Публічная справаздача аб рабоце ўстановы адукацыі за 2019/2020 навучальны год

Дзейнасць Дзяржаўнай установы адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна” ў 2019/2020 навучальным годзе арганізоўвалася згодна з  Кодэксам Рэспублікі Беларусь                  аб адукацыі,  была накіравана на забеспячэнне якаснага адукацыйнага асяроддзя з улікам інтэлектуальна-творчых здольнасцей кожнага навучэнца. Выкананне дадзенай мэты забяспечвалася праз рэалізацыю вызначаных                  перад педагагічным калектывам задач, сацыяльнае партнёрства. Наладжана супрацоўніцтва з КСУП “Племянны завод Чырвоная Зорка” (работа  камісіі                    па садзейнічанні сям’і і школе), Чырваназоркаўскім сельскім выканаўчым камітэтам (удзел у рабоце савета ўстановы адукацыі, савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх), протаіерэем храма в. Цапра В.Вячорка, загадчыкам ФАПа в. Гурнаўшчына Груша С.Э.

         Запланаваныя арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі, выкананы.

У 2019/2020 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала                     ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага і 6-дзённага рабочага тыдня. Ва ўстанове навучалася 23 вучні: на I  ступені – 12, на  II ступені – 11 (2018/2019 н.г. –                      26 вучняў: на I  ступені – 14, на  II ступені – 12, 2017/2018 н.г. – 35 вучняў),                   і 10 выхаванцаў дашкольнай рознаўзроставай групы (2018/2019 н.г.,                      2017/2018 н.г. – 8 выхаванцаў).

Сярэдняя напаўняльнасць класаў  у 2019/2020 навучальным годзе                        склала 3,3.

Колькасць выхаванцаў дашкольнай групы павялічылася з 2017 года                   ад 8 да 10 выхаванцаў у 2019/2020 н.г. Забяспечаны 100% паказчык  ахопу дзяцей ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй (2018/2019 н.г. – 92%, раённы – 71,8 %). На працягу двух гадоў функцыянавала форма дашкольнай адукацыі – прагулачная група.

         Забяспечанасць вучняў падручнікамі, выхаванцаў дашкольнай групы вучэбнымі дапаможнікамі саставіла 100%. Агульны фонд бібліятэкі –           7167 экзэмпляраў, паступіла 96 экзэмпляраў вучэбнай і 42 мастацкай літаратуры, набыта 9 экзэмпляраў сацыяльна значымай літаратуры                     на суму 72,34 руб., па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дашкольнай групе –  4 экзэмпляры на суму 25,00 руб., па папаўненні вугалка чытання дзіцячай літаратурай у дашкольнай групе –  6 экзэмпляраў на суму 11,00 руб. Працуе праграмны комплекс БібліёГраф, занесена 100% вучэбнай і 73% мастацкай літаратуры.  

          Для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу выкарыстоўваліся: 10 вучэбных кабінетаў, камп’ютарны клас (6+1), у якім дзейнічае лакальная сетка, усе камп’ютары маюць доступ да сеткі Інтэрнэт, кабінет інтэрактыўнага навучання (мультымедыйная ўстаноўка + ноўтбук), бібліятэка з чытальнай залай, музей, спартыўная зала, гульнявы, спальны пакоі, спартыўная зала ў дашкольнай групе. Праводзілася мэтанакіраваная работа па папаўненні прадметна-развіваючага асяроддзя ў дашкольнай групе. Па выніках раённага агляду-конкурсу “Лепшая група ўстаноў, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі”, – 3 месца.

         Маецца харчблок і абедзенная зала. Ахоп гарачым харчаваннем складае 100%.

Працягвалася работа па стварэнні адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для дзяцей з АПФР. У 2019 годзе папоўнены гульнявы і дыдактычны матэрыял. З мэтай падтрымкі дзяцей з асаблівасцямі развіцця наладжана работа групы псіхолага-педагагічнага суправаджэння. Кіраўніцтвам установы ажыццяўляўся кантроль за аказаннем карэкцыйна-педагагічнай дапамогі вучням з АПФР.

         На працягу навучальнага года праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне бяспечных умоў жыццядзейнасці навучэнцаў. Кабінеты інфарматыкі, хіміі, фізікі забяспечаны вогнетушыцелямі, укамплектаваны аптэчкамі. Ва ўсіх вучэбных кабінетах маюцца графікі праветрывання, светавога рэжыму, правілы бяспечных паводзін для вучняў, у актавай                            і спартыўнай зале – агульнааб’ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы,                   на першым, другім паверхах, спартыўнай зале, у дашкольнай групе  – планы эвакуацыі, цэнтральны і запасныя выхады абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць адкрыцця без ключа.

         Адукацыйны працэс ва ўстанове ажыццяўляўся ў адпаведнасці                      з нарматыўнымі прававымі дакументамі, рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе, лакальнымі нарматыўнымі дакументамі і планам работы ўстановы                  на 2019/2020 навучальны год.

         Вучэбны план установы на 2019/2020 навучальны год быў складзены на аснове тыпавога вучэбнага плана базавай школы, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2019 № 44. З захаваннем санітарна-гігіенічных норм быў састаўлены расклад вучэбных, факультатыўных заняткаў. Узровень тыднёвай нагрузкі на вучня не перавышаў максімальна дапушчальнай нормы.  Вучэбныя праграмы і іх практычная частка выкананы.

Заняткі ў дашкольнай групе былі наладжаны згодна                                      з  патрабаваннямі праграмы і стандарта дашкольнай адукацыі з улікам узроставай катэгорыі груп выхаванцаў. Аснашчанасць дашкольнай групы сродкамі навучання, гульнявым і вучэбным абсталяваннем складае 88,9% (раённы паказчык 86,6%, абласны 86,7%), вучэбнымі і метадычнымі выданнямі – 89,8%, у тым ліку  вучэбнымі выданнямі для педагогаў 90,1%, для выхаванцаў 89,5% (раённы паказчык адпаведна 86%, 85,3% і 86,7%), надворным абсталяваннем – 87,6% (раённы паказчык 74,2%), што вышэй, чым раённы                   і абласны паказчыкі.

         З мэтай задавальнення адукацыйных запытаў вучняў праводзілася анкетаванне вучняў і іх бацькоў. Згодна з анкетаваннем вучняў і іх законных прадстаўнікоў былі арганізаваны 6 факультатыўных заняткаў:   прадметных – 3 (50%): па англійскай мове, I, V класы (настаўнік Жаўнерык М.В.), беларускай літаратуры, VII клас (настаўнік Маліноўская Н.І.), развіццёвых – 3 (50%):                    у I, IV, VI класах (настаўнікі Вячорка В.В., Горбач Т.Л., Піструй М.В.).                     Працэнт ахопу факультатыўнымі заняткамі – 74%.

         Сярэдні бал ва ўстанове адукацыі за 2019/2020 навучальны год склаў                6,3 бала. У III-IV класах сярэдні бал – 6,7 бала, у V-VII класах сярэдні бал – 6,0 бала.

 Навучэнцы ўстановы адукацыі ўдзельнічаюць у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, дыстанцыйных і інтэрнэт-алімпіядах, конкурсе (канферэнцыі) работ даследчага характару. Да ўдзелу ў абласным конкурсе (канферэнцыі) работ даследчага характару было заяўлена 4 работы па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Беларуская мова і літаратура”, “Працоўнае   навучанне”.

Традыцыйна (люты 2020) праведзены  школьны конкурс даследчых работ, на які былі прадстаўлены чатыры  работы малодшых школьнікаў і адна  выхаванца  дашкольнай групы,  пяць  работ вучняў V-VII класаў. Па выніках конкурсу работы “Большой семян маленьких семян”  выхаванца дашкольнай групы Бычэнка А. (кіраўнік Вашкевіч С.І.),  “Её величество бумага, или секреты обычного белого листа (Дзікарэвіч М.,  I клас, настаўнік Вячорка В.В.), “Почему ураганы называют женскими именами” (Лобан Д.,  II клас, настаўнік Казак С.У.), “Необычные свойства обычного куриного яйца” (Раманчук А., III клас, настаўнік Качура Н.Л.), “Как проверить качество воды в обычных домашних условиях” (Лявончык Я.,  IV клас, настаўнік Горбач Т.Л.),  “Імёны беларускага народнага календара з характарыстычным кампанентам”  (Горбач А., V  клас,настаўнік Ма ліноўская Н.І.), “Гісторыя ткацтва ў экспанатах школьнага краязнаўчага музея” (Бяганская В., V  клас, настаўнік Горбач С.В.), “Игры и выигрышные стратегии” (Сёмуха К., V  клас, настаўнік Забэла С.У.), “Языковые и смысловые особенности названия белорусских конфет” (Мамчыц А., VII  клас, настаўнік Хаванская Н.У.) “Английский календарь” (Горбач К., VII  клас, настаўнік Жаўнерык М.В.) былі прадстаўлены на раённы конкурс даследчых работ. Дыпломам III ступені аздначана работа  “Імёны беларускага народнага календара з характарыстычным кампанентам”. Тры работы вучняў пачатковых класаў і работа выхаванца дашкольнай групы таксама прынялі ўдзел у раённым конкурсе. 

Мэтанакіраваную работу  з матываванымі вучнямі  на працягу трох гадоў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Маліноўская Н.І., гісторыі Муравейка І.С.,  працоўнага навучання Горбач С.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі Вашкевіч С.І.

         На працягу 2019/2020 навучальнага года вучні і педагогі ўстановы прымалі ўдзел у творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў                   з наступнымі рэзультатамі: Дыплом ІІІ ступені ў абласным конкурсе творчых работ “Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі”, прысвечаным 75-годдзю Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, намінацыя “Няма большай любові, чым калі хто зложыць душу сваю за сяброў сваіх”, эсэ, узроставая катэгорыя – 11-13 гадоў (Горбач К.), настаўнік Маліноўская Н.І., Дыплом IІІ ступені ў VРэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”, бібліятэкар Горбач С.В.

         Вучні ўстановы адукацыі – удзельнікі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У 2019/2020 навучальным годзе атрыманы  два прызы ў конкурсе  “Кенгуру” (II, VII класы, настаўнік Забэла С.У.), прыз у конкурсе “Буслік”               (VI клас, настаўнік Маліноўская Н.І.),  3 прызы ў конкурсе “Алімпіёнак” (IV, V, VII класы, настаўнік  Таўпека А.М.), прыз у конкурсе “Кентаўрык” (V клас, настаўнік Муравейка І.С.), прыз у конкурсе  “Лингвистенок” (IV клас, настаўнік жаўнерык М.В.), прыз у конкурсе “Журавлик” (II клас, настаўнік Хаванская Н.У.), прыз у конкурсе  “Бабёр” (I клас), удзел у другім этапе дыстанцыйнай алімпіядзе па матэматыцы (настаўнік Забэла С.У.).

         Вучэбны план адпавядаў патрабаванням нарматыўных прававых дакументаў, рэалізаваны ў поўным аб’ёме; вучэбныя праграмы па прадметах             за 2019/2020 навучальны год выкананы; захаваны нарматывы максімальна дапушчальнай нагрузкі і гігіенічныя патрабаванні; арганізацыя факультатыўных заняткаў з’яўляецца аптымальнай у сувязі з нізкай напаўняльнасцю класаў.

            У 2019/2020 навучальным годзе школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына” ажыццяўляў сваю дзейнасць у рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў у працэсе вывучэння малой радзімы”.

         Мэта дзейнасці музея – садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў, беражлівых адносін да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды.

         Матэрыялы музея структурыраваны па наступных экспазіцыях:                       “З гісторыі Клеччыны”, “Далёкае мінулае вёскі Гурнаўшчына”, “Землі нашай мясцовасці пад уладай Польшчы”, “Гісторыя калгаса”, “Вялікая Айчынная вайна”, “Наша школа ўчора і сёння”, “Этнаграфічны раздзел”.

         Фонд музея налічвае 799 экспанатаў, з іх 628 – асноўнага фонду.                        За 2019/2020 навучальны год асноўны фонд музея павялічыўся                               на 11 экспанатаў. Найбольш значныя экспанаты – прадметы побыту, нумізматыкі.

         У 2019/2020  навучальным годзе работу музея ўзначальваў Савет музея                   ў колькасці 5 вучняў: Аляшкевіч Станіслаў (7 клас)  – старшыня Савета музея;

Горбач Ксенія (7 клас) – намеснік старшыні; Мамчыц Анастасія (7 клас) – кіраўнік экскурсійнай групы; Горбач Андрэй (6 клас) – кіраўнік фондавай групы; Сёмуха Кірыл (5 клас) – кіраўнік пошукавай групы. З вучняў 5-7 класаў былі сфарміраваны пошукавая, фондавая,  экскурсійная групы.     

         На працягу 2019/2020 навучальнага года актыўна працавала экскурсійная група. Слухачамі экскурсаводаў былі вучні, выхаванцы дашкольнай групы,  настаўнікі ўстановы, былыя выпускнікі, члены метадычных аб’яднанняў настаўнікаў раёна: класных кіраўнікоў (студзень 2020),  намеснікаў дырэктараў вучэбна-педагагічных комплексаў (люты 2020).

         У 2019/2020 навучальным годзе былі праведзены  музейныя ўрокі, прысвечаныя юбілейным датам: “Гартаем старонкі гісторыі” (да 80-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі  з БССР”, верасень 2019); “Кітай: гісторыя, традыцыі, культура” (да 70-годдзя ўтварэння КНР, кастрычнік 2019),“Блакада Ленінграда” (да 75-годдзя зняцця блакады, студзень 2020); “Таямніцы далёкіх экспедыцый” (да 200-годдзя адкрыцця рускімі мараплаўцамі Антарктыды, люты 2020).

         На працягу 2019/2020  навучальнага года працавалі тэматычныя выставы:

“Мая малая радзіма”; “Мой родны кут”; “Чарнобыльская катасрофа”; “Памяць жыве вечна”; Навагоднія паштоўкі ХХ стагоддзя”.

          У рамках асветніцкай работы праводзіўся  цыкл пазнавальных гадзін “Мастакі Беларусі”,  у ходзе якіх вучні пазнаёміліся з творчасцю мастакоў М.Савіцкага, А.Вашчанкі.

         На пачатак навучальнага года вучні і выхаванцы ўстановы адукацыі былі размеркаваны на групы здароўя і групы  па фізічнай  культуры з мэтай карэкцыі і вызначэння накірункаў работы  па здароўезберажэнні.

           Па выніках паглыбленага медыцынскага агляду  96% вучняў аднесены  да асноўнай групы для вучэбных заняткаў “Фізічная культура і здароўя”.

         Ва ўстанове адукацыі на працягу 2019/2020 навучальнага года праводзіліся мерапрыемствы па прафілактыцы  грыпу і вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Колькасць пропускаў па хваробе за 2019/2020 навучальны год склала 1,5 пропускаў на адного вучня. Колькасць дзён, прапушчаных                     па хваробе на аднаго выхаванца  за 2019/2020 год склала 1,1.

Фарміраванне навыкаў рухальнай актыўнасці ажыццяўлялася                          праз правядзенне ў дашкольнай групе ранішняй гімнастыкі, фізкультхвілінак (штодзённа), рухавых гульняў і фізічных практыкаванняў (на 1-й і 2-й прагулках), у школе – рухомых перапынкаў (кожны дзень пасля другога ўрока, п.123  Санітарных норм і правіл “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”), заняткаў аб’яднання па інтарэсах “Вясёлыя старты” для вучняў                 1-5 класаў (шосты школьны дзень, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Таўпека А.М., ДУДА “Клецкі ЦДТ”), дзён здароўя і спартыўных мерапрыемстваў (згодна з планам шостага школьнага дня), дадатковых заняткаў з вучнямі па агульнай фізічнай падрыхтоўцы, спартыўных гульняў       для вучняў V, VI, IX класаў (шосты школьны дзень). У кастрычніку 2019 года праведзены аднадзённы турыстычны паход для вучняў другой ступені.                           На працягу 2019/2020 навучальнага года вучні ўстановы прымалі ўдзел у 32-й раённай спартакіядзе.

         Цікава і карысна  праходзілі дні здароўя: 14.09.2019 –  дзень здароўя  “Усе на старт”, навучэнцы 1-7 класаў, законныя прадстаўнікі непаўналетніх, педагогі ўстановы адукацыі; 23.09.2019-28.09.2019 – тыдзень здароўя і спорту, 11.09.2019 – дзень здароўя “Быць сям’і здаровай модна”, прынялі ўдзел вучні, законныя прадстаўнікі навучэнцаў; 14.12.2019 – дзень здароўя “Снежныя забавы”, навучэнцы 1-7 класаў, 07.04.2020 – цыкл мерапрыемстваў                               да Сусветнага дня здароўя, навучэнцы 1-7 класаў.

         У 2020 годзе ў перыяд летняга аздараўлення (ліпень, жнівень) дашкольную групу наведвалі 3 выхаванцы, 30%. За  перыяд 2019/2020 навучальнага года вучні ўстановы не карысталіся пуцёўкамі ў санаторныя школы. Інфармацыя аб наяўнасці пуцёвак, датах заездаў даводзілася                               да законных прадстаўнікоў непаўналетніх шляхам размяшчэння на стэндзе ўстановы, на сайце на старонцы “Бацькам”.

        Ва ўстанове складзены і рэалізоўваліся планы фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы на І і ІІ паўгоддзе бягучага навучальнага года; праводзілася мэтанакіраваная работа па захаванні здароўя навучэнцаў; летнім аздараўленнем ахоплены выхаванцы дашкольнай групы.

         Установа адукацыі ўкамплектавана кадрамі. У 2019/2020 навучальным годзе працавала 13 педагогаў, з іх 12 – настаўнікі,     1 – выхавальнік дашкольнай адукацыі. Колькасць педагагічных работнікаў  з вышэйшай адукацыяй – 8 (62%), з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй – 5 (38%) педагогаў. Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 2 педагогі (15%), першую – 8 (62%), другую – 0 (0%), без катэгорыі – 3 (23%) педагогі, якія з’яўляюцца маладымі спецыялістамі. Стаж работы больш за 20 гадоў маюць 8 педагогаў (62%), ад 10 да 20 гадоў – 2 педагогі (15%), да 5 гадоў –3 педагогі (23%). Cярэдні ўзрост педагагічных работнікаў –  43 гады, два настаўнікі-пенсіянеры (15%).

Ва ўстанове працавалі тры (23%) маладыя спецыялісты першага года работы: Піструй М.В., настаўнік англійскай мовы, вышэйшая адукацыя, Вячорка В.В., настаўнік пачатковых класаў, сярэдняя спецыяльная адукацыя,  працягвае завочнае навучанне, Таўпека А.М., настаўнік фізічнай культуры                   і здароўя.

Казак С.У., настаўнік пачатковых класаў, узнагароджана Ганаровай граматай начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама (30.09.2019),  падзякай  начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама (17.04.2020),  Горбач Т.Л., настаўнік пачатковых класаў, узнагароджана Ганаровай граматай начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама (03.12.2019).

 Для аказання метадычнай дапамогі педагогам была арганізавана работа па самаадукацыі, функцыянавалі тры медадычныя аб’яднанні: настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі (кіраўнік Казак С.У.), настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага  і гуманітарнага цыклаў (кіраўнік Маліноўская Н.І.), класных кіраўнікоў (кіраўнік Горбач С.В.). На пачатак навучальнага года арганізавана настаўніцтва (загад ад 31.08.2019 № 187), працуе Школа маладога педагога (кіраўнік Хаванская Н.У.). Па выніках школьнага этапу конкурсу маладых педагогаў настаўнік англійскай мовы Піструй М.В. прыняла ўдзел у занальным этапе. Ва ўстанове адукацыі праведзены школьны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

Школьныя метадычныя аб’яднанні ўзначальвалі кваліфікаваныя педагогі. У 2019/2019 навучальным годзе абагульняўся вопыт настаўніка беларускай мовы і літаратуры Маліноўскай Н.І. па тэме “Тэставы кантроль на ўроках беларускай мовы і літаратуры як сродак павышэння якасці адукацыі”,                       які прадстаўлены ў  “Настаўніцкай газеце” ад 27.08.2020.

Работа па папулярызацыі педагагічнага вопыту ажыццяўляецца                     праз стварэнне віртуальных кабінетаў. У раённым конкурсе віртуальных кабінетаў працоўнага навучання настаўнік Горбач С.В. заняла 3 месца.

Педагогі ўстановы ўдзельнічаюць у рабоце раённых метадычных аб’яднанняў, абласных семінарах, вебінарах рознай накіраванасці, дыстанцыйным анкетаванні. Сертыфікат ПВТ аб праходжанні анлайн-курса “Scratch 3,0 для пачынаючых” у рамках адукацыйнага праекта “Праграміраванне – другая граматнасць” атрымала настаўнік англійскай мовы Піструй М.В.

У 2019/2020 навучальным годзе на базе ўстановы прайшлі два метадычныя аб’яднанні: класных кіраўнікоў (17.01.2020), намеснікаў дырэктараў вучэбна-педагагічных комплексаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі (18.02.2020). 

З 2019/2020 навучальнага года ва ўстанове адукацыі рэалізуецца педагагічны праект абласнога ўзроўню па тэме “Развіццё даследчых уменняў вучняў у працэсе вывучэння малой радзімы”, тэрмін рэалізацыі праекта – 2019-2022 гады.  

Арганізавана работа атэстацыйнай камісіі, якую   ўзначальвала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Хаванская Н.У. У 2019/2020 навучальным годзе прайшла атэстацыю на прысваенне вышэйшай квалікацыйнай катэгорыі настаўнік беларускай мовы і літаратуры               Маліноўская Н.І. (красавік 2020), педагог дадатковай адукацыі                  Маліноўская Н.І. на прысваенне першай катэгорыі кіраўніка гуртка (снежань 2019).

На працягу 2019/2020 навучальнага года курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі два (15%) педагогі. Па стане на май 2020 года 100% педагагічных работнікаў прайшлі павышэнне кваліфікацыі, у тым ліку і настаўнік-пенсіянер.

Педагогі прымяняюць на ўроках сучасныя адукацыйныя тэхналогіі – інфармацыйныя (настаўнікі Забэла С.У., Маліноўская Н.І., Піструй М.В.), гульнявыя (Вашкевіч С.І., Вячорка В.В., Казак С.У., Горбач Т.Л., Качура Н.Л.), тэхналогію праектнай дзейнасці Горбач С.В. З верасня 2017 года педагогі  працуюць з сістэмай электронных журналаў і дзённікаў на платформе Znau.by.

У прадметных кабінетах маецца неабходная дакументацыя, вучэбнае абсталяванне, азеляненне. Мэтанакіраваную работу па стварэнні дыдактычнай базы кабінета праводзяць педагогі Забэла С.У., Маліноўская Н.І., Казак С.У.,  Антановіч А.П. Патрабуюць замены інфармацыйныя стэнды ў кабінеце англійскай мовы (настаўнік Піструй М.В.), хіміі, пачатковых класаў № 4 (настаўнік Горбач Т.Л.).

Ва ўмовах вучэбна-педагагічнага комплексу рэалізацыя пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай ажыццяўлялася                      праз узаеманаведванне ўрокаў у пачатковай школе і заняткаў у дашкольнай групе, пасяджэнні МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, метадычныя семінары.                                         Асноўнымі пытаннямі самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыйнага працэсу ў 2019/2020 навучальным годзе былі выкананне Палажэння аб арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якасць ведаў вучняў, работа па выкананні школьнай праграмы “Адораныя дзеці”, арганізацыя работы па стварэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці і выкананні санітарных правіл,  работа бібліятэкі як інфармацыйна-рэсурснага цэнтра, дашкольнай групы, выкананне вучэбных праграм і іх практычнай часткі па прадметах, занятасць вучняў у 6-ты школьны дзень, арганізацыя выхаваўча-прафілактычнай работы, вядзенне школьнай дакументацыі. Вынікі асноўных відаў кантролю разглядаліся                         на нарадах пры дырэктару, педагагічным савеце.

На сайце ўстановы на старонцы “Метадычная капілка” прадстаўлены матэрыялы з вопыту работы педагогаў, ссылкі на віртуальныя кабінеты настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры.

         Аналіз кадравага саставу паказвае дастатковы вопыт педагогаў                             для забеспячэння якаснага адукацыйнага працэсу ва ўмовах малакамплектнай сельскай школы; ва ўстанове створаны ўмовы для прафесійнага росту педагогаў; наладжана сістэма метадычнай работы.

         У 2019/2020   навучальным годзе выхаваўчая і ідэалагічная работа                     ва ўстанове адукацыі будавалася ў адпаведнасці з асноўнымі накірункамі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі                          на 2016-2020 гады.

Працэс выхавання дзяцей наладжаны праз агульнашкольныя мерапрыемствы, сумесную дзейнасць класных кіраўнікоў і выхавальніка дашкольнай адукацыі з непаўналетнімі і іх сем’ямі, работу аб’яднанняў                    па інтарэсах “На крылах надзеі”, “Вясёлыя старты” (педагогі дадатковай адукацыі Маліноўская Н.І., Таўпека А.М.). Ва ўстанове дзейнічала  піянерская дружына (15 вучняў),  клуб юных выратавальнікаў і пажарных (20 вучняў).

Для фарміравання інфармацыйнай культуры штотыднёва праводзіліся інфармацыйныя гадзіны, кожны трэці чацвер – Адзіны дзень інфармавання.

         Асаблівае месца ў выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці займала работа школьнага краязнаўчага музея “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”.                       У музеі былі арганізаваны і праведзены ўрокі мужнасці, урачыстыя лінейкі-прыёмы ў акцябраты, у піянерыі, аглядныя і тэматычныя экскурсіі. Распрацаваны экскурсійны маршрут “Па сцежках роднага краю, здзейснены аднадзённы турыстычны паход “Сцяжынкамі роднага краю” (кастрычнік 2019), арганізавана выязная экскурсія ў г. Мінск на ААТ “Камунарка” (люты 2020).

         Наладжана цеснае супрацоўніцтва з прадстаўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэем Валерыем Вячорка, настаяцелем царквы Уздзвіжання Крыжа Гасподня, які неаднаразова прымаў удзел                                       у мерапрыемствах установы адукацыі, у тым ліку і ў дашкольнай групе   

Выхаванне бяспечнай жыццядзейнасці ажыццяўлялася праз супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Клецкага РАУС, РАНС, УЗ “Клецкая ЦРБ”, ДУА “Клецкі раённы СПЦ”.

         На працягу 2019/2020 навучальнага года ва ўстанове вялася мэтанакіраваная работа па фарміраванні каштоўнасных адносін да сям’і,                      па эканамічным, працоўным і прафесійным выхаванні. На  пачатак навучальнага года быў складзены план прафарыентацыйнай работы, наладжаны сустрэчы з прадстаўнікамі УССА. На сайце ўстановы адукацыі на старонках “Выпускніку” і “Бацькам” падтрымліваецца ў актуальным стане прафарынтацыйная інфармацыя, праведзеныя прафарыентацыйныя мерапрыемствы адлюстроўваецца на старонцы “Навіны”.

         Змест вучэбна-выхаваўчай работы па выхаванні ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання заключаўся ў фарміраванні каштоўнасных адносін да прыроды, культуры  ўзаемаадносін з прыродай.      Удзялялася ўвага і выхаванню псіхалагічнай культуры, культуры быту                 і вольнага часу, накіраванага на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да матэрыяльнага наваколля, умення мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час.

         Распрацаваны экскурсійны маршрут “Па сцежках роднага краю”: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёну" - школьны краязнаўчы музей "Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”- брацкая Магіла савецкіх воінаў,                                    в. Гурнаўшчына –  батанічны помнік прырода мясцовага значэння “Дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх”, в. Лецяшын (настаўнік гісторыі Муравейка І.С.);

         На працягу 2019/2020 навучальнага года навучэнцы ўстановы адукацыі прымалі ўдзел у акцыі “Дом без адзіноты да Дня пажылых людзей, піянеры ўстановы адукацыі – у цыкле мерапрыемстваў да дня яднання народаў Беларусі і Расіі, навучэнцы 1-7 класаў; прымеркаваных  да дня Чарнобыльскай трагедыі,

         У школе сфарміравана пэўная сістэма арганізацыі занятасці вучняў у 6-ты школьны дзень: работа аб’яднання па інтарэсах, выхаваўчыя мерапрыемствы. Сярэдняя колькасць прысутных вучняў склала 21 вучань, 91,3% (2018/2019 н.г.  – 23 вучні, 88,4 %) ад агульнай колькасці вучняў.

         Ва ўстанове склалася сістэма выхаваўчай работы з улікам малакамплектнай сельскай школы; наладжана супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой; праводзіцца прафарыентацыйная работа.

         Прафілактычная работа з непаўналетнімі і іх сем’ямі ажыццяўлялася педагагічнымі работнікамі, класнымі кіраўнікамі, выхавальнікам дашкольнай адукацыі.

Усяго ва ўстанове адукацыі 19 сямей, мнагадзетных – 5, навучаюцца                      і выхоўваюцца 17 дзяцей, няпоўных – 5 (8 дзяцей), малазабяспечаных сямей няма.

З мэтай аказання псіхалагічнай дапамогі, накіраванай на своечасовае папярэджанне магчымых парушэнняў у станаўленні і развіцці асобы навучэнцаў і міжасобасных адносін ва ўстанове арганізавана супрацоўніцтва                 з педагогам-псіхолагам, педагогам сацыяльным ДУА “Клецкі раённы СПЦ”.

З 2015 года дзейнічае сямейны клуб “Садружнасць”. Пасяджэнні клуба праводзяцца з перыядычнасцю  адзін раз у чвэрць.

Праведзены чатыры агульнашкольныя бацькоўскія сходы, на якіх арганізаваны сустрэчы з пракурорам Клецкага раёна Жукоўскім В.В., начальнікам Клецкага РАНС Вашкевічам У.М., начальнікм штаба Клецкага РАУС Ціхамаем А.І., інспектарам АДАІ Цішаловічам П.А., работнікам                    УЗ “Клецкая ЦРБ”  Грыневічам П.Ф.

         На працягу 2019/2020 навучальнага года праводзіліся экалагічныя акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, азеляненні: 01.11.2019-01.05.2020 – працоўная акцыя па зборы макулатуры і металалому “Зробім свет чысцейшым”,   праведзены  дзень экалагічнай культуры, навучэнцы 1-6 класаў; тыдзень экалагічнага выхавання “Ад экалогіі прыроды да экалогіі душы.

21.03.2020 -26.03.2020 – навучэнцы і работнікі ўстаноы прынялі актыўны ўдзел у тыдні лесу. Выканана пасадка лясных культур у Навінкаўскім лясніцтве на плошчы 2,6 га, усяго высаджана 13,6 тыс. штук сеянцаў на суму                             378,57 руб.

         Па падрыхтоўцы да 2019/2020 навучальнага года афарбавана падлога                 ва ўсіх вучэбных памяшканнях і на калідорах 1-га і 2-га паверхаў, спартыўнай, актавай зале, праведзены рамонт і набыта абсталяванне для вучэбнага кабінета “Працоўнае навучанне”,  касметычны рамонт кабінета пачатковых класаў № 4, набыты гульнявы і спартыўны інвентар, кухонны і сталовы посуд, абноўлены стэнд у фае другога паверха на суму 2459,81руб. 

         У красавіку 2020 года была праведзена работа па падрыхтоўцы дашкольнай групы да летняга аздараўлення: замена плоту, набыццё дывана                ў гульнявы пакой, рол-штор, рамонт і афарбоўка спартыўнага і гульнявога абсталявання за кошт сродкаў  папячыцельскага савета, пазабюджэтных сродкаў (980,00 руб.).  

Стан вучэбна-матэрыяльнай базы здавальняючы, нарматывы сацыяльных стандартаў выконваюцца.