Мэта і задачы

Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2020/2021 навучальны год:

разгарнуць


Мэта: стварэнне аптымальных умоў для павышэння якасці адукацыі з улікам запытаў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў

 

Задачы:


1. Працягваць работу па ўдасканаленні пазнавальна-моўнага развіцця выхаванцаў праз гульнявую дзейнасць, узаемадзеянне з сям'ёй.


2. Забяспечыць якасць адукацыйнага асяроддзя праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу, удасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці, работу з матываванымі вучнямі, развіццё асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў, фарміраванне прадметных кампетэнцый навучэнцаў.


3. Удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.


4. Фарміраваць сацыяльна адаптыўную асобу навучэнца з высокім узроўнем прававой культуры, інфармацыйнай кампетэнтнасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй праз вывучэнне малой радзімы, работу з сям’ёй па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, захаванне здаровага ладу жыцця.


5. Прадаўжаць абнаўленне і ўмацаванне вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, інфарматызацыю адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных сродкаў.

 

Накірунак работы ўстановы: развіццё даследчых уменняў навучэнцаў у працэсе вывучэння малой радзімы.

згарнуць