Міншчына спартыўная. Восень

28 лістапада ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным спаборніцтве “Вясёлы мяч”. Школьнікі спаборнічалі ў “вясёлых” эстафетах і конкурсах з валейбольнымі, баскетбольнымі, тэніснымі, гімнастычнымі і масажнымі мячамі, з пазітывам правялі вольны час.

 

21 лістапада ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным конкурсе "Спорт. Здароўе. Дружба". Школьнікі спаборнічалі ў сяброўскіх эстафетах: "Эстафета дружбы", Парныя забегі" "Калі мае сябры са мной", Карагод сяброў"; замацавалі сяброўскія адносіны і атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму

 

14 лістапада ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” вучні 2-8 класаў, іх бацькі, старэйшыя браты і сёстры прынялі ўдзел у дні здароўя “Быць сям’і здаровай модна!”. У ходзе спартыўнага мерапрыемства ўдзельнікі спаборнічалі ў сямейных эстафетах і конкурсах, правялі час весела і з пазітывам. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

31 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” для вучняў 2-8 класаў прайшоў спартыўны конкурс “Рэкардсмены срод нас”. Школьнікі змагаліся за заванне лепшых спартсменаў школы ў конкурсах “ Утрымай мяч”, “Скачкі на скакалцы”, “Амрэслінг”, правялі час весела і з карысцю для здароўя.

24 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” для вучняў 2-8 класаў была арганізавана спартыўная эстафета “Покліч джунгляў”. Школьнікі спаборнічалі ў камандных конкурсах “Бананавы гай”, “Паляванне на ільвоў”, “Кракадзілавы забегі”, “Пераход праз джунглі”, “Пошук скарбаў”, правялі час весела і цікава.

17 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” для вучняў 2-8 класаў было арганізавана спартыўнае асарці “Калейдаскоп беларускіх гульняў”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю ўзнікнення беларускіх народных гульняў, пагулялі ў такія гульні, як "Гарачая бульбіна", "Кот і мышка", "У мядзведзя ў бары", "Каршун", зарадзіліся энергіяй і добрым настроем.

10 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным конкурсе “Маміны памочнікі”. Школьнікі спаборнічалі ў камандных эстафетах, прысвечаных Дню маці, паўдзельнічалі ў конкурсах "хатніх гаспадынь", атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму.

3 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” для вучняў 2-8 класаў была арганізавана спартыўная эстафета “Марафон прафесій”. Школьнікі спаборнічалі ў камандных конкурсах, прысвечаных розным прафесіям (будаўніка, повара, вадзіцеля, садавода), правялі час весела і цікава.

26 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” для вучняў 2-8 класаў быў арганізаваны спартыўны квэст “Сцежкамі малой радзімы”. Школьнікі спаборнічалі ў камандных конкурсах па спартыўным арыенціраванні, выконвалі розныя заданні, падарожнічаючы па "сцежках роднага краю".

19 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у аднадзённым пешым паходзе "Сцяжынкамі роднага краю". Удзельнікі пахода наведалі батанічны помнік прыроды "Дубовыя алеі маёнтка Чарноцкіх", пашырылі свае веды аб відавой разнастайнасці расліннага свету малой радзімы, адпрацавалі турыстычныя навыкі, весела правялі вольны час.

12 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным спаборніцтве “Восеньскі марафон”. У час мерапрыемства школьнікі спаборнічалі ў розных відах бегу на доўгія і кароткія дыстанцыі, з карысцю правялі вольны час.

5 верасня ва ўстанове адукацыі стартавала акцыя “Міншчына спартыўная. Восень”, у рамках якой вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўных стартах “Здароўе ад А да Я”. Школьнікі спаборнічалі ў камандных эстафетах і конкурсах, складалі “жывыя фігуры” з літар славянскага алфавіту.