Унутрышкольная спартакіяда

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні ўнутрышкольнага этапу круглагадовай спартакіяды навучэнцаў на 2020/2021 навучальны год

  1. Мэта і задачы

- стварыць умовы для заахвочвання навучэнцаў да сістэматычных заняткаў фізкультурай і спортам, умацавання здароўя;

- павышэнне спартыўнага майстэрства і фізічнай падрыхтоўкі;

- вызначэнне складу зборнай каманды школы па відах спорту для ўдзелу ў раённай спартакіядзе.

  1. Склад судзейскай калегіі

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя – галоўны суддзя спартакіяды;

Мамчыц А. – сакратар спартакіяды;

Хаванская Н.У. – член судзейскай калегіі.

  1. Удзельнікі спартакіяды

Да спаборніцтваў дапускаюцца зборныя каманды 2-8 класаў.

Комплексны залік праводзіцца па ўзроставых групах:

1 група – 2-4 класы

2 група – 5-6 класы

3 група – 7-8 класы

  1. Праграма спартакіяды

         У праграму спартакіяды ўключаецца асабіста-каманднае першынства  па наступных відах спорту:

 Лёгкаатлетычны крос

У спаборніцтвах прымаюць удзел навучэнцы 2-8 класаў. У камандны залік класа ўваходзіць тры лепшыя вынікі па табліцы балаў.

Дыстанцыя:

2-4 класы 400 м.

5-6 класы 800 м.

7-8 класы 1000 м.

Лёгкаатлетычнае чатырохбор’е “Шкаліяда”

Спаборніцтвы праводзяцца па праграме лёгкаатлетычнага мнагабор’я (бег 60 м, скачок у даўжыню, кіданне мяча, бег на 600 м (дзяўчынкі), 800 м (хлопчыкі)). Агульнакаманднае месца вызначаецца па найбольшай суме балаў двух лепшых вынікаў (адзін хлопчык і адна дзяўчынка).

Зімовае мнагабор’е “Здароўе”

Спаборніцтвы асабіста-камандныя, праводзяцца сярод хлопчыкаў  і дзяўчынак асобна, ад класа ўдзельнічаюць два прадстаўніка.

Праграма спаборніцтваў:

  1. Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі (для вучняў 7, 8 класаў).
  2. Скачок у даўжыню з месца.
  3. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі).
  4. Падцягванне на высокай перакладзіне (хлопчыкі).
  5. Лыжная гонка на 1 км (11-12 гадоў), 2 км (14-15 гадоў).

У выпадку адсутнасці снежнага покрыва замест лыжных гонак праводзіцца бег на дыстанцыю 1000-1500 метраў.

Спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі, лыжных гонках і біятлоне “Снежны снайпер”

Спаборніцтвы асабіста-камандныя, праводзяцца сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 6, 7, 8 класаў асобна, ад класа ўдзельнічаюць два прадстаўнікі.

Праграма спаборніцтваў:

  1. Стральба з пнеўматычнай зброі – 3 пробных і 5 заліковых стрэлаў са становішча седзячы за сталом з упору па мішэні № 9 з адлегласці 10 м.
  2. Лыжная гонка 2 км класічным стылем.

Настольны тэніс

Спаборніцтвы асабіста-камандныя, праводзяцца сярод хлопчыкаў і дзяўчынак асобна, ад класа ўдзельнічаюць два прадстаўніка.

Летняе мнагабор’е “Здароўе”

Спаборніцтвы асабістага заліку праводзяцца сярод хлопчыкаў і дзяўчынак асобна, ад класа ўдзельнічаюць два прадстаўніка.

Праграма спаборніцтваў:

  1. Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі (для вучняў 7, 8 класаў).
  2. Скачок у даўжыню з месца.
  3. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі).
  4. Падцягванне на высокай перакладзіне (хлопчыкі).
  5. Бег 30 метраў.
  6. Бег 1000 м, 1500 м.

Летняе мнагабор’е фізкультурна-спартыўнага комплексу “Абаронца Айчыны”

Спаборніцтвы асабіста-камандныя, праводзяцца сярод юнакоў 6, 7, 8 класаў, ад класа ўдзельнічаюць два прадстаўніка.

Праграма спаборніцтваў:

  1. Бег 100 м.
  2. Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.
  3. Падцягванне на перакладзіне.
  4. Кіданне гранаты 700 гр.
  5. Бег 1000 м.

 

  1. Залік

Агульнакаманднае месца круглагадовай спартакіяды вызначаецца  па найбольшай суме балаў па ўсіх відах спорту.

За кожны від налічваецца:

1 месца – 30 балаў,

2 месца – 20 балаў,

3 месца – 10 балаў.

  1. Узнагароджванне пераможцаў

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджваюцца граматамі І, ІІ, ІІІ ступені і прызамі.