры ўмове прысутнасці на пасяджэнні больш паловы яе членаў.
  4. Члены камісіі валодаюць роўнымі правамі пры абмеркаванні праектаў рашэнняў. Рашэнні прымаюцца большасцю галасоў ад агульнай колькасці членаў камісіі, якія прысутнічаюць на яе пасяджэнні. У выпадку роўнасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні камісіі. Рашэнні камісіі афармляюцца пратаколам.
  5. У пратаколе ўказваюцца:

месца і час правядзення пасяджэння камісіі;

найменне і склад камісіі;

звесткі аб удзельніках пасяджэння камісіі, якія не з’яўляюцца яе членамі; парадак дня пасяджэння камісіі, змест разглядаемых пытанняў і матэрыялаў;

прынятыя камісіяй рашэнні;

звесткі пра матэрыялы, якія прыкладаюцца да пратакола пасяджэння камісіі.

  1. Пратакол пасяджэння камісіі рыхтуецца ў 10-дзённы тэрмін з дня яго правядзення, падпісваецца старшынёй і сакратаром камісіі, пасля чаго ў 5-дзённы тэрмін даводзіцца сакратаром камісіі да яе членаў і іншых зацікаўленых асоб.

 

Аб стварэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

 

         На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні Тыпавога палажэння аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі” ад 26.12.2011 № 1732 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад  23.04.2015 № 326) і з мэтай удасканалення работы па супрацьдзеянні карупцыйных праяўленняў ва ўстанове адукацыі

ЗАГАДВАЮ:

  1. Стварыць камісію па супрацьдзеянні карупцыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна” ў наступным саставе:

         Хаванская Наталля Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце – старшыня камісіі;

         Наумовіч Алена Міхайлаўна, дырэктар установы;

         Карачун Валянціна Іванаўна, загадчык гаспадаркі;

         Казак Сняжана Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў, старшыня прафкама;

         Горбач Святлана Віктараўна, бібліятэкар.

  1. Зацвердзіць:

         палажэнне аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі  ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”;

         план работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі  ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна” на 2020 год.

  1. Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі кіравацца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” ад 26.07.2015 № 305-З, нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць дзейнасць камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
  2. Пасяджэнні камісіі праводзіць па меры неабходнасці, у тым ліку для разгляду выяўленных камісіяй у ходзе яе дзейнасці кантрэтных правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў, але не радзей за адзін раз у паўгоддзе.
  3. Сакратару камісіі афармляць пратакол пасяджэння камісіі ў 10-дзённы тэрмін з дня яго правядзення, у 5-дзённы тэрмін даводзіць да яе членаў і зацікаўленых асоб.
  4. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Хаванскую Наталлю Уладзіміраўну.

 

Дырэктар            (подпіс)                                                              А.М.Наумовіч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Наумовіч  33616

АА 31.12.2019  загады

План мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

 

№ п/п

Мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Адказныя

Арганізацыйна-практычныя мерапрыемствы

1

Разглядаць пытанні прафілактыкі карупцыйных злачынстваў, выкананне антыкарупцыйнага заканадаўства на нарадах пры дырэктару

2 разы ў год

Наумовіч А.М.

2

Разглядаць звароты грамадзян, якія змяшчаюць факты карупцыі з боку настаўнікаў і іншых работнікаў установы

Па меры паступлення

Наумовіч А.М., члены камісіі

3

Праводзіць аналіз вынікаў выпускных экзаменаў на педагагічных саветах

Чэрвень

Хаванская Н.У.

Кадравае, арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне

4

Забяспечыць узгадненне з упраўленнем па  адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама прызначэнне намесніка дырэктара

Па меры неабходнасці

Наумовіч А.М.

5

Ажыццяўляць прыём работнікаў ва ўстанову  з папярэджаннем аб выкананні абмежаванняў,  радугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”

Пастаянна

Наумовіч А.М.,

Карчун В.І.

6

Ажыццяўляць прыём на работу педагагічных работнікаў і тэхнічнага персаналу ў адпаведнасці са штатным раскладам установы адукацыі

Пастаянна

Наумовіч А.М.

7

Забяспечыць канфідэнцыяльнасць алімпіядных заданняў школьных алімпіяд па вучэбных прадметах

Штогод

кастрычнік

Наумовіч А.М.

8

Даводзіць інфармацыю аб карупцыйных правапарушэннях да работнікаў установы на нарадах пры дырэктару

У выпадку выяўлення

Наумовіч А.М.,

Карачун В.І.

9

Прымяняць меры дысцыплінарнага і адміністрацыйнага ўздзеяння да вызвалення ад займаемай пасады работнікаў, якія дапусцілі парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства

У выпадку выяўлення

Камісія па супрацьдзеянні карупцыі

10

Праводзіць сустрэчы ў працоўным калектыве, з вучнямі па пытаннях выканання антыкарупцыйнага заканадаўства

1 раз у год

Наумовіч А.М.,

Казак С.У.

11

Дырэктару установы  прымаць дзейсныя меры па поўным пакрыцці выяўленай шкоды, уносіць прапановы па прыцягненні  да дысцыплінарнай адказнасці асоб, вінаватых у дапушчаных парушэннях

У выпадку выяўлення

Наумовіч А.М.

12

Праводзіць інфармацыйна-тлумачальную работу сярод навучэнцаў і іх бацькоў сумесна з ГА "БРСМ"

1 раз у год

Хаванская Н.У.

13

Абнаўляць інфармацыю на стэндах установы аб прадстаўляемых паслугах

Верасень, студзень

Хаванская Н.У.

14

Правядзенне нарад з намеснікам дырэктара ўстановы па пытаннях выканання правілаў атэстацыі навучэнцаў, выканання нарматыўных актаў па выдачы пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

Верасень,

май

Наумовіч А.М.

15

Правядзенне намеснікам дырэктара нарад з настаўнікамі па пытаннях выканання правілаў атэстацыі навучэнцаў, выканання нарматыўных актаў па выдачы пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

Верасень,

май

Хаванская Н.У.

16

Папярэджанне фактаў збору грашовых сродкаў на набыццё падарункаў для педагагічных работнікаў у перыяд правядзення выпускных экзаменаў, выпускных і іншых мерапрыемстваў

Пастаянна

Хаванская Н.У.

17

Папярэджанне неабгрунтаванага адцягнення навучэнцаў ад заняткаў на розныя віды работ, не звязаныя з адукацыйным  працэсам і функцыянаваннем установы

Пастаянна

Хаванская Н.У.

18

Размяшчэнне на сайце ўстановы інфармацыі аб антыкарупцыйным заканадаўстве

Штогод

Маліноўская Н.І.

19

Інфармаванне аб рабоце, якая праводзіцца дзяржаўнымі органамі па барацьбе з карупцыйнымі праяўленнямі ў грамадстве

Штогод

Наумовіч А.М.

20

Стварэнне камісіі па праверцы правільнасці афармлення дакументаў аб адукацыі

Май

Наумовіч А.М.

Кантрольныя мерапрыемствы

21

Кантроль за эфектыўным расходаваннем пазабюджэтных грашовых сродкаў, выкарыстаннем і захаванасцю дзяржаўнай маёмасці

1 раз у паўгоддзе

Карачун В.І.

22

Кантроль за абгрунтаванасцю размеркавання вучэбных гадзін, гадзін факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў

Верасень,

студзень

Хаванская Н.У.,

Казак С.У.

23

Ажыццяўляць кантроль за працэсам здачы выпускных экзаменаў з мэтай папярэджання карупцыйных дзеянняў з боку педагагічных работнікаў

Чэрвень

Хаванская Н.У.,

члены камісіі