Міншчына спартыўная. Вясна

22 мая ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў змагаліся ў спартыўным турніры "Да вяршыняў поспеху". Школьнікі пераадольвалі спартыўную паласу перашкод, паказвалі сваю вынослівасць і навыкі ў скачках, падцягванні, гімнастыцы, устанаўлівалі новыя асабістыя рэкорды. Спартыўны дух турніра і імкненне да перамогі дапамглі вучням дабіцца поспеху і атрымаць зарад бадзёрага настрою.

15 мая ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у вясёлых эстафетах "Па сцежках здароўя". Школьнікі спаборнічалі ў конкурсах на свежым паветры "На лясной палянцы", "Экспрэс здароўя", "Сяброўскія забегі". Вясновае сонейка і свежае паветра дапамаглі вучням атрымаць зарад здароўя і добрага настрою.

8 мая ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў прынялі актыўны ўзел у спартыўным конкурсе "Бастыён мужнасці". Школьнікі спаборнічалі ў вайсковых конкурсах і эстафетах: беглі ў атаку, хадзілі ў разведку, праходзілі праз міннае поле, ратавалі таварышаў з поля бою. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад патрыятызму і бадзёрасці.

24 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у спартыўным турніры "Моцныя, смелыя, хуткія, умелыя". Школьнікі спаборнічалі ў камандных конкурсах на свежым паветры "Перакаці поле", "Асілкі", "Змейка", "Марафонцы", атрымалі зарад вясновага бадзёрага настрою.

17 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў паказалі свае ўменні ў катанні на веласіпедах у час велакроса "Сцежкамі малой радзімы". Школьнікі спаборнічалі ў конкурсах з выкарыстаннем веласіпедаў, пераадольвалі розныя перашкоды, здзейснілі велапрабег па трыторыі прышкольнага парку, атрымалі зарад вясновага пазітыўнага настрою.

10 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў актыўна правялі час падчас спартыўнага свята "Алімпійцы сярод нас!". Школьнікі змагаліся ў конкурсах за званне лепшых спартсменаў установы па бегу, скачках, мятанні, падцягванні, дзе паказалі сваю спрытнасць і вынослівасць. Імкненне да перамогі, свежае вясновае паветра дапамаглі вучням атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыўнага настрою.

3 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў весела правялі вольны час падчас спартыўнага спаборніцтва "Казачныя эстафеты". Школьнікі спаборнічалі ў спартыўных конкурсах, прысвечаных любімым дзіцячым казкам "Рэпка", "Калабок", "Царэўна-лягушка", "Залаты ключык", атрымалі зарад вясновага казачнага настрою.

27 сакавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў весела правялі час на свежым паветры падчас калейдаскопа спартыўных гульняў "Вясновыя забавы". Школьнікі ўдзельнічалі ў вясновых эстафетах і гульнях, развівалі сваю спрытнасць, хуткасць і вынослівасць, атрымалі зарад бадзёрага вясновага настрою.

20 сакавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у спартыўным конкурсе "Паэтычны лабірынт". Школьнікі спаборнічалі ў творчых конкурсах і эстафетах "Паэтычны марафон", "Гімнастыка з літар", "Слоўнікавая эстафета", дзе паказалі сваю спрытнасць і кемлівасць, атрымалі зарад добрага настрою.

13 сакавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні 2-8 класаў паказалі сваю спрытнасць і вынослівасць у спартыўнай праграме "Да здароўя наперад!". Школьнікі спаборнічалі ў вясёлых конкурсах і эстафетах, дзе пераадольвалі розныя перашкоды з выкарыстаннем спартыўнага інвентару, атрымалі зарад бадзёрасці і здароўя.

6 сакавіка ва ўстанове адукацыі стартавала акцыя "Міншчына спартыўная. Вясна". У рамках акцыі вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартландыі "Спорт. Здароўе. Прыгажосць". Школьнікі спаборнічалі ў вясновых конкурсах і эстафетах "Вясновы перапалох", "Збяры букет", "На сонечнай палянцы", "Кветкавы лабірынт", атрымалі зарад станоўчых вясновых эмоцый.