Умовы прыёму ва ўстанову адукацыі

Умовы прыёму ва ўстанову

разгарнуць

Прыём дакументаў у 1 клас 2021/2022 навучальнага года дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне Дзяржаўнай установы адукацыі "Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна": в.Гурнаўшчына, аг.Галавачы, в.Расветная, в.Лецяшын, в.Каранеўшчына, в.Матушы, в.Зернавая (рашэнне Клецкага раённага выканаўчага камітэта 17.11.2014 №1770 са змяненнямі і дапаўненнямі 07.12.2015 №1567)ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 14 жніўня 2021 года.

Прыём дакументаў у 1 клас 2021/2022 навучальнага года дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне Дзяржаўнай установы адукацыі "Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна", ажыццяўляецца з 16 жніўня па 28 жніўня 2021 года.

Адказнай асобай за арганізацыю і ажыццяўленне кантролю за ходам прыёму дакументаў у 1 клас з'яўляецца Хаванская Наталля Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце. Тэлефон: 33684.

Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 15.00 да 20.00. У суботу прыём дакументаў ажыццяўляецца з 8.00 да 13.00.

Па пытаннях прыёму ў першы клас можна звяртацца па тэлефоне 33616 – дырэктар Наумовіч Алена Міхайлаўна.

 

Для залічэння дзіцяці ў 1 клас бацькам неабходна прадставіць наступныя дакументы:

1. заява на імя дырэктара на бланку школы;

2. арыгінал і копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

3. медыцынскую даведку для паступаючых у 1 клас;

4. пашпарт бацькоў з рэгістрацыяй.

згарнуць