Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Радзімічы"

Бяспечны адпачынак

разгарнуць

Безопасный отдых

         Наступил долгожданный летний период – это всегда пора отпусков, отдыха и оздоровления. На территории Клецкого района, в том числе пройдут оздоровление несовершеннолетние в детских оздоровительных лагерях.

     В рамках проведения на территории Клецкого района с 01.05.2021 по 01.10.2021 республиканской межведомственной программы «Забота» с целью предупреждения фактов гибели и травматизма несовершеннолетних, совершения противоправных деяний в отношении несовершеннолетних и самими несовершеннолетними, хотелось бы обратиться в первую очередь к родителям. Вам необходимо перед поездкой в детский оздоровительный лагерь проверить личные вещи ребенка – нет ли там сигарет, алкоголя и наркотиков. Необходимо знать, что дорогой телефон у ребенка – зачастую предмет зависти и кражи. Совместное проживание детей разных возрастных групп недопустимо! Реагируйте на любую информацию о нарушении прав ребенка. Незамедлительно обращайтесь к директору лагеря при возникновении разногласий. Подавленное настроение, следы синяков и царапин у ребенка – повод для обращения к руководству лагеря. Не поощряйте посещение Вашего ребенка в лагере друзьями. Не забывайте, Вы несете полную ответственность за действия ребенка! Помните, что распитие алкогольных напитков и курение в неустановленных местах влекут административную ответственность! Относитесь с пониманием к предпринимаемым в лагере мерам безопасности. Все это необходимо и делается для безопасности ребят!

        Обращаясь к самим несовершеннолетним, хотелось бы, чтобы они подобающим образом вели себя в детских оздоровительных лагерях, не нарушали режима дня и общественного порядка, уважительно относились к другим отдыхающим и обслуживающему персоналу, всегда их слушали. Уважаемые ребята! Перед поездкой в лагерь оставьте ценные предметы дома. Не бросайте свои вещи без присмотра в случайных местах. Сообщите сотруднику милиции или вожатому о любых подозрительных предметах. Не вступайте в диалог с незнакомыми людьми, незамедлительно сообщите о них вожатому или сотруднику милиции. Не входите самовольно за территорию лагеря. Не заводите случайные знакомства с местной молодежью. Обращайтесь к сотруднику милиции или вожатому при возникновении конфликтных ситуаций. Не оставайтесь равнодушными, если обидели кого-то из ребят, сообщите об этом вожатому или сотруднику милиции. Незамедлительно расскажите родителям о любых происшествиях, случившихся с Вами в лагере! Не забывайте, что в случае нарушения закона Вы будете привлечены к ответственности и отчислены из лагеря! 

 ПОМНИТЕ!!!

- купаться можно только в разрешенных местах и в присутствии взрослых;

- нельзя нырять в незнакомых местах – на дне могут оказаться притопленные бревна, камни, коряги, металлические прутья и т.д.

- нельзя купаться в заболоченных местах и там, где есть водоросли или тина;

- нельзя заплывать далеко от берега;

- нельзя устраивать в воде игры, связанные с захватами;

- если у тебя свело судорогой мышцы, ложись на спину и плыви к берегу, постарайся при этом растереть сведенные мышцы.

В случае грозы:

- не прячьтесь в небольших строениях (навесах), матерчатых палатках или среди изолированных и малочисленных скоплений деревьев.

- не прячьтесь под высокими деревьями (особенно отдельно стоящими). Более опасными считаются тополь, ель, сосна. Реже молния ударяет в березу и клен, почти невероятно, чтобы ударила в кустарник.

- не держите в руках длинные металлические предметы, например удочки, зонты.

- не касайтесь металлических сооружений, проволочных заборов или металлической проволоки для сушки белья. Не приближайтесь к ним.

- не ездите на велосипеде.

- не звоните по мобильному телефону.

 

Вриод начальника ИДН Клецкого РОВД

капитан милиции                                                       Е.М.Гвозд

згарнуць

Вывучаем правілы дарожнага руху

разгарнуць

      Вывучэнне правіл дарожнага руху ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем з'яўляецца неад'емнай часткай выхавання дзяцей. На працягу адпачынку выхаванцы лагера вывучаюць правілы дарожнага руху.

      2 чэрвеня дзеці прынялі ўдзел у хвілінцы бяспекі "Бяспечная дарога", дзе паўдзельнічалі ў ролевых гульнях, конкурсах і віктарынах па правілах дарожнага руху, паўтарылі маршрут бяспечнага руху ў школу.

     12 чэрвеня школьнікі паўдзельнічалі ў трэнінгу "Падарожжа дарогамі бяспекі" падчас якога практычна адпрцоўвалі навыкі пераходу дарогі па дарозе са школы.

згарнуць

Выхоўваем грамадзянінаў і патрыётаў

разгарнуць

        Выхаванне грамадзянінаў і патрыётаў сваёй краіны з'яўляецца адным з асноўных накірункаў работы ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Радзімічы":

      1 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены. Выхаванцы лагера прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, дзе паднялі Дзяржаўны сцяг, праспявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

     3 чэрвеня прайшоў дзень краязнаўства, дэвізам якога сталі радкі Якуба Коласа "Мой родны кут, як ты мне мілы!". На працягу дня выхаванцы лагера пабылі на экскурсіі ў школьным краязнаўчым музеі "Гісторыя вёскі Гурнаўшчына", дзе працягвалі вывучаць гісторыю некаторых экспанатаў, іх прызначэнне. Этнаграфічны фэст "Скарбы роднай зямлі" дазволіў навучэнцам дакрануцца да культурнай спадчыны беларускага народа, паўдзельнічаць у пазнавальных конкурсах, адчуць сябе часцінкай роднай зямлі. 

 

5 чэрвеня выхаванцы лагера паўдзельнічалі ў квэст-гульні "Сцежкамі роднага краю", падчас якой падарожнічалі па вёсцы Гурнаўшчына, выконвалі заданні на станцыях, прысвечаных гісторыі, традыцыям, культуры і прыродзе малой радзімы.

 

згарнуць

План работы аздараўленчага лагера "Радзімічы"

разгарнуць

 

ЗМЕСТ ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ ЛАГЕРА

 

01.06.2021

Дзень дзяцей

(01.06.2021 – Міжнародны дзень абароны дзяцей)

Дэвіз: “Усё самае лепшае – дзецям!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Урачыстая лінейка. Адкрыццё лагернай змены.
  2. Хвілінкі бяспекі “Правілы бяспечных паводзін у аздараўленчым лагеры. Захаванне санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму па папярэджванні ўзнікнення      і распаўсюджванні COVID-19.
  3. Конкурсна-гульнявая праграма “Чароўная краіна дзяцінства”
  4. Афармленне атраднага вугалка “Запалі агеньчык дружбы”
  5. Конкурс малюнкаў на асфальце “У промнях шчаслівага дзяцінства”

02.06.2021

Дзень адкрыццяў

Дэвіз: “Якая асалода – жыць і адкрываць за дзівам дзіва!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Творчая майстэрня “Вясёлка дзіцячых талентаў”.
  2. Хвілінка бяспекі “Бяспечная дарога”.
  3. Калейдаскоп спартыўных гульняў “Мая любімая гульня”.
  4. Наведванне занятка аб’яднання па інтарэсах “Асновы асяроддзя праграміравання Scratch”.

03.06.2021

Дзень краязнаўства

Дэвіз: “Мой родны кут, як ты мне мілы!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Экскурсія ў школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”
  2. Хвілінка бяспекі “Агонь карысны і небяспечны”.
  3. Этнаграфічны фэст “Скарбы роднай зямлі”.
  4. Наведванне занятка аб’яднання па інтарэсах “На крылах надзеі”.

04.06.2021

Дзень здароўя

Дэвіз: “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Пазнавальная гадзіна “Азбука здароўя”.
  2. Карысная інфармацыя “Загараем разам з сонейкам”.
  3. Спартыўнае спаборніцтва “Вясёлыя старты”.

05.06.2021

Дзень аховы прыроды

 (05.06.2021 – Сусветны дзень аховы акружаючага асяроддзя)

Дэвіз: “Прыроды вечную красу я нашчадкам зберагу!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Экалагічная квэст-гульня “Па сцежках малой радзімы”.
  2. Хвілінка інфармацыі “Як абараніцца ад укусаў кляшчоў?”.
  3. Працоўны дэсант “Зробім свет чысцейшым!”.

07.06.2021

Дзень прававых ведаў

Дэвіз: “Зямля бацькоў дала мне права!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Прававы эрудыцыён “Я і закон”.
  2. Калаж бяспекі “Правілы паводзін у грамадскіх месцах”.
  3. Спартыўнае спаборніцтва “Шашачны турнір”.

08.06.20121

Дзень рэк і азёр роднай зямлі

(08.06.2021 – Сусветны дзень акіянаў)

Дэвіз: “Беларусь мая, сінявокая, люблю цябе за азёры глыбокія!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Завочны экскурс “Рачныя падарожжы”.
  2. Хвілінка бяспекі “Бяспечныя паводзіны на вадаёмах”
  3. Конкурс творчых работ “Белыя ветразі”.
  4. Наведванне занятка аб’яднання па інтарэсах “Асновы асяроддзя праграміравання Scratch”.

09.06.2021

Дзень дружбы

09.06.2021 – Міжнародны дзень сяброў

Дэвіз: “Праз нягоды, праз гады – хораша і годна быць сябрамі назаўжды!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Гадзіна этыкету “Правілы сапраўднай дружбы”.
  2. Хвілінка бяспекі “Каб пазбегнуць бяды”.
  3. Рухомыя гульні “Гуляем разам”.

10.06.2021

Дзень здароўя і весялосці

Дэвіз: “Жыццё без усмешкі – памылка!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Пазнавальны пазл “Быць здаровым – модна!”.
  2. Азбука бяспекі “Здаровае харчаванне”.
  3. Танцавальны флэшмоб “У нагу з часам”.
  4. Наведванне занятка аб’яднання па інтарэсах “На крылах надзеі”.

11.06.2021

Дзень праваслаўнай культуры

Дэвіз: “Цяпло душы ты людзям у свет нясі!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Адкрыты дыялог “Духоўныя каштоўнасці”.
  2. Хвілінка бяспекі “Слова лечыць і калечыць”
  3. Творчы праект “Птушкі надзеі”.

12.06.2021

Дзень творчасці і фантазіі

Дэвіз: “Жыццё даецца, каб тварыць!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Гульня-конкурс “Умелыя рукі”.
  2. Творчая выстава “Свет маіх захапленняў”.
  3. Трэнінг “Падарожжа дарогамі бяспекі”.
  4. Конкурсная праграма “Спяваем разам”.

 14.06.2021

Дзень здароўя і спорту

Дэвіз: “У здаровым целе – здаровы дух!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Пазнавальная гадзіна “Курыць – здароўю шкодзіць”.
  2. Карысная інфармацыя “Парады доктара Айбаліта”.
  3. Спартыўнае спаборніцтва “Самыя хуткія, самыя спрытныя”.

15.06.2021

Дзень дабрыні

 Дэвіз: “Падары кропельку дабрыні”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Гадзіна этыкету “Добрым быць зусім не проста”.
  2. Хвілінка бяспекі “Правілы электрабяспекі”.
  3. Акцыя “Калейдаскоп добрых спраў”
  4. Мультытэрапія (прагляд мульфільмаў).
  5. Наведванне занятка аб’яднання па інтарэсах “Асновы асяроддзя праграміравання Scratch”.

16.06.2021

Дзень чытача

Дэвіз: “З табою, кніга добрая, іду ў свет!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Віктарына “Па старонках любімых кніг”
  2. Карысная інфармацыя “Паводзіны ў час навальніцы”.
  3. Экскурсія ў Галавацкую сельскую біліятэку “Лета з добрай кнігай”.

 17.06.2021

Дзень беражлівасці

Дэвіз: “Шануйце скарбы на планеце!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Аўкцыён поглядаў “Эканомія – клопат кожнага”.
  2. Конкурс праектаў “Беражы багацці зямлі”.
  3. Працоўны дэсант “Чысты школьны двор”.
  4. Наведванне занятка аб’яднання па інтарэсах “На крылах надзеі”.

18.06.2021

Дзень бяспекі

 Дэвіз: “Зберагаем шчаслівае дзяцінства”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Урок бяспекі “Жыццё – каштоўны дар”.
  2. Практыкум “Каб пазбегнуць траўматызму”
  3. Фестываль творчасці “Каляровыя ўсмешкі”.

19.06.2021

Дзень здароўя

(19.06.2013 – Сусветны дзень дзіцячага футбола)

Дэвіз: “Беражы здароўе змалку!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Творчы праект “Дрэва здароўя!”
  2. Хвілінка бяспекі “Асцярожна, ядавітыя расліны!”
  3. Спартыўная гульня “Футбольны матч”

21.06.2013

Дзень міру

(22.06.2013 – Дзень усенароднай памяці

 ахвяр Вялікай Айчыннай вайны)

Дэвіз: “Патрэбны мір на планеце, каб шчасліва смяяліся дзеці!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Урок мужнасці “І помніць свет выратаваны…”.
  2. Аперацыя “Абеліск”.
  3. Гутарка “Бяспечнае лета”.
  4. Шчырая размова “Мае ўражанні і пажаданні”.
  5. Урачыстая лінейка. Закрыццё лагернай змены.

 

згарнуць

Рэспубліканская акцыя "Выбор лета. ЗдОрово! ЗдорОво! Полезно! Дружно!"

01.06.2021
разгарнуць

1 чэрвеня ва ўстанове адукацыі пачаў дзейнічаць аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Радзімічы" для вучняў 2-6 класаў. Першы дзень работы аздараўленчага лагера пачаўся з урачыстай лінейкі, на якой вучні даведаліся аб плане работы і цікавых мерапрыемствах, на якіх ім прапануецца паўдзельнічаць. На працягу дня вучні знаёміліся з правіламі бяспечных паводзін і рэжымам работы лагера, з правіламі захавання санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму па папярэджванні ўзнікнення і распаўсюджванні COVID-19, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце "У промнях шчалівага дзяцінства", у конкурсна-гульнявой праграме "Чароўная краіна дзяцінства".

згарнуць

Дзень адкрыццяў

02.06.2021
разгарнуць

2 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" прайшоў Дзень адкрыццяў пад дэвізам "Якая асалода жыць і адкрываць за дзівам дзіва!”. На працягу дня дзеці паўдзельнічалі ў творчай майстэрні "Вясёлка дзіцячых талентаў”, дзе намалявалі малюнкі, у якіх адлюстравалі моманты свайго шчаслівага дзяцінства, паўтарылі правілы дарожнага руху падчас хвілінкі бяспекі “Бяспечная дарога”, пагулялі ў любімыя спартыўныя гульні. Дзень прайшоў весела, творча і запамінальна!

згарнуць

Дзень краязнаўства

03.06.2021
разгарнуць

3 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем прайшоў Дзень краязнаўства, дэвізам якога сталі радкі Якуба Коласа "Мой родны кут, як ты мне мілы!". На працягу дня наведвальнікі лагера пабывалі на экскурсіі ў школьным краязнаўчым музеі "Гісторыя вёскі Гурнаўшчына", дзе працягвалі вывучаць гісторыю некаторых экспанатаў музея, іх прызначэнне. Падчас хвілінкі бяспекі "Агонь карысны і небяспечны" школьнікі паўтарылі правілы бяспечных паводзін пры пажары і ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Этнаграфічны фэст "Скарбы роднай зямлі" дазволіў вучням дакрануцца да культурнай спадчыны беларускага народа, адчуць сябе часцінкай роднай зямлі.

згарнуць

Дзень здароўя

04.06.2021
разгарнуць

4 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Радзімічы" прайшоў Дзень здароўя. Дэвіз дня - "Я здароўе зберагу - сам сабе дапамагу!". На працягу дня вучні паўдзельнічалі ў пазнавальнай гадзіне "Азбука здароўя", дзе вучыліся складаць рэжым дня у час летняга адпачынку, "збіраць" вітаміны з садавіны, клапаціцца пра сваё здароўе. Карысную інфармацыю атрымалі дзеці падчас хвілінкі бяспекі "Загараем разам з сонейкам". Спартыўнае спаборніцтва "Вясёлыя старты" дапамагло ўсім ўдзельнікам мерапрыемства паказаць сваю вынослівасць, спрытнасць і хуткасць, атрымаць зарад бадзёрасці і сонечнага летняга настрою.

згарнуць

Дзень аховы прыроды

05.06.2021
разгарнуць

5 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" быў прысвечаны Дню аховы прыроды. Дэвіз дня - "Прыроды вечную красу я нашчадкам зберагу!" Дзень пачаўся з экалагічнай квэст-гульні "Па сцежках малой радзімы", дзе дзеці падарожнічалі па экалагічнай сцежцы, вывучалі прыроду роднага краю, выконвалі заданні на розных прыпынках. Падчас хвілінкі бяспекі "Як абараніцца ад укусаў кляшчоў" школьнікі даведаліся аб мерах недапушчэння ўкусаў кляшчоў і дзеяннях, калі пазбегнуць укусу не ўдалося. У час працоўнага дэсната "Зробім свет чысцейшым!" вучні прыбралі смецце на прышкольнай тэрыторыі і дапамаглі роднаму краю захаваць сваю прыгажосць і непаўторнасць.

згарнуць

Дзень прававых ведаў

07.06.2021
разгарнуць

7 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" быў прысвечаны Дню прававых ведаў. Дзень прайшоў пад дэвізам "Зямля бацькоў дала мне права!". Вучні прынялі ўдзел прававым эрудыцыёне "Я і закон", стварылі калаж бяспекі "Правілы паводзін у грамадскіх месцах", паспаборнічалі ў спартыўным спаборніцтве "Шашачны турнір".

 

згарнуць

Экскурсія ў музей Клецкага РАНС

08.06.2021
разгарнуць

8 чэрвеня  наведвальнікі аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем пабылі на экскурсіі ў музеі Клецкага РАНС, дзе даведаліся пра правілы бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях, паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні "Паводзіны пры пажары", паглядзелі і абмеркавалі вучэбныя відэароліка "Бяспека на вадаёмах" і "Паводзіны ў час навальніцы". Напрыканцы экскурсіі дзеці пазнаёміліся з абсталяваннем пажарнай машыны, з работай пажарных.

згарнуць

Дзень рэк і азёр роднай зямлі

08.06.2021
разгарнуць

8 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" быў прысвечаню Дню рэк і азёр роднай зямлі. Дзень прайшоў пад дэвізам "Беларусь мая сінявокая, люблю цябе за азёры глыбокія!"  У конкурсе творчых работ "Белыя ветразі" дзеці склалі папяровыя караблікі, на якіх напісалі свае мары і пажаданні.

згарнуць

Дзень дружбы

09.06.2021
разгарнуць

9 чэрвеня наведвальнікаў аздараўленчага лагера "Радзімічы" аб'яднаў Дзень дружбы па дэвізам "Праз нягоды, праз гады - хораша і годна быць сябрамі назаўжды!" На працягу дня дзеці пашырылі свае веды аб сяброўстве на гадзіне этыкету “Правілы сапраўднай дружбы”, паўтаралі правілы бяспечных паводзін у час хвілінкі бяспекі "Каб пазбегнуць бяды", "Гулялі разам" падчас рухомых гульняў, вучыліся быць адказнымі сябрамі і адпачываць весела і дружна!

згарнуць

Дзень здароўя і весялосці

10.06.2021
разгарнуць

10 чэрвеня дзень ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем прайшоў пад дэвізам "Жыццё без усмешкі - памылка!" і быў прысвечаны Дню здароўя і весялосці. На працягу дня выхаванцы лагера склалі пазнавальны пазл "Быць здаровым - модна!", даведаліся пра "Здаровае харчаванне", весела і актыўна правялі час падчас танцавальнага флэшмоба "У нагу з часам".

згарнуць

Дзень праваслаўнай культуры

11.06.2021
разгарнуць

11 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" быў прысвечаны Дню праваслаўнай культуры і прайшоў пад дэвізам "Святло душы ты людзям ў свет нясі!" Выхаванцы аздараўленчага лагера, педагогі і работнікі ўстановы сумесна з настаяцелем царквы в. Цапра протаіерэем Валерыем Вячоркам пабылі на экскурсіі ў г. Салігорску, дзе наведалі кафедральны сабор Ражства Хрыстова, храм блажэннай Матроны Маскоўскай, храм Пакрова Прысвятой Багародзіцы ў в. Чыжэвічы, царкоўна-гістарычны музей Слуцкай епархіі, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення храмаў, іх архітэктурнымі асблівасцямі.

згарнуць

Дзень творчасці і фантазіі

12.06.2021
разгарнуць

12 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" прайшоў Дзень творчасці і фантазіі. Дэвіз дня "Жыццё даецца, каб тварыць!". На працягу дня выхаванцы лагера паўдзельнічалі ў творчай выставе малюнкаў "Свет маіх захапленняў", праверылі свае навыкі ў веданні правіл дарожнага руху ў трэнінгу "Падарожжа дарогамі бяспекі", паказалі свае музычныя здольнасці ў конкурснай праграме "Спяваем разам".

 

згарнуць

Дзень здароўя і спорту

14.06.2021
разгарнуць

14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" быў прысвечаны здароўю і спорту і прайшоў пад дэвізам "У здаровым целе - здаровы дух!". На працягу дня выхаванцы лагера даведаліся шмат карыснай інфармацыі пра шкоду курэння падчас пазнавальнай гадзіны "Курыць - здароўю шкодзіць", паслухалі "Парады доктара Айбаліта" па захаванні здароўя дзяцей, весела і актыўна правялі час у спартыўным спаборніцтве "Самыя хуткія, самыя спрытныя".

згарнуць

Дзень дабрыні

15.06.2021
разгарнуць

15 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы прайшоў Дзень дабрыні. "Падары кропельку дабрыні" - пад такім дэвізам выхаванцы лагера вучыліся быць добрымі і адказнымі ў час гадзіны этыкету "Добрым быць зусім не проста", акцыі "Калейдаскоп добрых спраў". На працягу хвілінкі бяспекі "Правілы электрабяспекі" дзеці паўтарылі правілы карыстання электраэнергіяй. Сеанс мультэтэрапіі дапамог школьнікам атрымаць зарад весялосці і добрага настрою.

згарнуць

Дзень чытача

16.06.2021
разгарнуць

16 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Радзімічы" паўдзельнічалі ў Дні чытача, дэвізам якога сталі словы Эдзі Агняцвет "З табою, кніга добрая, іду ў свет!". Дзеці праверылі сваю чытацкую граматнасць у віктарыне "Па старонках любімых кніг", атрымалі красную інфармацыю аб правілах паводзін у час навальніцы, наведалі Галавацкую сельскую бібліятэку, дзе вызначылі лепшых чатычоў, паўдзельнічалі ў вясёлых кніжных конкурсах і гульнях.

згарнуць

Дзень беражлівасці

17.06.2021
разгарнуць

17 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі актыўны ўдзел у Дні беражлівасці пад дэвізам "Шануйце скарбы на планеце!"  Падчас аўкцыёна поглядаў "Эканомія - клопат кожнага" дзеці вучыліся беражліва адносіцца да прыродных рэсурсаў, абмяркоўвалі спосабы беражлівасці багаццяў роднага краю. У конкурсе праектаў "Беражы багацці зямлі" школьнікі стварылі наглядны алгарытм дзеянняў  па захаванні прыроды. У час працоўнага дэсанта "Чысты школьны двор" выхаванцы лагера прынялі актыўны ўдзел па прыбіранні тэрыторыі школы.

згарнуць

Дзень бяспекі

18.06.2021
разгарнуць

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" прайшоў Дзень бяспекі пад дэвізам "Зберагаем шчаслівае дзяцінства!". Выхаванцы лагера пабылі на ўроку бяспекі "Жыццё - каштоўны дар", падчас практыкума "Каб пазбегнуць траўматызму" вучыліся пазбягаць небяспечных сітуацый, на фестывалі творчасці "Каляровыя ўсмешкі" адлюстравалі свой сонечны летні настрой і атрымалі зарад бадзёрага і вясёлага настрою.

 

згарнуць

Дзень здароўя

19.06.2021
разгарнуць

19 чэрвеня сонечны летні дзень у аздараўленчым лагеры "Радзімічы" быў прысвечаны захаванню здароўя дзяцей і Сусветнаму дню дзіцячага футбола. Дэвіз дня "Беражы здароўе змалку!" Выхаванцы лагера стварылі творчы праект "Дрэва здароўя", даведаліся пра небяспечныя расліны падчас хвілінкі бяспекі "Асцярожна, ядавітыя расліны!", спаборнічалі ў спартыўнай гульні "Футбольны матч", правялі час весела і з карысцю для здароўя.

згарнуць

Дзень міру

21.06.2021
разгарнуць

21 чэрвеня апошні дзень работы аздараўленчага лагера "Радзімічы" быў прысвечаны Дню міру да 80-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дэвізам дня сталі словы "Патрэбен мір на планеце, каб шчасліва смяяліся дзеці!" Выхаванцы лагера наведалі ўрок мужнасці "І помніць свет выратаваны", прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паўдзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу-рэквіеме "Памяць сэрца", далучыліся да ўдзелу ў рэспубліканскім праекце "Маладзёжны інтэрнэт-чэлендж "Народная зарадка" і выканалі комлекс фізічных практыкаванняў, пагаварылі аб правілах бяспечных паводзін у час летніх канікул. Лагерная змена "Радзімічаў" завяршылася ўрачыстай лінейкай-закрыццём лагера, падчас якой школьнікі атрымалі прызы за ўдзел у мерапрыемствах і конкурсах, выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

згарнуць

Аздараўленчы лагер "Нача" запрашае

разгарнуць
Яшчэ ў гэтым раздзеле