Міншчына спартыўная. Зіма

27 лютага ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў прынялі актыўна развівалі спрытнасць, вынослівасць і бадзёрасць духу ў спартыўнай праграме "Захаваем здароўе разам". Школьнікі спаборнічалі ў конкурсах і эстафетах, аказвалі "першую дапамогу", збіралі "лекавыя травы і вітаміны, бегалі за "лекамі ў аптэку", атрымалі многа карысных ведаў і зарад добрых эмоцый.

20 лютага ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спратыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў спаборнічалі ў спартыўным кросе "Да вяршыняў поспеху". Школьнікі паказалі свае ўменні ў лыжнай гонцы, пераадольваючы снежныя перашкоды, змагаліся за званне лепшага лыжніка школы, прайшлі зімовую закалку і атрымалі зарад добрага настрою.

 

 

 

6 лютага ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных стартах "Незвычайныя прыгоды". Школьнікі спаборнічалі ў зімовых конкурсах і эстафетах, пераадольваючы незвычайныя перашкоды на сваім шляху: "гурбы снегу", "заледзянелае возера", "снежнае поле", "лясны лабірынт", правялі час весела і бадзёра.

30 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў актыўна правялі час у спартыўным калейдаскопе "Зімовыя забавы". Школьнікі спаборнічалі ў зімовых конкурсах і гульнях на свежым паветры: "Пінгвіны", "Снежны марафон", "Гонкі на санках", "Лыжныя забегі", атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.

 

23 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў актыўна правялі час на свежым паветры. У спартыўным спаборніцтве "Зімовы спрынт" удзельнічалі ў конкурсах па хадзьбе на лыжах, спаборнічалі ў лыжных гонках на доўгія і кароткія дыстанцыі. Яркае зімовае сонца, вясёлы, бадзёры настрой дапаглі зляпіць снегавіка. Суботні дзень прайшоў на пазітыве! 

 

 

16 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел ў спартыўным спаборніцтве "У здаровым целе - здаровы дух". Школьнікі спаборнічалі ў эстафетах і конкурсах "Вясёлыя старты", "Хакеісты", "Гонкі з мячом", "Марафонцы", правялі час весела і з пазітывам.

 

9 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным конкурсе "Снежны снайпер". Школьнікі спаборнічалі ў конкурсах "Меткі стралок", "Снайперская атака", "Снежны ком", дзе паказалі сваю меткасць і спрытнасць, атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму.

2 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным кросе "Сцежкамі роднага краю". Школьнікі правялі размінку, прымяняючы розныя віды бегу, спаборнічалі ў конкурсах і эстафетах "Родны бераг", "Пераправа праз рэчку", "Вясковы маршрут", атрымалі навагодні зарад бадзёрасці і аптымізму.

26 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным турніры "Настольны тэніс". Школьнікі практыкаваліся ў гульні ў настольны тэніс, паказвалі сваё майстэрства ў валоданні ракеткай, змагаліся за званне лепшага гульца ўстановы.

19 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным спаборніцтве "Шахматна-шашачны турнір". Школьнікі практыкаваліся ў гульні ў шахматы і шашкі, рашалі лагічныя шахматныя задачы, змагаліся за званне лепшага гульца школы.

12 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным калейдаскопе "Зімовыя забавы". Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў зімовых конкурсах і эстафетах "Снегапад", "Вясёлы снегавік", "Хакеісты", "Снежны снайпер", "Ледніковыя забегі", правялі вольны час весела і з пазітывам.

5 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гадзіне "Рытмічная гімнастыка". Школьнікі выканалі комплекс практыкаванняў з выкарыстаннем спартыўнага інвентара пад музычнае суправаджэнне, развучылі новыя рытмічныя практыкаванні, паўдзельнічалі ў конкурсе на лепшага гімнаста школы, правялі час з пазітывам і карысцю для здароўя.