Арганізацыя адукацыйнага працэсу

У 2020/2021 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2020 г. па 31 кастрычніка 2020 г.;

другая – з 9 лістапада 2020 г. па 24 снежня 2020 г.;

трэцяя – з 11 студзеня 2021 г. па 27 сакавіка 2021 г.;

чацвёртая – з 5 красавіка 2021 г. па 31 мая 2021 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён з 1 лістапада 2020 г. па 8 лістапада 2020 г. уключна;

зімовыя – 17 дзён з 25 снежня 2020 г. па 10 студзеня 2021 г. уключна;

вясновыя – 8 дзён з 28 сакавіка 2021 г. па 4 красавіка 2021 г. уключна;

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2021 г. па 31 жніўня 2021 г.,          для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 82 дні з 11 чэрвеня 2021 г. па 31 жніўня 2021 г. уключна.

Для навучэнцаў I-II класаў (ІІІ класаў – для навучэнцаў                 з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 15 лютага 2021 г.            па 21 лютага 2021 г. працягласцю 7 дзён.