"ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна"

25 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8 класа па тэме "Сям'я - апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог". На сустрэчу быў запрошаны кіраўнік аддзялення "Галавачы" КСУП "Племянны завод "Чырвоная Зорка" Грыб М.Л., які растлумачыў вучням, як звязаны паміж сабой тэрміны "дзяржава" і "сям'я", абмеркаваў праблему ўмацавання маральных асноў і каштоўнасцей сям'і, расказаў пра палітыку дзяржавы ў адносінах да сям'і, абароне правоў і законных інтарэсаў сям'і. Мікалай Леанідавіч параіў васьмікласнікам захоўваць сямейныя каштоўнасці і традыцыі, з павагай адносіцца да членаў сваёй сям'і.

3 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "ШАГ" для вучняў 8 класа па тэме "Глядзі і помні" (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны). На сустрэчу была запрошана ветэран піянерскага руху Качура Ніна Леанідаўна, якая расказала вучням аб трагічных падзеях пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб подзвігах абаронцаў Брэсцкай крэпасці. У рамках рэспубліканскага культурна-патрыятычнага марафона "Глядзі і помні" Ніна Леанідаўна абмеркавала з вучнямі прагледжаныя фільмы пра вайну, параіла васьмікласнікам прыняць актыўны ўдзел у кінамарафоне, каб навучыцца берагчы і шанаваць мір у роднай краіне.

22 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8 класа па тэме "Есть в каждой победе твоей и моей весна сорок пятого года". На сустрэчу быў запрошаны ваенны камісар Клецкага камісарыята Уладзімір Расціслававіч Ермашэвіч, які расказаў вучням аб найбольш значных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб наступствах ваенных падзей, абмеркаваў значэнне Вялікай Перамогі для беларусаў, нагадаў аб памятных датах і мерапрыемствах, прысвечаных апошняй вайне, пажадаў васьмікласнікам цаніць і берагчы мір, быць патрыётамі сваёй Радзімы.

8 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8 класа па тэме "Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў". На сустрэчу быў запрошаны протаіерэй Валерый Аляксеевіч Вячорка, настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Цапра Клецкага раёна. Ацец Валерый растлумачыў школьнікам розніцу паміж духоўнымі і маральнымі каштоўнасцямі, расказаў аб лепшых нацыянальных рысах беларусаў, параіў дзецям зохоўваць духоўную чысціню, прытрымлівацца хрысціянскіх прынцыпаў у жыцці, выхоўваць у сабе маральныя каштоўнасці чалавека, быць талерантнымі і міралюбівымі.

З 22 па 26 сакавіка для вучняў 5-7 класаў прайшоў чарговы цыкл заняткаў "Школы Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "У прыроды ёсць сябры - ты і я". На занятках школьнікі абмеркавалі праблему забруджвання навакольнага асяроддзя, вучыліся берагчы прыроду роднага краю.

25 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8 класа па тэме “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы” (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты”. На сустрэчу была запрошана спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП “Племянны Завод “Чырвоная Зорка” Зенчык Іна Іванаўна, якая расказала, аб гістарычных і культурных сувязях двух брацкіх народаў, аб магчымасцях развіцця Беларусі ў рамках супрацоўніцтва ў фармаце Саюзнай дзяржавы, аб маладзёжнай палітыцы, сумесных адукацыйных праектах і ініцыцятывах паміж дзвюма краінамі, пажадала вучням быць паспяховымі і актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны, у будучыні працаваць на карысць сваёй малой радзімы.

 

З 22 па 27 лютага ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя гадзіны ў рамках Адзінага дня інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 5-7 класаў па тэме “Маладзёжныя субкультуры: самавыражэнне ці пратэст?”. Вучні пазнаёміліся з асноўнымі маладзёжнымі субкультурамі, іх асаблівасцямі самавыражэння і поглядамі, абмеркавалі  дзейнасць асобных маладзёжных плыняў, вызначылі субкультуры, якія негатыўна і станоўча ўплываюць на моладзь.

25 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8 класа па тэме “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”. На сустрэчу была запрошана бібліятэкар Галавацкай сельскай бібліятэкі Карсюк Галіна Васільеўна, якая раскрыла сутнасць паняцця “народнае адзінства”, расказала аб выніках правядзення Усебеларускага народнага сходу, яго рашэннях, абмеркавала з вучнямі ролю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, падкрэсліла, што абарона краіны – абавязак і свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна. Напрыканцы сустрэчы Галіна Васільеўна ўручыла падарункавае выданне  “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” вучню 8 класа Аляшкевічу Станіславу, якому ў лютым споўнілася 14 гадоў, пажадала ўсім быць годнымі грамадзянамі і абаронцамі сваёй Радзімы.

 

З 25 па 29 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя гадзіны ў рамках Адзінага дня інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 5-7 класаў па тэме "Закон суровы, але гэта закон". Вучні пашырылі свае веды аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, паглядзелі і абмеркавалі відэасюжэты па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, вызначылі прычыны асацыяльных паводзін падлеткаў.

28 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны дзень інфармавання ў рамках "Школы Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8 класа па тэме "Беларуская навука: у нагу з часам". На сустрэчу была запрошана настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Забэла Святлана Уладзіміраўна, якая раскрыла значэнне развіцця навукі як важнай умовы дасягнення Мэт устойлівага развіцця, расказала аб дасягненнях беларускай навукі, аб ролі моладзі ў будучым краіны. Напрыканцы сустрэчы Святлана Уладзіміраўна уручыла падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” вучаніцы 8 класа Мамчыц Анастасіі, якой ў студзені было 14 гадоў, пажадала ўсім быць крэатыўнымі, поўнымі ідэй і адкрыццяў на карысць сваёй Радзімы.

З 21 па 24 снежня ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя гадзіны ў рамках Адзінага дня інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 5-7 класаў па тэме "Мая малая радзіма ўчора, сёння, заўтра". Вучні зрабілі агляд падзей і мерапрыемстваў, якія прайшлі пад знакам Года малой радзімы, абмеркавалі шляхі развіцця роднага краю, выказалі жаданне працаваць на карысць сваёй радзімы.

 

17 снежня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8 класа па тэме  "Я родным краем ганаруся і ведаю - я не адзін". На сустрэчу была запрошана настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, якая расказала аб дасягненнях суверэннай Беларусі ў розных галінах грамадскага жыцця, аб мерапрыемтсвах па добраўпарадкаванні куткоў роднага краю, аб укладзе беларусаў у развіццё краіны ў Гады малой радзімы, пажадала вучням любіць сваю Радзіму і ганарыцца роднай зямлёй.

 

26 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны дзень інфармавання ў рамках "Школы Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8 класа па тэме "Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць". На сустрэчу была запрошана мастацкі кіраўнік Галавацкага СДК Рачэк М.І., якая расказала аб значэнні сродкаў масавай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, іх уплыве на культуру асобы і грамадства, аб інфармацыйнай бяспецы непаўналетніх у сетцы Інтэрнэт, раскрыла сутнасць паняццяў "кібербулінг", "грумінг", "буліцыд", агучыла парады па папярэджванні махлярства ў сацыяльных сетках, уручыла прысутным інфармацыйныя буклеты "Правілы бяспекі ў Інтэрнэце".

 

25 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя гадзіны ў рамках Адзінага дня інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 5-7 класаў па тэме "Наша школа пасля 10 гадоў". Вучні абмеркавалі школьныя традыцыі, сваю ролю ў жыцці класа і школы, пры дапамозе "адкрытага мікрафона" падзяліліся ідэямі па развіцці ўстановы адукацыі.

 

 

22 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8 класа па тэме “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”. На сустрэчу быў запрошаны старшыня Чырвоназоркаўскага сельскага савета Масло Р.І., які расказаў вучням пра гісторыю і накірункі дзейнасці ААН, пра асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН. Напрыканцы сустрэчы Рыгор Іванавіч уручыў падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” вучаніцы 8 класа Горбач Ксеніі, якой у кастрычніку споўнілася 14 гадоў, пажадаў усім быць актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны.

 

24 верасня 2020 года ва ўстанове адукацыі пачала работу “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8 класа. Першы занятак прайшоў па тэме “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”. На сустрэчу была запрошана загадчык Галавацкай сельскай бібліятэкі Карсюк Галіна Васільеўна, якая раскрыла вучням сутнасць паняццяў “актыўны грамадзянін” і “адказныя паводзіны”, расказала аб спосабах вырашэння канфліктных сітуацый, нагадала аб відах адказнасці для непаўналетніх, пажадала паважаць правы і інтарэсы іншых асоб.