Школьны краязнаўчы музей

1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь (20 ліпеня 2016 г. № 413-З)
2. Метадычныя рэкамендацыі аб арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь
3. Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку ўліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду, якія знаходзяцца ў падначаленых Міністэрству культуры арганізацыях, а таксама ў структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўласныя паўнамоцтвы ў галіне культуры, і падначаленых ім арганізацыях
4. Аб зацвярджэнні Правіл размяшчэння зброі, яго складаемых частак і кампанентаў, боепрыпасаў пры ажыццяўленні дзейнасці, звязанай са службовай і грамадзянскай зброяй і боепрыпасамі да яго, калекцыянаваннем і экспаніраваннем зброі і боепрыпасаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў і структурнага элемента Пастановы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

5. Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 2004 г. N 34)

 

 

  

 

 

 

 

 

 

 

    

   

 

    

     

 

 

 

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Экскурсійны маршрут

“Па сцежках

роднага краю”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гурнаўшчына, 2020

 

 

ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ

ПА СЦЕЖКАХ РОДНАГА КРАЮ

 

         Аўтары: вучні ДУА “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”.

         Кіраўнікі: Муравейка Ірына Сяргееўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, кіраўнік школьнага краязнаўчага музея “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”, Маліноўская Наталля Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

 

         Мэта экскурсіі: садзейнічаць абуджэнню цікавасці да культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, павагі да гістарычнага мінулага роднага краю.

         Задачы экскурсіі:

         - пазнаёміць удзельнікаў экскурсіі з гістарычнай, прыроднай і культурнай спадчынай роднага краю;

         - садзейнічаць фарміраванню маральнай культуры, пазітыўнага стаўлення да захавання спадчыны малой радзімы;

         - спрыяць выхаванню любові да роднага краю, эстэтычнаму развіццю падрастаючага пакалення.

         Тып экскурсіі: гістарычная

         Від экскурсіі: пешаходная.

         Працягласць маршруту: 4 км

         Працягласць экскурсіі: 2 гадзіны 30 мінут

         Маршрут экскурсіі: ДУА “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна” (школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”) – Брацкая магіла савецкіх воінаў у вёсцы Гурнаўшчына –  Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх” у вёсцы Лецяшын.

         Змест экскурсіі: у ходзе экскурсіі экскурсанты

         - знаёмяцца з экспазіцыямі школьнага краязнаўчага музея “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына” (абзорны экскурс);

         - наведваюць Брацкую магілу савецкіх воінаў у вёсцы Гурнаўшчына, даведваюцца аб выніках работы пошукавай групы музея, рэзультатам якой стала ўстанаўленне імёнаў загінуўшых воінаў і сувязь з іх роднымі і блізкімі;

         - здзяйсняюць пешы паход у вёску Лецяшын, дзе наведваюць Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх”.

         Школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына” быў створаны ў сакавіку 1989 года. У музеі створаны 7 экспазіцый, якія налічваюць 799 экспанатаў. Адным з самых каштоўных экспанатаў з’яўляецца польскамоўны летапіс “Хроніка школьная”, які датуецца        1926-1939 гг.

         У Брацкай магіле савецкіх воінаў у в. Гурнаўшчына (уліковы нумар воінскага пахавання 803) пахаваны 39 воінаў, 27 з іх невядомыя. На пастаменце імёны загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны мясцовых жыхароў. У школьным краязнаўчым музеі захоўваюцца матэрыялы перапіскі з роднымі двух воінаў, ураджэнцаў Алтайскага і Краснадарскага краю.

         Батанічны помнік прыроды “Дубовыя алеі былога маёнтка Чарноцкіх” у вёсцы Лецяшын знаходзіцца на месцы былой сядзібы беларускіх шляхціцаў Чарноцкіх. Сядзіба была сфарміравана на адкрытай маляўнічай мясцовасці, уключала сядзібны дом, афіцыну, парк, дзве брамы з жалезнымі варотамі, капліцу, стайню. Двор згарэў у гады Вялікай Айчыннай вайны, захаваліся драўляны свіран і дубовыя алеі.

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА МАРШРУТУ ЭКСКУРСІІ

“ПА СЦЕЖКАХ РОДНАГА КРАЮ”

 

Маршрут экскурсіі

Месцы прыпынкаў

Аб’ект паказу

Час/

мін

Асноўны змест экскурсіі

Арганізацыйныя ўказанні

Метадычныя ўказанні

Уступ

Пачатак экскурсіі

 

 

5 мін

Сустрэча і кароткае знаёмства з групай

Азнаямленне з правіламі паводзін, мерамі бяспекі ў час пешаходнай экскурсіі, парадкам руху, размяшчэннем на месцах прыпынкаў

Прапанаваць групе размясціцца паўкругам, уступ у экскурсію зрабіць яркім і вобразным

ДУА “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

ДУА “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

Прыпынак

Школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”

30 мін

Азнаямленне з экспазіцыямі музея:

1) “З гісторыі Клеччыны”;

2) “Далёкае мінулае вёскі Гурнаўшчына”;

3) “Землі нашай мясцовасці пад уладай Польшчы”;

4) “Гісторыя калгаса”;

5) “Вялікая Айчынная вайна”;

6) “Наша школа ўчора і сёння”;

7) “Этнаграфічны раздзел”

Прагляд фрагмента з тэлеперадачы “Міншчына”  (СТВ Беларусь) “Музей Гурнаўшчынскага ВПК”

Абзорная экскурсія са школьнымі экскурсаводамі

Выкарыстаць прыёмы агляду экспазіцый музея, асобных экспанатаў. Правесці размову з экскурсантамі з выкарыстаннем актыўнага дыялогу

Брацкая магіла савецкіх воінаў у вёсцы Гурнаўшчына

Вёска Гурнаўшчына, вуліца

Школьная

Прыпынак

Брацкая магіла савецкіх воінаў

30 мін

Азнаямленне з гісторыяй стварэння брацкай магілы і помніка загінушым воінам, з вынікамі і матэрыяламі работы пошукавай групы (зачытванне фрагментаў з лістоў сваякоў загінуўшых воінаў), аповед пра перапахаванне астанкаў невядомага воіна 22 чэрвеня 2015 года

Расказ вядзе кіраўнік групы з выкарыстаннем архіўных фотаматэрыялаў, напрыканцы экскурсіі праводзіцца хвіліна маўчання і ўскладанне кветак да помніка

Спалучаць прыём расказа і гутаркі  аб помніках і воінскіх пахаваннях, мемарыяльных комплексах на тэрыторыі Клеччыны, выкарыстоўваць музычнае суправаджэнне

Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх”

Вёска Лецяшын Клецкага раёна,  тэрыторыя былой сядзібы шляхціцаў Чарноцкіх

Прыпынак

Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх”

1 гадзіна 25 мін

Азнаямленне з гісторыяй жыцця роду Чарноцкіх на Клеччыне, выдатнымі прадстаўнікамі роду, з культурным і гаспадарчым жыццём беларускай шляхты ХVІІІ-пач. ХХ ст.

Прагляд фільма “Падарожжа з Жыгімонтам. Вёска Лецяшын”

Агляд дубовых алей сядзібы і былога панскага свірана - гістарычнага помніка архітэктуры ХІХ ст.

Экскурсанты здзяйсняюць пешы паход

(в. Гурнаўшчына - в. Лецяшын), любуючыся навакольным ландшафтам мясцовасці.

Экскурсію праводзіць кіраўнік групы

Выкарыстоўваць  прыём панарамнага паказу навакольнай тэрыторыі, весці актыўны дыялог, спалучаючы яго з паказам архіўных фотадакументаў