Метадычная скарбонка распрацовак урокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў

Этнаграфічная гасцёўня “Велікодныя традыцыі”

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

Этнаграфічная гасцёўня

“Велікодныя традыцыі”

(пазакласнае мерапрыемства для вучняў 5-7 класаў)

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік беларускай

мовы   і літаратуры:

Маліноўская Н.І.

 

 

 

             

                2020

       Тэма: этнаграфічная гасцёўня “Велікодныя традыцыі”

        Удзельнікі: вучні 5-7 класаў

        Мэта і задачы: пашырынне ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

        Абсталяванне: ручнікі, куліч, чырвоныя яйкі.

Ход мерапрыемства

                 1. Рэлаксацыя.

Канец красавiка,

Вятрыска слiбiзуе

У голлi голым

Веснавы матыў.

 

Заўзята яйкi

Хлапчукi зубуюць.

Снягi пажухлi.

Павалiлiся платы.

 

Святочнаю узнёсласцю

Асветлены прасторы.

Сiнее неба.

Вольная рака,

 

Лугi залiўшы,

Расплылася морам,

Вось-вось зазвонiць

Песня жаўрука.

 

  1. Паведамленне тэмы і мэты мерапрыемства.

         - Вялікдзень – веснавое свята беларускага народнага календара ў гонар Бога Сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. Таксама гэта свята называлі яшчэ Вяліканне альбо Вялічка.   Вялікдзень быў адным з самых радасных свят у жыцці земляроба. Адзначалі яго ўрачыста, гатавалі багата страў. З велікоднага тыдня пачыналіся летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны. Вялікдзень, як ніякае іншае свята, багата насычаны святочна-мастацкай культурай велічнага і жыццесцвярджальнага характару.   Пазней да яго прымеркавалі галоўнае хрысціянскае свята – «Уваскрэсенне» распятага Хрыста. У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка да 8 мая.  Галоўным момантам падрыхтоўкі святочнага стану душы да Вялікадня быў перадвелікодны сямітыднёвы пост. Велікодная ноч з суботы на нядзелю – святочная, калі не спалі, палілі вогнішчы, асвячалі ў царкве яйкі, пірагі, тварожную «пасху». Зранку пасля богаслужэння ў гонар уваскрэсення Хрыстова разгаўляліся і тройчы радасна віталіся «Хрыстос уваскрэс!».

         - Сёння мы сабраліся на свята, прысвечанае Вялікдзеню, каб пазнаёміцца з традыцыямі яго святкавання на нашай радзіме.

 

 

  1. Рэалізацыя пастаўленай мэты.

Рыгор Барадулін

ПРЫХОДЗІЛА ВЯЛІЧКА НА СЯЛО...

Прыходзіла Вялічка на сяло

З чырвоным яйкам, з белатварым сырам,

I сцежку, паднядзеленую жвірам,

Світанне лугам за руку вяло.

 

Іграла сонца, ажывала тло,

Свянцонка пахла злагадаю, змірам.

I ўсім малечым вачаняткам шчырым

Прысмакаў досыць на стале было.

 

Расло святло, надзея ўваскрасала.

I песняў валачобнікам хапала.

        

ВАЛАЧОБНІКІ

         -  Якія велікодныя традыцыі вам вядомы?

         - Самай прыгожай часткай святкавання Вялікадня з’яўляўся магічна-спеўны абыход двароў сваёй і нават суседніх вёсак гуртам валачобнікаў.  Такіх хадакоў у розных рэгіёнах называлі валачобнікамі, галыкальнікамі, валхоўнікамі, лалыншчыкамі, скамарохамі. Падыходзячы пад акно, валачобнікі спявалі песні, ухваляючыя гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок. Узначальваў гурт пачынальнік-запявала з магутным голасам, які спяваў асноўны тэкст, і падхватнічкі, што спявалі магічныя прыпевы-закрэпкі пасля кожнага радка: «Хрыстос уваскрос, сын Божы», «Вясна красна на ўвесь свет», «А зялёны явар кудравы», «Слава табе, Божа, на ўвесь свет!» і іншыя. Музыкі (бубен, скрыпка, цымбалы, дудка) і механоша, які збіраў ахвярапрынашэнні Сонцу, суправаджалі гурт. «Валачобнікі – людзі Божыя...», – падкрэслівалася ў песнях. Лічылі, што абыходы імі двароў прыносілі пладавітасць жывёлы, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор’я ад розных прыродных стыхій. Вельмі шчодрымі ў песнях былі пажаданні валачобнікаў. А па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі, пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.

 

         Пажаданні валачобнікаў:

...Слаўны пане, пане Іване!

Ой, жыві здароў і будзь багат I з жаною маладою, I з дзеткамі наймілейшымі,

I з брацелкамі найкраўнейшымі, I з суседзямі найбліжэйшыміі!

Будзь здароў, як крынічная вада!

Будзь вясёл, як харошая вясна!

Будзь багат, як сырая зямля!

 

 

 

ВЕЛІКОДНЫЯ ТРАДЫЦЫІ, ЗВЫЧАІ, ГУЛЬНІ, ЗАБАВЫ

 

         - Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для дзяцей. Да іх у госці прыходзілі хросныя бацька і маці, бабуля-пупарэзніца, дзядзькі, цёткі, якія кожнаму з дзяцей прыносілі чырвонае яйка. У некаторых мясцовасцях самі абыходзілі двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб атрымаць велікодныя падарункі. У велікодныя дні як у дзетак, так і дарослых любімай была гульня «ў біткі». Той, чыё яйка было пабіта, аддаваў яго свайму пераможцу.

 

         Гульня “У біткі”

 

         - Шырока вядомай дзіцячай гульнѐй гэтых дзён было таксама катанне яек з горкі на «выбіткі»: з горкі або па падвешанай з аднаго боку дошкі пускаюць яйкі, і калі адно дакранаецца да папярэдняга, гаспадар забірае апошняе. У іншых месцах усе гуляючыя качалі па яйку з горкі, а пераможцам, які іх забіраў сабе, лічыўся той, чыё яйка закоціцца далей. Гэта забава вельмі папулярна і да нашага часу.

 

         Гульня “Катанне яек”

 

ПАВЕР’І І ПРАДКАЗАННІ

         - На Вялікдзень дзяўчаты гадалі пра будучы лёс, пераскокваючы цераз сані: хто пераскочыць – да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не – будзе чакаць да наступнага года.

         У многіх мясцовасцях у першы велікодны дзень выходзілі з хат, каб убачыць усход сонца. Гаварылі, што ў гэты час сонца быццам «іграе на ўсходзе», пераліваецца рознымі колерамі. Такую «гульню сонца» звязвалі з «вяшчаннем на добрае лета» і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.

         Існавала павер'е, што на першы дзень Вялікадня сонца, падзяляючы агульную радасць, «іграе» («танцуе»), хоць гэта не кожнаму ўдаецца ўбачыць: трэба быць асабліва набожным.

         Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі: «Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!».

         У першы велікодны дзень не палілі ў печы, а тых, хто парушаў гэта правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор’е спаліць Пярун.

         На Віцебшчыне ў некаторых вёсках існавала павер'е, што калі на прывітанне «Хрыстос уваскрэс!» не адказаць адразу, а задумаць жаданне, дык яно абавязкова збудзецца.

         Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека было ў гэтыя дні ў народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як і ў першыя дні пасля сваёй смерці, ад Вялікадня да Ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі сярод людзей, найбольш у выглядзе жабрака.

         Таму ў гэты час да жабракоў, людзей-калек, старцаў ставіліся найбольш лаяльна і спачувальна, надзяляючы іх ежай і іншай міласцінай.

         Абыякавасць да такіх людзей лічылася за вялікі грэх.

 

ВЕЛІКОДНАЯ КУХНЯ

         Да Вялікадня звычайна наводзілі чысціню ў хаце, упрыгожвалі яе кветкамі і першымі зялёнымі галінкамі, фарбавалі яйкі, варылі, пяклі, смажылі розныя смачныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, мяса, сала. Усе святочныя стравы рыхтавалі загадзя, звычайна пасля «чыстага чацвярга».

Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве.             

         Абавязковымі на велікодным стале былі і «паскі», «бабкі», «мазуркі».

У кожнай гаспадыні меліся свае асаблівыя рэцэпты і сакрэты гатавання велікодных пірагоў.

Васіліна:

 

КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ ПРЫ ФАРБАВАННІ ЯЕК

         Каб яйкі пры варцы не лопнулі, іх трэба каля гадзіны патрымаць у цяпле або пры пакаёвай тэмпературы, пры варцы ў ваду можна дадаць сталовую лыжку солі. Каб афарбаваныя яйкі блішчалі, іх выціраюць насуха і змазваюць алеем.

         Для афарбоўкі яек лепш за ўсё выкарыстоўваць цыбульнае шалупінне, якое збіраюць загадзя.          У залежнасці ад колеру шалупіння афарбоўка яек атрымліваецца ад светла-рудой да цёмна-карычневай. Калі вы хочаце, каб колер быў больш насычаным, шалупіння трэба ўзяць пабольш і варыць яго каля паўгадзіны да таго, як у адвар апусціце яйкі.

         Амаль што фіялетавыя яйкі атрымліваюцца ад шалупіння чырвонай цыбулі.

         Для мармуровага эфекту яйкі абгортваюць у цыбульнае шалупінне і зверху завязваюць баваўняна-папяровым матэрыялам.

         У некаторых месцах захоўваецца звычай фарбавання яек «у гарошак». . Для гэтага мокрыя яйкі абвальваюць у сухім рысе, заварочваюць у марлю (канцы марлі трэба шчыльна завязаць ніткай, каб рыс прыліп да яйка) і далей вараць у цыбульнай шалупіне звычайным спосабам.

         Фарбаваць можна і бярозавым лісцем, зелянінай, сокам чырвоных буракоў, моцна заваранай кавай, гарбатай або харчовымі фарбавальнікамі.

 

«СВЯТА ВЯЛІЧКА – З КРАСНЫМ ЯІЧКАМ»

Прыйшло Вялічка

Ды з чырвоным яічкам,

Ды з сонечным жаўточкам,

Каб былі здаровы сыны і дочкі.

Па стале кацілася,

Свянцонай солькай свяцілася

Дабрабытам сулілася

І ў раток прасілася.

         Разгаўленне на Вялікдзень пачыналася з яйка, якое разразалася на часткі па колькасці членаў сям'і рукой гаспадара, пры гэтым ён вітаў ўсіх і жадаў шчасліва дачакацца наступнага Вялікадня.

         Паўсюдна беларусы мыліся раніцай крынічнай вадой, у якую клалі чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым і здаровым («чырвоным, як яйка»).

         Маці гладзілі чырвоным яйкам, вынутым з вады, па твары ўсіх дзяцей, каб яны былі заўсёды румяныя і чырванашчокія, а значыць і здаровыя.

         Яйка з’яўляецца вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога – кругаварот і бясконцасць жыцця, пачатак усякага адраджэння да жыцця.

         Як і ў большасці іншых славянскіх народаў, нашы продкі афарбоўвалі велікодныя яйкі ў чырвоны, жоўты, зялёны, блакітны колер, рабілі яйкі-пісанкі, расчэрчаныя або расфарбаваныя рознымі сімвалічнымі ўзорамі і колерамі. Такому яйку надавалася магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў першую баразну ці на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла.

         Са спрадвечных часоў у нашым народзе шырока вядома традыцыя адорваць адзін аднаго на Вялікдзень святочнымі яйкамі. 3 прыняццем хрысціянства гэта традыцыя была пераасэнсавана пад новую рэлігію. Паводле праваслаўных біблейскіх паданняў святая Марыя Магдаліна, даведаўшыся аб пакаранні смерцю Ісуса Хрыста, прынесла ў падарунак рымскаму імператару Тыберыю чырвонае яйка як знак нявіннасці Сына Божага і сімвалічнае сведчанне таго, што з гэтага часу ўвесь сусвет нясе на сабе адбітак яго нявінна пралітай крыві. Магчыма, што гэта падзея і стала прычынай таго, што, адпаведна хрысціянскай традыцыі, у наш час велікодныя яйкі фарбуюць пераважна ў чырвоны колер.

 

ЯК РАСПІСВАЦЬ ЯЙКІ?

         “Велікодныя яйкі” (Урывак з аповесці Змітрака Бядулі)

         Раз у год бывалі ў Сцяпанкі светлыя хвіліны – на Вялікдзень, калі яму дазвалялі яйкі фарбаваць. На гэту работу яму куплялі ў мястэчку фарбы на цэлы пятак. І ён па-майстэрску размалёўваў яйкі цэркаўкамі, званіцамі, анѐлкамі і крыжамі, ажно людзі дзівіліся…

 

         -  Традыцыі аздаблення пісанак на Беларусі звязаны з тэхнікай васкавання. Для гэтага ўжываўся чысты пчаліны воск, які растоплівалі над агнўм і, памачыўшы ў яго шпільку ці цвічок, наносілі на курынае яйка васкавыя кропачкі альбо выцягнутыя кропелькі. З гэтых двух элементаў – кропелек і кропачак – кампанавалі самыя розныя ўзоры, аснову якіх складаў сімвал сонца. Потым воск саскрабалі, а на чырвоных яйках заставаўся белы або жаўтаваты ўзор.

         Зараз існуе шмат новых тэхналогій, якія імітуюць васкаванне – простае накапванне воску на яйка, падкладванне лісточкаў пад фарбу, а таксама гатовыя наборы для дэкору, з дапамогай якіх можна зрабіць яркую пісанку.

         - Акрамя васкавання ў Беларусі рабіліся яшчэ так званыя «скробанкі», якія ўяўлялі сабой тыя ж аднатонныя крашанкі, на якіх пасля высушвання вострым прадметам выскробвалі які-небудзь узор, як правіла, геаметрычны.

         ВЫРАБ ВЕЛІКОДНЫХ СУВЕНІРАЎ.

 

  1. Падвядзенне выніка. Рэфлексія.

Вялікдзень – па-сапраўднаму вялікі –

Галоўны дзень, што славяць раз на год,

З’яднаных постам вернікаў паклікаў

У звечарэлы Храм на Хрэсны ход.

Зіхочуць свечкі, золата іскрыцца,

Слязіначка спаўзае з-пад павек.

І спакваля святая плашчаніца

За крыжам, нібы воблачка, плыве.

Працяты прагавітымі цвікамі,

Ёй колісь быў ахутаны Хрыстос…

Ён смерці перамог нямую замець

І нам усім Надзеяй уваскрос…

 

- Са святам Вас! З Вялікднём! І да новых сустрэч!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Фальклорная замалёўка “Ехала Каляда ў чырвоным вазочку”

разгарнуць

Фальклорная замалёўка “Ехала Каляда ў чырвоным вазочку

Мэта і задачы: фарміраваць уяўленне аб святкаванні зімовых народных свят; пазнаёміць з традыцыямі правядзення народнага свята Каляды; развіваць творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць любоў да Радзімы, гонар за свой народ. 

Ход мерапрыемства

Вядучы:  Сёння мы здзейснім невялікае падарожжа ў беларускія народнае свята “Калядкі”. Тэма сённяшняга мерапрыества “Ехала Каляда ў чырвоным вазочку”.

 У даўніну казалі: “Што ні край, то звычай”. Беларускі народ вельмі багаты на традыцыі. Быў час, калі пачало губляцца тое, што жывіць душу чалавека: песні, гульні, прыказкі, прымаўкі, святы – усё, з чаго складаецца гісторыя нашай Радзімы. І сёння абавязак кожнага беларуса – адрадзіць духоўную спадчыну народа.

 

Родная старонка, пра цябе спяваю,

Пра твой лёс прыгожы ад душы зайграю!

Моцная, багатая, светлая краіна

Для мяне скарбонку свята адчыніла.

 

1 вучань.

Давайце ж свой край павітаем

І дружна яму пажадаем

Светлае долі, спеўнае мовы,

Каб жылося і вялося

Ды ўсё добрае збылося.

 

2 вучаніца.

Пяе Беларусь! Упрыгожаны хаты.

І прадзеды нашы, святкуючы святы,

Вакол урачыста заўжды паглядалі,

На свята сяброў дарагіх запрашалі.

 

Селянін. Добры дзень, мае браточкі! Я – селянін, завуся Год, на працягу якога жыў клопатамі аб зямлі і ўраджаі. Нашымі продкамі стваралася своеасаблівае кола, у якім не было ні пачатку, ні канца: за зімою ішла вясна са сваімі патрэбамі, потым лета, затым багатая на дары і працу восень, зноў  зіма – і так бясконца…

 

Але ж я не толькі працаваў,

А і святы весела гуляў

Пасля доўгай цяжкай працы.

Сустракаць гасцей у свята

Я заўсёды вельмі рады.

Вядучы: У даўнія часы беларусы адзначалі надыход Новага года цэлы тыдзень. І называўся ён калядным. На гэты тыдзень прыпадала і адно з галоўных рэлігійных святаў - нараджэнне Хрыстова. Людзі хадзілі ў царкву, даравалі адзін аднаму крыўду. А ў ноч перад нараджэннем Хрыста (на куццю) яны імкнуліся быць асабліва добрымі не толькі адзін да аднаго, але і да свойскай жывёлы. У гэту ноч Гаспадары забіралі да сябе ў хату цялятак, парсючкоў, ягнятак, каб іх накарміць, абагрэць, прылашчыць. 

   Ноч з 13 на 14 студзеня вядома пад назвай Шчадруха, Шчодра. У гэту ноч сустракалі Новы год (паводле старога стылю). Самай распаўсюджанай формай святкавання быў абход двароў з "казой", а наперадзе гурта iшла Шчодра -прыгожая жанчына з вянком на галаве. 3 даўніх часоў Каза лічылася духам поля, добрага ураджаю. Паводле старажытных уяўленняў, Мядзведзь увасабляў сілу і здароўе. Наяўнасць кабылы ў гаспадарцы сведчыла аб дабрабыце і багацці. Апранутыя ў касцюмы гэтых жывёл калядоўшчыкі хадзілі па хатах, спявалі калядныя песні і жадалі шчасця і дабрабыту гаспадарам. Пасля спеваў гаспадары давалі хлеб, муку, сала, каўбасу, ласункі. 

 

  • вучань. 

У маёй старонцы мілай 

Каляду спяваюць, 

Каб шумелі збожжам нівы, 

Спадару жадаюць. 

 

2 вучаніца. 

Пякуць бліны, аладкі, 

Каб сонца ззяла ярка. 

 

1 вучань. 

Хвала ў Каляды плясуну, 

Бо ён разбудзіць нам вясну. 

 

Вядучы. Шчадроўнікі хадзілі па хатах і жадалі гаспадарам і іх дзецям здароўя, радасці, шчасця, багацця. За гэта гаспадары давалі розныя пачастункі. Пасля ўсе збіраліся ў адной хаце, гулялі, спявалі, весяліліся да самай раніцы. 

 

1 калядоўшчык.

Прыйшлі калядкі – бліны і аладкі! 

 

2 калядоўшчык.

У першы дзень свята да абеду не хадзіце ў госці, каб жывёла не збегла з двара.  1 калядоўшчык. Раніцай выгляньце ў акно: калі ідзе снег, будзе снежная зіма, а значыць, і багаты ўраджай. 

2 калядоўшчык. Калі зорак у небе многа, то ў новым годзе будзе шмат грыбоў. 

 

1 калядоўшчык. Прапаную паваражыць на саломінках: хто самую доўгую выцягне – атрымае ў новым годзе шмат грошай. 

Калядоўшчыкі (разам),  Новы год ідзе, тры радасці нясе:  Першая радасць –у вашым доме,  Другая радасць–у вашай аборы,  Трэцяя радасць– у чыстым полі.  Гаспадары добрыя і  вельмі шчодрыя. 

 

Калядоўшчыкі збіраюць пачастункі і садзяцца на свае месцы. Выходзіць 2-я група калядоўшчыкаў (адзін з іх у касцюме казы), спявае. 

 

Го-го-го каза! 

Го-го-го шэра! 

Ну-ка, козачка, павярніся, 

Усім нам пакажыся.  (Каза ідзе па крузе, робіць выгляд, што хоча забадаць дзяцей, затым выконвае тое, пра што спяваюць калядоўшчыкі.) 

 

Дзе рожкі дзела? 

На соль праела? 

Лезь, каза, на печ, 

Пакажы чапец. 

Лезь, каза, на кут, 

Пакажы хамут. 

Лезь, каза, на пол, 

Пакажы хахол. 

Дзе каза ходзіць, 

Там жыта родзіць, 

Дзе каза рогам,  Там жыта стогам.  Дзе каза нагой,  Там жыта капой.  Дзе каза хвастом,  Там жыта кустом  (Каза кладзецца на падлогу, прыкідваецца мёртвай.) 

Устань, козанька, расхадзіся,  Нашым панам пакланіся.  Ой, пан ідзе, каляду нясе,  Тры кускі сала, штоб каза ўстала. 

1-ы калядоўшчык.  Ідзем да пана Года,  Што носіць бароду.  Шыроку, як лапата,  Сіву і калмату.  

2-і калядоўшчык.  Мы да лета ідзем,  Мядзведзя вядзем. 

3-і калядоўшчык.  Ці добрыя гаспадары,  Каб нас пачаставаць?  Хутчэй дарыце нас, не марыце.  Кароткія світкі – памерзлі лыткі,  Кароткія кажушкі – павылазяць душкі. 

Добры вечар  Добры вечар тому,  Хто ў гэтаму дому,  Сталы засцілайце,  Гасцей сустракайце, 

 

Шчодрык ведрык дайце варэнік

Варэнікаў мала, дайце і сала.

Давайце сала кусок

Каб кабан быў высок

Са стол вышыні

З печ таўшчыні.

А па гэтай мове,  Будзьма ўсе здаровы,  А па гэтай казцы,  Жывіце ў ласцы, 

Вядучы. 

Я прапаную пагуляць у гульню "Лапці"

Каза лесам ішла,

У лесе лапці знайшла.

Стала Козачка гадаць,

Каму лапці тыя даць.

 

Каза падыходзіць да каго-небудзь з дзяцей, якія стаяць у крузе, і прапануе абуць лапці, а затым выйсці на сярэдзіну круга і патанцаваць з Казой пад вясёлую мелодыю.

 

Вядучы.  

На працягу двух тыдняў людзі спявалі, варажылі, хадзілі ў госці адзін да  аднаго. 

 А зараз мы прыпынімся ў альтанцы  каляднай казы. Каза правядзе з  жартоўную  гульню-варажбу.

У мех з зернем пакладзены невялікія рэчы. Прапануецца дастаць з меха любы прадмет. Каза тлумачыць, якім будзе год для ўладара прадмета: манетка — багаты, цукерка — салодкі, гузік — прыгожы, аловак — паспяховы для вучобы і інш.

  • Хто хоча паваражыць?

 

Варажба ў казы атрымалася цікавай. А зараз прапануем вам і загадкі.

 

  1. Дзве дачкі, дзве маці і бабуля. Колькі іх? (трое: бабуля, маці і дачка)
  2. Без кораня, а расце. (Камень)
  3. Ляцелі сівыя галубкі, селі на ваду

Вады не скаламуцілі і мамі не паляцелі. (Снег)

  1. Лысы конь цераз вароты глядзіць. (Месяц)
  2. На полі Ярох рассыпаў гарох,

А стала світаць – няма чаго збіраць. (Неба, зоркі)

 

Шмат розных прыказак пра студзень складзена.

Я прапаную сабраць прыказкі.

- Але, што тут здарылася? Прыказкі абарваліся. Складзіце іх, калі ласка, нанова.

 

Студзень году пачатак, а зіме – палавіна.

Студзень хаты студзіць, гаспадароў рана будзіць.

Студзень пагодны – будзе год плодны.

  

Каб прынёс год новы вам  Дабрабыт і плён,  Многа радасці,  Веру светлых дзён. 

 1 вучань Няхай збудзецца, што жадаецца,  Што задумана–прыдбаецца. 

 

2 вучаніца Дзякуй вам за добры прыём,  Цераз лета і восень  ізноў к вам прыйдзём.  Усе (разам). Усяго вам добрага, да пабачэння! 

 

 

Вядучы. Ну, а зараз я б хацела, каб вы выказалі свае пажаданні прысутным. На аркушах паперы напішыце чаго вы жадаеце сваім сябрам, гасцям. Свае пажаданні  прымацуем на дошцы.

 

 

 

 

згарнуць

Інтэлектуальны турнір "Беларуская скарбонка"

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

Інтэлектуальны турнір

“Беларуская скарбонка”

(пазакласнае мерапрыемства для вучняў 5-7 класаў)

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік беларускай

мовы   і літаратуры:

Маліноўская Н.І.

 

 

 

 

              2020

        Тэма: “Беларуская скарбонка”

        Удзельнікі: вучні 5-7 класаў

        Мэта і задачы: пашырынне ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

        Абсталяванне: картка з тэмамі, нумарамі заданняў, кошык з прадметамі: запалкі, лапаць, гаршчок, люстэрка, пояс (ці папружка), лыжка, запісы на дошцы, ручнікі для упрыгожвання.

 

Ход мерапрыемства:

        1. Рэлаксацыя.

Ты такі ненаглядны —

Мой радзімы куточак зямлі.

Ты такі ненаглядны —

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,

Дзе асколачкам неба

Васілёк у мірным полі цвіце

І ля кожнай хацінкі

Прыгажуня бяроза расце,

Край азёраў глыбокіх

І чаромхавых белых завей,

Ідэалаў высокіх,

Працавітых і шчырых людзей.

Тут з адкрытай душою

Запрашаюць гасцей у свой дом.

Тут накормяць, напояць,

Абагрэюць сардэчным цяплом.

             Прывітанне, паважаныя сябры! “ Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб”, - сказаў паэт. Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай  мілай маці-Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, - гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ёсць у нас. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца  яго культурнай спадчынай.

            

  1. Паведамленне тэмы і мэты мерапрыемства. Матывацыя.

             Для нас надышоў самы хвалюючы і адказны момант – гэта этнаграфічны турнір. Яго правілы наступныя. Кожная каманда  па чарзе адказвае на пытанні. Калі адна каманда не здолее адказаць на пытанне, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ. У канцы спаборніцтва  мы падвядзём вынікі, і каманда-пераможца атрымае ўзнагароду, але пераможаных не застанецца,  бо кожны з нас узновіць ці атрымае новыя веды, далучыцца да духоўных скарбаў роднай Беларусі. Мне будзе дапамагаць падлічваць балы наша паважанае журы …

  1. Правядзенне конкурсаў.

             - А зараз дайце мне, калі ласка, плецены кошык.

  1. Загадкавы кошык. (Калі ёсць музейныя экспанаты, іх можна выкарыстаць для ілюстрацыі адгадак)
  • Маленькі сабачка, на носе балячка. (Запалка)
  • Чорны парсючок два хвосцікі мае (Лапаць)
  • Жыў-быў капітан, сем душ пракармляў. Прыйшлося яму ўміраць, ніхто не бярэцца хаваць. Выкінулі за вугал, і сабакі не ядуць.(Гаршчок)
  • Што гэта за чараўнік, што з аднаго чалавека двух робіць? (Люстэрка)
  • Удзень, як абруч, уночы, як вуж; хто гэту загадку адгадае, той будзе мой муж.(Пояс або папружка )
  • Не разыначка я – мяне ж усе смакуюць, не дзяўчынка я – мяне ж усе цалуюць (Лыжка)

 

  1. Смачны тур.

        1.”Знакавае заданне”.  Ці можна было з’есці тое, што нашы продкі вельмі часта абазначалі вось такім знакам? ¤ Растлумачце свой адказ. (Знак хлеба. Яшчэ такім сімвалам абазначалі Сонца і Ярылу.)

  1. “Аўтар стравы”. Больш за 250 гадоў таму кухар Рэчы Паспалітай прапанаваў новы спосаб падачы на стол каўбасы. Яе рэзалі на кавалкі, палівалі соусам і елі лыжкай. Новая страва атрымала назву ў гонар свайго вынаходніка. Беларусы часцей ядуць яе з блінамі (мачаюць) і таму называюць мачанкай. Якое ж прозвішча меў кухар караля Рэчы Паспалітай? (Верашчака).

       3.”Дзіўная бабка”. У адным вершаваным творы чытаем:

на стол

Тым часам едзе ў місе бабка

І парай дыхае пад столь…

             Якой павінна быць бабка, каб ездзіць у місе па стале? Пра што наогул вядзецца гаворка?  (Пра страву з дранай бульбы: “…З бакоў запечаная ў меру, !! У бульбе скварачкі тырчаць…”)

             4.“Традыцыйная страва”. Бульба, як вядома, у беларусаў лічыцца другім хлебам. Ул. Караткевіч у нарысе “ Зямля пад белымі крыламі” сцвярджае, што беларусы ведаюць многа страў з бульбы, і ўказвае прыблізную колькасць. Якая ж лічба называецца беларускім пісьменнікам? (Тысяча). Напішыце вядомыя вам стравы з бульбы, пераможцам будзе каманда, якая напіша больш страў.

             5.” За сталом”.  Уважліва паслухайце ўрывак з рамана ў вершах Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. Пасля прачытання, вы павінны  ўзгадаць усе стравы, што апісаў Ніл Гілевіч.

Вось ты ў гасцях – і нават слоўца

Табе сказаць няма калі:

Вяндлінку з водарам ядлоўца

Мяцеш – зараз па два скрылі!

А побач – зірк! – як цуд, як казка –

З каляндрай, з перцам, часнаком –

Ляжыць вясковая каўбаска,

Таксама ўвітая дымком!

К таму ж падсохла на гарышчы –

Дык толькі плеўка шапаціць!

У мэнт кальцо з паўметра знішчыў –

Адно раз’ятрыў апетыт!

Калі ж дапаў да вантрабянкі

Цягаць стамілася рука!

Глядзіш – а ўжо кіндзюк крывянкі

На блюда выклалі з гаршка!

Паспеў адчуць, што ўжо не слабка

І ў паясніцы, - а на стол

Тым часам едзе ў місе бабка

І парай дыхае пад столь:

З бакоў запечаная ў меру,

У бульбе скварачкі тырчаць…

І так жа ўслед пайшла на змену –

Хоць замычы – каб не маўчаць!

“Усё! – сказаў. – На гэтым дзякуй!”

А на абрус – нясуць бліны

І к ім – мачанку-верашчаку

З наборам рэбрачак свіных!

 

Хвіліну выстагнаў ты моўчкі:

“ Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?”

І неўпрыкмет на два-тры вочкі

Паслабіў пас на жываце…

Ужо не здыхацца! Падпёрла –

Няйначай крушня камянёў!..

А перад носам… ставяць цёрла

Гарачых тлустых калдуноў!

Калдун!.. Духмяны, самавіты.

У масле ўсмяглы, а паўзверх –

Смятанкай свежаю паліты!..

Ну, што? Ізноў глядзіш, як звер?

І адчуваеш, адчуваеш:

Няхай хоць згэтуль у труну –

А не зганьбуеш, не стрымаеш –

Дасі прытул і калдуну!

 

 

  6.” Смачна есці”. На картках – назвы беларускіх страў і словы-самазванцы. Падкрэсліце тое, што вы прапанавалі б з’есці сваім гасцям.

  Жур, мачанка, конаўка, хрусты, пячурка, мянташка, ламанцы, локшыны, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, жырандоль, жвір, узвар, збіцень, палукашак.

Для даведак

Жвір – буйназярністы жоўты пясок;

Жур – негусты аўсяны кісель;

Жырандоль – фігурны падсвечнік для некалькіх свечак;

Збіцень – гарачае пітво з мёдам і спецыямі;

Конаўка – металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады;

Ламанцы – даўняя мучная страва;

Локшыны – самаробныя макароны;

Лядоўня – склеп з лёдам для захавання прадуктаў;

Мачанка – страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой;

Мачыльня – месца, дзе мочаць лён;

Мянташка – наждачная лапатка, якой востраць касу;

Наліснікі – вельмі тонкія бліны з пшанічнай мукі;

Палукашак -  плецены кораб;

Панцак –суп з яечных круп;

Пячурка – невялікая ніша ў сцяне печы;

Узвар –адвар з ягад, траў;

Хрусты – мучны выраб з мукі, малака, яек, масла, цукру.

 

        3.Гістарычны тур “ Пазнай асобу”

  1. “ Сем падказак”.

        Умова: хто адгадае асобу з першай падказкі, атрымлівае 7 балаў, з другой – 6 балаў і г.д. Як толькі адказ гатовы, прадстаўляйце яго журы.

 

        Першая асоба

  • Жыў у 12 стагоддзі.
  • Сын багатых бацькоў.
  • Быў манахам і займаўся літаратурнай дзейнасцю.
  • Праведнае жыццё зрабіла яго настолькі паважаным і вядомым, што людзі папрасілі яго стаць епіскапам.
  • Быў цудоўным прамоўцам.
  • Нашы продкі называлі яго Златавустам.
  • Нарадзіўся ў Тураве. ( Кірыл Тураўскі )

      Другая асоба

  • Полацкая князёўна надзвычайнай прыгажосці.
  • Яе бацька – першы вядомы наш полацкі князь.
  • На схіле дзён пайшла ў манастыр.
  • Яе другое імя – Гарыслава.
  • Праз яе сына Ізяслава была адмоўлена дынастыя полацкіх князёў.
  • Яе праўнук – Усяслаў Чарадзей.
  • Князь Уладзімір ажаніўся з ёй без згоды дзяўчыны, пасля таго як захапіў Полацк і забіў яе бацькоў і братоў. ( Рагнеда)

 

  1. “ Магнацкі капрыз” Усе вы чулі пра род беларускіх магнатаў Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя ўладары. Як і ва ўсіх багатых і магутных, у іх былі свае дзівацтвы. Аднаму з іх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ стаяла лета. Што зрабіў гэты багаты чалавек, каб задаволіць сваю прыхамаць? (Засыпаў дарогу соллю. На той час гэта было вельмі дарагой забавай, бо соль каштавала немалых грошай).
  2. “ Княскае выратаванне “ Аднойчы Ягайла зняволіў Вітаўта ў Крэўскім замку і загадаў моцна сцерагчы. Аднак Вітаўт уцёк. Яму дапамагла яго жонка Ганна, якая кожны вечар з прыслугай прыходзіла  да мужа. Якім чынам Вітаўту ўдалося збегчы з палону? ( Вітаўт пераапрануўся ў адзенне прыслугі, а тая засталася замест яго ў крэпасці).

 

        4.Літаратурны тур.

  1. 1. “ Вершаванае свята

        А) Пазнай па ўрыўку мастацкі твор і назаві яго аўтара.

Наш дзядзька, мілы наш Антоні,

У дзіцячым часта быў палоне;

Вось так гуртом яго абсядуць

І час работы яго крадуць;

Насі “ катла”, кажы ім казкі,

Ідзі на полаў з імі ў краскі,

Давай адказы на пытанні,

Тлумач ты ім усё дазвання,

Адкуль, з чаго дзе што бярэцца,

Вось гэта, тое як завецца

І чаму так, чаму не гэтак?

Прыхілен дзядзька быў да дзетак.

(Якуб Колас “Дзядзька-кухар”, урывак з паэмы “Новая зямля”)

        Б) Пра якое свята вядзецца гаворка ў прыведзеным урыўку? Які сімвал гэтага свята?

Прыйшла вялікая субота,

Даўно прыпынена работа,

І ўжо  пад вечар сама хата

Была прылучана да свята…

……

Мужчыны загадзя пабрылісь,

Вадою цёплаю памылісь.

Бо трэба ж ім было сабрацца

Паехаць ў цэркву спавядацца.

( Вялікдзень. Чырвонае яйка – сімвал адраджэння жыцця .)

        2.” Свята-псеўданім”.  Якое народнае свята стала асновай псеўданіма пісьменніка” ( Купалле – Янка Купала)

  1. “ Смелы зімоўшчык”. У адным з вершаў Артура Вольскага Зіма з гордасцю расказвае пра тое, што ўсё-ўсё на свеце яна пафарбавала ў белы колер. “ Толькі гіль, зімоўшчык смелы, у адказ: “ А я не белы”. А які? Патлумачце свой адказ.

        ( Ружовы або чырвоны. Гіль – снягір.)

  1. “Фальклорны эксперымент”. Дапішыце прыпеўкі па дадзеных пачатках.

Мне не трэба пуд мукі,

Мне не трэба сіта…                           ( мяне мілы пацалуе – цэлы тыдзень сыта)

Што за я , што за я,

Што за маладзіца…                             (шыла міламу штаны – выйшла рукавіца)

А ў майго мілёначка

Худа кабылёначка…                          (не даехаў да гары: кабылу з’елі камары)

 

  1. Фантастычны тур.

    Ян Баршчэўскі пакінуў нам у спадчыну кнігу “ Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Як вы ведаеце фантастычную Беларусь, пакажа нам наступны тур нашага конкурсу!

  1. Усё ў вашых руках”. Здагадайцеся пра якога духа вядзецца размова.

Трэба пеўня, які заспявае на трэці дзень пасля выхаду з яйка, трымаць сем гадоў.За гэты час ён знясе зносак(маленькае яйка велічынёй з галубінае), які трэба зашыць у мяшэчак і насіць яго пад левай пахай шэсць месяцаў. Праз гэты тэрмін з яго вылупіцца змеяня, якое, уласна кажучы, і ёсць …(Дамавік)

  1. “ Сустрэча з цінаю” Што можа здарыцца, калі вы знойдзеце тонкі пласт засохлай ціны і водарасляў, абцягнуты ледзь прыкметнаю плеўкаю, і ўкінеце яго ў ваду? ( Вы можаце гэтым самым ажывіць Вадзяніка, а ён вам будзе дапамагаць у далейшым ніколі не ўтапіцца.)
  2. “ Што за прыгажуня?” Каго з міфічных, фантастычных істот называлі Югой (Юга)? ( Бабу Ягу)
  3. “ Прыгажуня-2”. Пра каго фалькларыст М. Федароўскі запісаў наступнае:

Як толькі яна ўхопіць неасцярожнага смельчака ў свае абдымкі, то ужо не выпускае яго дагэтуль, пакуль не заказыча насмерць. Народ уяўляе яе як сапраўдную дзяўчыну, бледную, з распушчанымі валасамі… Апроч таго, гэта таямнічая істота павінна мець на сабе залацістае адзенне, яд якога сыходзіць такі бляск, што яго ніводнае чалавечае вока не можа вытрымаць…(Русалка)

  1. “ Слова продкаў”. З “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы” : “Мара – 1. Тое, што створана ўяўленнем, фантазіяй. Прыгожыя мары. Прадмет жаданняў, імкненняў. Мара ўсяго жыцця.”

Ці выкарыстоўвалі нашы продкі гэтае слова з якім-небудзь іншым значэннем? Свой адказ абгрунтуйце. ( Е. Р. Раманаў”Беларускі зборнік”, 1912: “ Мара – нейкая вялізная жахлівая істота на кароткіх лапах, абавязкова чорная, якую дзеці вельмі баяцца. Калі Мара рухаецца, ад яе зыходзяць металічныя гукі, як аддаленыя ўдары ў чыгунны кацёл…”)

 

  1. Падвядзенне вынікаў мерапрыемства.

Настаўнік. Вось і скончана на сёння вандроўка па старонках гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы. Пакуль журы падлічвае балы за пройдзеныя туры, разгадаем крыжаванку  “Жанры народнай творчасці”

  1. Абагульнены вынік шматгадовых назіранняў.( Прыкмета)
  2. Выказванне з павучальным зместам, якое, як правіла, складаецца з дзвюх частак.( Прыказка)
  3. Фальклорнае апавяданне пра верагодныя падзеі, звязаныя з нейкім месцам.

( Паданне)

  1. Кароткае павучальнае выказванне.(Прымаўка)
  2. Фантастычнае апавяданне, якое ўспрымаецца як верагоднае.( Легенда)
  3. Зашыфраванае выказванне, якое развівае кемлівасць.(Загадка)

 

 

1.

 

 

 

 

 

 

 

 

2.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.

 

 

 

 

 

 

 

 

4.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5.

 

 

 

 

 

 

 

 

6.

 

 

 

 

 

 

 

                             

 

         Чалавек без бацькоўскага краю,

         як без песні ў гаі салавей

                                    Антон Бялевіч

         Кожны з нас, хто жыве ў Беларусі, павiнен ведаць яе трыдыцыі, культуру, шанаваць яе гістарычную спадчыну, паважаць людзей і любіць свой родны куток.  Я веру, што ў маёй Радзімы вялікая будучыня, таму што ў яе ёсць такія здольныя, таленавітыя нашчадкі. Вельмі  хочацца, каб і вы ў сваіх сэрцах назаўсёды захавалі гордасць, павагу і любоў да роднай зямлі, якая вас гадуе, пестуе і стварае ўсе ўмовы для вашай шчаслівай будучыні.

 

 

 

 

 

 

 

“Жанры народнай творчасці”

  1. Абагульнены вынік шматгадовых назіранняў.
  2. Выказванне з павучальным зместам, якое, як правіла, складаецца з дзвюх частак.
  3. Фальклорнае апавяданне пра верагодныя падзеі, звязаныя з нейкім месцам.
  4. Кароткае павучальнае выказванне.
  5. Фантастычнае апавяданне, якое ўспрымаецца як верагоднае.

6.Зашыфраванае выказванне, якое развівае кемлівасць.

 

 

1.

 

 

 

 

 

 

 

 

2.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.

 

 

 

 

 

 

 

 

4.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5.

 

 

 

 

 

 

 

 

6.

 

 

 

 

 

 

 

                             

 

 

“Жанры народнай творчасці”

  1. Абагульнены вынік шматгадовых назіранняў.
  2. Выказванне з павучальным зместам, якое, як правіла, складаецца з дзвюх частак.
  3. Фальклорнае апавяданне пра верагодныя падзеі, звязаныя з нейкім месцам.
  4. Кароткае павучальнае выказванне.
  5. Фантастычнае апавяданне, якое ўспрымаецца як верагоднае.

6.Зашыфраванае выказванне, якое развівае кемлівасць.

 

 

1.

 

 

 

 

 

 

 

 

2.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.

 

 

 

 

 

 

 

 

4.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5.

 

 

 

 

 

 

 

 

6.

 

 

 

 

 

 

 

                             

 

 

 

  Жур, мачанка, конаўка, хрусты, пячурка, мянташка, ламанцы, локшыны, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, жырандоль, жвір, узвар, збіцень, палукашак.

 

  Жур, мачанка, конаўка, хрусты, пячурка, мянташка, ламанцы, локшыны, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, жырандоль, жвір, узвар, збіцень, палукашак.

 

згарнуць

Этнаграфічны фэст "Скарбы роднай зямлі"

разгарнуць

Тэма: этнаграфічны фэст “Скарбы роднай зямлі”

Удзельнікі: вучні 5-7 класаў

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Задачы:

  • актывізаваць у памяці разнастайную фактычную інфармацыю аб сваёй малой радзіме;
  • фарміраваць светапогляд вучняў аб традыцыі, культуры Беларусі;
  • спрыяць развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў, удасканальваць навыкі работы ў групах;
  • выхоўваць пачуццё грамадзянскасці, патрыятызму, гонару за свой родны кут.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, прадметы для гульняў, каша ў гаршку, пірог, падарункі для ўдзельнікаў.

 

Ход мерапрыемства

І. Стварэнне эмацыянальнага фону.

– Добры дзень, дарагія сябры! Я рада бачыць вас сёння ў добрым настроі і нашу сустрэчу мне хочацца прысвяціць самаму дарагому і святому, што ёсць у кожнага чалавека - духоўным скарбам роднай зямлі.

 

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты мерапрыемства.

- Сёння ў нас незвычайнае мерапрыемства. Мы праводзім фэст. А што азначае гэтае слова?

- Фэст - гэта свята, на якое збіраюцца людзі з пэўнай нагоды. На наша свята трапілі таксама невыпадковыя людзі, а сабраліся тут толькі тыя, хто сапраўды любіць нашу родны край, хто шануе памяць продкаў, хто цікавіцца, як яны жылі, якія традыцыі мелі.

Xiбa можна кут не любіць,

Дзе твае нарадзілісь бацькі,

Дзе жыццё пражылі дзяды,

Дзе спрадвеку твае карані?

                             П. Броўка

Няхай жа святочны настрой у вас захаваецца ў вас на працягу ўсяго мерапрыемства.

 

         ІІІ. Рэалізацыя пастаўленай мэты.

         - Здаўна так павялося, што нашы продкі збіраліся ў талаку для выкананння пэўнай працы. Сёння я таксама прапаную вам папрацаваць разам у трох групах. Каб наша праца спорылася, давайце расшыфруем слова “ФЭСТ” (раскрываецца на дошцы)

Ф - фальклор (загадкі, прыказкі, казкі);

Э - этнаграфія (прадметы побыту, адзенне, абутак, прылады працы і г. д.)

С - спадчына (народныя песні, гульні, забавы);

Т - традыцыі нашага народа.

 

  • Як вы ўжо здагадаліся, пачнём мы з фальклору.

         Цудоўны скарб у творчасці народнай

         Для нас сабраны мудрымі дзядамі.

         Яго адкінуць - значыць без пашаны

         Паставіцца ад продкаў працавітых.

                                             Уладзімір Дубоўка

  • Якія фальклорныя жанры вы ўжо вывучалі?
  • Зараз я вам прапаную праверыць, як вы ведаеце вусную народную творчасць і выканаць заданні пад нумарамі. Кожнай групе прапануюцца карткі з нумарам заданняў.

 

Заданні па фальклору.

  1. Адгадай казку, з якой узяты наступныя словы: “Здарылася ў гэты час такая справа. Пайшлі два дзядзькі на кірмаш. Адзін купіў калёсы, другі - кабылу. Па дарозе аспыніліся адпачыць. Ляглі і паснулі. А як прачнуліся, бачаць, ля калёс малое жарабятка. Дзядзькі зспрачаліся, чыё жарабя? (“Разумная дачка”.)
  2. Загадка: Адбавім - большая будзе, прыбавім - меншая будзе. (Яма.)
  3. Назавіце казку, у якой дзейнічаюць наступныя героі: чалавек, воўк, гусі, баран, конь. (“Лёгкі хлеб”)
  4. Загадка: Пятак мае, ды нічога не купіць. (Свіння.)
  5. Працягніце прыкмету: Жураўлі ляцяць высока… (зіма яшчэ далёка.)
  6. Раскажыце прыказку, прысвечаную радзіме.
  7. Загадка: Не вада, але не суша, на лодцы не пераплывеш, нагамі не пяройдзеш. (Балота.)
  8. Пазнайце легенду паводле яе пачатку: “У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было” (Нарач.)
  9. Раскажыце паданне, адкуль пайшла назва вёскі Гурнаўшчына.
  10. Працягніце прыказку: Хто працуе, … (таму шанцуе).
  11. Раскажыце прыказку, прысвечаную дружбе.
  12. Назавіце жанр фальклору паводле яго апісання: трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям. (Прыказка.)
  13. Назавіце жанр фальклору паводле яго апісання: вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі.
  14. Пра які фальклорны жанр кажуць, што яна душа народа. (Песня.)
  15. Адгадай казку, з якой узяты наступныя словы: “Глядзіце, я злодзея дапільнаваў, і тры пяры ў яго з хваста вырваў…”

 

- Малайцы, вы выканалі ўсе заданні. Скажыце, калі ласка, для чаго нам патрэбны творы вуснай народнай творчасці? (Адказы вучняў.)

 

         - Сплываем ўдаль, што маем…

         А былое нібы набліжаецца да нас.

         Пылінку часу раздзьмувае час -

         І з мёртвага ўспыхвае жывое.

         -Мы з вамі знаходзімся ў школьным краязначым музеі “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”, таму наступны этап нашага свята будзе прысвечаны этнаграфіі роднага краю.

         Этнаграфія ўключае ў сябе прадметы побыту, адзенне, абутак, прылады працы і іншае. У нашым музеі больш за 600 экспанатаў. У кожнага з іх сваё пызначэнне, свая гісторыя. Зараз я прапаную вам выкарыстаць гэтыя экспанаты для ілюстрацыі загадак. Вам прапануецца слоўнае апісанне пэўнага прадмета, які знаходзіцца ў нашым музеі. Гэты экспанат патрэбна знайсці і паказаць.

 

         Пошук экспанатаў.

  1. Чорны парсючок два хвосцікі мае. (Лапаць.)
  2. Жыў-быў капітан, сем душ пракармляў. Прыйшлося яму ўміраць, ніхто не бярэцца хаваць. Выкінулі за вугал, і сабакі не ядуць.
  3. Што гэта за чараўнік, што з аднаго чалавека двух любіць. (Люстэрка.)
  4. Удзень, як абруч, кашулю абвівае, уночы, як вуж, на лаве адпачывае.
  5. Не разыначка я - мяне ж усе смакуюць, не дзяўчыначка я - мяне ж усе цалуюць. (Лыжка.)
  6. Узорысты, тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, вышыты выраб лёну, бавоўны для ўпрыгожвання жылога інтэр’еру. Мае разнастайную форму: прамавугольнік, квадрат, круг, многавугольнік, эліпс і іншае.
  7. Дробнае ўпрыгожванне ў выглядзе нанізаных на нітку, шарыкаў ці дробных прадметаў іншай формы, якое надзяваецца на шыю. (Пацеркі.)
  8. Валакно, якое падрыхтавалі для прадзіва.
  9. Прылада для прадзення воўны ў хатніх умовах. (Калаўрот.)
  10. Тоўстая доўгая палка з круглымі канцамі, якой што-небудзь таўкуць (Таўкач.).
  11. Драўляны выраб, які выкарыстоўваўся для захоўвання прыданага. (Куфар.)
  12. Драўляны прас. (Пранік.)

 

  • А цяпер давайце памяняем заданне: на талерках ляжаць лісткі з паперамі з назвамі нацыянальных страў і словы-самазванцы. Вызначце, што на гэтых талерках не адносіцца да ежы.

 

         Беларускі стравы: Жур, збіцень, ламанцы, локшыны, мачанка, наліснікі, панцак, узвар, хрусты.

         Словы-самазванцы: жвір, жырандоль, конаўка, лядоўня, мачыльня, мянташка, палукашак, пячурка.

 

         Для даведак:

         Жвір - буйназярністы жоўты пясок.

         Жур - негусты аўсяны кісель.

         Жырандоль - фігурны падсвечнік для некалькіх свечак.

         Збіцень - гарачае пітво з мёдам і спецыямі.

         Конаўка- металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.

         Ламанцы - даўняя мучная стрва.

         Локшыны - ссамаробныя макароны.

         Лядоўня - склеп з лёдам для захоўвання прадуктаў.

         Мачанка - страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.

         Мачыльня - месца, дзе мочаць лён.

         Мянташка - наждачная лапатка, якой всотраць касу.

         Наліснікі- вельмі тонкія блінцы з пшанічнай мукі.

         Палукашак - плецены выраб.

         Панцак - суп з ячных круп.

         Пячурка - невялікая ніша ў сцяне печы.

         Узвар - адвар з ягад - траў.

         Хрусты - мучны выраб з мукі, малака, яек, масла, цукру.

 

  • Дзякуй усім за работу. Народная мудрасць гаворыць: як папрацуеш - так і з’ясі. Таму я жадаю вам працаваць шчыра і не ленавацца, каб пасля смачна з’есці!

А мы пераходзім да наступнай часткі нашага свята, якое называецца “Спадчына”

         Ад прадзедаў спакон вякоў

         Мне засталася спадчына:

         Паміж сваіх і чужакоў

         Яна мне ласкай матчынай.

                               Янка Купала

Што для вас азначае слова “спадчына”? (Адказы вучняў.)

         - Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і мудрасць яго продкаў. На нашым свяце я прапаную вам успомніць духоўную спадчыну нашага народа. А для гэтага, як і на любое свята да нас завітаюць госці.

         Ёсць такое месца ў нашым краі, дзе песня не змаўкае!

         Ёсць такія людзі ў нашым краі, што, напрацаваўшыся, – спяваюць,

         А ў вольны час – цуды сваімі рукамі ствараюць.

         Цуды гэтыя, як навуку, неабходна дзецям сваім перадаць і ўнукам,

         Каб зналі ўсе і бераглі спадчыну сваёй зямлі.

         Вітайце нашых гасцей!

 

         Гучыць музыка, уваходзяць жанчыны у народным адзенні з кошыкам.

  1. Добры дзень усім добрым людзям,

Шчыра вас вітаем,

Добрага здароўя вам жадаем!

Ці можна да вас на свята?

 

  • Заходзьце, заходзьце, хутчэй!

 У нас гасцямі будзьце.

Утульна размяшчайцеся

Пра весялосць не забывайся.

 

  • Мы прыйшлі да вас у госці і прынеслі з сабою незвычайны кошык, у якім схавана духоўная спадчына нашах продкаў.
  • А называецца ён “кошык весялосці”. Таму зараз мы прапануем вам зазірнуць у яго і павесяліцца.

 

Дастаюць прадметы з кошыка і гуляюць з імі ў беларускія народныя гульні.

 

Гульня “Чарадзей”

Удзельнікі становяцца ў круг і перакідваюць “чарадзея” (шышку) адзін аднаму. Калі “чарадзей”  упадзе на зямлю, усім неабходна “замерці” да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць маўчанне (павернецца, засмяецца). За гэта ён выбывае з гульні. Перамагаюць тры ўдзельнікі, якія засталіся ў крузе  апошнімі.

 

Гульня “Паясы”

Вядучы дае двум удзельнікам канцы паясоў, другія трымае сам. Па знаку вядучага пад музыку ўдзельнікі накручваюць на сябе пояс, пасля раскручваюць. Раскруціўшыся, трэба падняць канец пояса ўгору. Перамагае той, хто хутчэй справіцца з заданнем.

 

Гульня “Запляці касу”

Кожная каманда атрымлівае па тры рознакаляровыя стужкі. Не выпускаючы стужак з рук, трэба заплесці касу. Перамагае каманда, якая хутчэй справіцца з заданнем.

 

  • Якія вы ўсе спрытныя!
  • У гульні мы пагулялі, трэба і паіграць.
  • У нашым кошыку ёсць шмат музычных інструментаў, і мы прапануем пабыць вам музыкамі і ўспомніць беларускія музычныя творы.

         Дзеці атрымліваюць музычныя інструменты. Гучыць беларускія мелодыі, вучні падыгрываюць і называюць іх.

 

Добрыя музыкі ў нас атрымаліся.

Добра разам мы гулялі,

Песні гралі, успаміналі.

Але час і гонар знаць,

Трэба ўсім адпачываць.

 

Дзякуй вам, дарагія госці,

Прыходзьце часцей! Мы заўсёды вам рады.

 

Весялілі, як умелі!

 А што кепска – то не мы!

 

На развітанне ўсім жадаем:

Духмянага хлеба,

Чыстай вады і ніякай бяды!

Дружна жывіце,

Спадчыну роднага краю беражыце!

Да пабачэння!

 

         Захаванне спадчыны беларусаў - наш пачэсны абавязак.

         Нам продкаў кемнасць захавала

         Шмат весцяў дзіўных з быўшых год,

         Хоць гэтых весцяў ўжо нямала

         Ў няпамяць кінуў нам народ.

         Усё ж яшчэ штось засталося

         Унукам з прадзедаў жыцця...

         Няхай жа гэтыя калоссі

         Мінуць скаранне небыцця!

 

         - У заключнай частцы нашага мерапрыемства, якая прысвечана традыцыям, мы паспрабуем успомніць свята, якое адзначаецца зімой.

 

         Гучыць песня “Каляда” ў выкананні “Песняроў”

        

         - Калядныя святы адзначаюцца ў пачатку каляндарнага года, у перыяд зімовага сонцавароту. Зімовыя святкі пачыналіся пасля поснай куцці 6 студзеня і завршаліся на Вадохрышча 19 студзеня. Калядамі называлі ўвесь перыяд зімовых свят з 6 па 19 студзеня. Значыць, Калядкі яшчэ працягваюцца. Віншую вас са святамі!

-На працягу многіх часоў беларусы збіраюцца сем’ямі на святочныя вечары, калядуюць, спрабуюць прадказаць будучае, гатуюць куццю і смачныя стравы. Як вы думаеце, чым будзем займацца мы? (Адказы вучняў.)

         - Спачатку я прапаную вам паўдзельнічаць у каляднай віктарыне, паколькі вы ўжо шмат ведаеце пра гэта свята.

 

         Пытанні каляднай віктарыны:

  1. Што такое куцця? (Абавязковая рытуальная ежа на Каляды - ячная каша з алеем або мёдам. Беларусы праводзілі тры куцці: 6 студзеня - Першая (посная, бедная); 13 студзеня - другая (шчодрая, багатая, мясная); 18 студзеня - трэцяя (апошняя вадапосная, хрышчэнская) куцця.)
  2. Назавіце асноўныя стравы, якія абавязкова прысутнічалі на каляднай вячэры. (Сочыва- зерне, размочанае ў вадкасці, печаная рыба, узвар - густы кампот.)
  3. Што сімвалізавала печаная рыба? (Грэчаскае “іхціас” - Ісус Хрыстос”.)
  4. Што клалі пад абрус на Каляды? (Сена.) З якой мэтай? (Па даўжыні выцягнутай з-пад абруса сцяблінкі меркавалі пра будучы ўраджай ільну і збожжа.)
  5. Які сімвал насілі з сабой калядоўшчыкі? (Зорку.) Што яна сабой увасабляла? (У старыя дахрысціянскія часы зорка была ўвасабленнем сонцавароту, а з прыняццем хрысціянства набыла рысы віфліемскай зоркі.)
  6. Чаму ў цэнтры калядных падзей знаходзіцца каза? (Каза - дух нівы, поля.)
  7. Часта падчас калядавання каза падала. Пры якіх умовах яна ўставала. (Калі гаспадары частавалі калядоўшчыкаў пірагамі, салам, каўбасой.)
  8. Які сімвал Каляд ставілі нашы продкі ў хаце? (Квітнеючую вішню).

 

         Паведамленне падрыхтаванага вучня.

         Калісьці нашы продкі вельмі любілі вішні. У іх нават быў бог вішань Керніс. І было ў іх так заведзена, што вішні вырошчвалі ў кадушках, а пад Новы год прымушалі іх зацвісці.

         Зрабіць гэта не так і складана. Да самага снежня вішанька стаіць у холадзе. А потым яе, перанесеную у пакой і пастаўленую да святла, палівалі цёплай вадой і падкормлівалі. Дрэўца ішло ў рост, зацвітала.

         За акном сумёты да стрэх, завіруха гудзе, а на покуці вішня ў квецені, аздобленая стужкамі ды свечкамі. Прагожа і святочна. І так сустракалі Каляды.

         А потым хтосьці палічыў, што вельмі крапатліва сустракаць Новы год з вырашчанай вішняй. Прасцей пайсці ў лес і ссекчы елку. Так цяпер і робяць, проста і лёгка.

 

  1. V. Падвядзенне вынікаў урока.

         Усё ўмелі нашы дзеды,

Распытайце пра іх быт,

Каб было вам што пакінуць

Для прапраўнукаў сваіх.

Я спадзяюся, што падчас нашага мерапрыемтсва кожны з вас даведаўся шмат новага, весела правёў свой час, адчуў сябе часцінкай роднай зямлі і зразумеў сваю значнасць для захавання нашай спадчыны.

         Давайце зараз выкажам пажаданні адзін аднаму на будучы год, і запішам іх на каляднай зорцы, каб з добрым настроем завяршыць наш фэст.

                  

         VІ. Рэфлексія.

         Вучні пішуць і агучваюць свае пажаданні.

 

         - Дзякуй за вашы шчырыя пажаданні.

         У народзе кажуць: зрэж дрэва - і лісточкі скурчацца, счарнеюць ссохнуць. Сарві кветку - яна завяне і страціць сваю прыгажосць. Так і чалавек: забудзе сваіх продкаў, не будзе памятаць пра традыцыі, культуру - асуджаны на духоўную беднасць, шэрасць і аднастайнасць. Будзьце ж заўсёды памятлівымі, цікаўнымі, жывымі, удзячнымі сваім продкам.

         А край свой любіце!

         Не таму любіце, што за ўсё

         Цяплейшы і прыгажэйшы,

         А таму любіце, што за ўсё

         Мілейшы, за ўсё даражэйшы!

 

 

  • Н Каляды захавалася вельмі добрая традыцыя, якую вельмі любяць усе дзеці. Якая? (Атрымліваць падарункі і ласункі, жадаць адзін выказваць пажаданні адзін аднаму на будучы год.)
  • Паколькі ў нас свята, мы не будзем адыходзіць ад гэтай добрай традыцыі. Якое ж сувята без падарункаў? Вы сёння вельмі добра працавалі, таму я падару вам закладкі, якія будуць дапамагаць вам у вучобе і пашыраць вашы веды пра фальклор, этнаграфію, традыцыі і спадчыну роднага краю, і пачастую смачным святочным пірагом.

 

 

 

 

 

 

 

 

Усё ўмелі нашы дзеды,

Нашы дзеды ўсё маглі.

Будавалі гумны, стайні,

Сені, павеці, дамы.

А прылады працы — гляньце:

Цэп, сявенька, кораб, кош,

Ступа, прасніца і пранік,      

Незаменны калаўрот.

2:

У хаце вырабы таксама

3 дрэва зроблены, як звон:

Столь і ложак, бочкі, бойкі,

Дзежкі, лыжкі і ўслон.

Вось вам вырабы і з гліны.

Ды не вырабы, а цуд —

Збан, гарлач і гляк, як цацка,

Пазірае на усіх.

3:

Працы шмат было, паверце.

Нашы продкі ўсё маглі,

Каб лягчэй жылося ўнукам,

Рэчы ў спадчыну ішлі.

 

А жанчынкі-гаспадынькі

Пралі, ткалі, вышывапі,

Шылі, мылі, прасавапі,

Хату чыста прыбіралі,

На папетках працавалі,

Дзетак сваіх гадавалі,

Печ палілі, хлеб пяклі,

Спаць ім не было калі.

4:

Шмат мінула з таго часу,

Лепш мы сталі жыць за іх.

Паважайце, калі ласка,

I бабулек, і дзядкоў сваіх.

Паважайце іх за працу,

Распытайце пра іх быт,

Каб было вам што пакінуць

Для прапраўнукаў сваіх.

 

 

 

Калісьці нашы продкі вельмі любілі вішні. У іх нават быў бог вішань Керніс. І было ў іх так заведзена, што вішні вырошчвалі ў кадушках, а пад Новы год прымушалі іх зацвісці.

         Зрабіць гэта не так і складана. Да самага снежня вішанька стаіць у холадзе. А потым яе, перанесеную у пакой і пастаўленую да святла, палівалі цёплай вадой і падкормлівалі. Дрэўца ішло ў рост, зацвітала.

         За акном сумёты да стрэх, завіруха гудзе, а на покуці вішня ў квецені, аздобленая стужкамі ды свечкамі. Прагожа і святочна. І так сустракалі Каляды.

         А потым хтосьці палічыў, што вельмі крапатліва сустракаць Новы год з вырашчанай вішняй. Прасцей пайсці ў лес і ссекчы елку. Так цяпер і робяць, проста і лёгка.

 

 

згарнуць

Распрацоўка ўрока беларускай мовы па тэме "Лексічнае значэнне слова"

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

Урок

па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”

“Лексічнае

значэнне слова”

(5 клас)

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік беларускай

мовы   і літаратуры:

Маліноўская Н.І.

 

 

 

              2020

Прадмет: беларуская мова

Клас:  5

Тэма:   Лексічнае значэнне слова

Мэта і задачы: фарміраванне ведаў вучняў пра лексічнае значэнне слова;

         - выпрацоўваць уменні адрозніваць граматычнае і лексічнае значэнні слова, вызначаць лексічнае значэнне слоў па тлумачальным слоўніку і кантэксце, раскрываць значэнне слова рознымі спосабамі;

         - развіваць уменне ўжываць словы ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні ў адпаведнасці з іх лексічным значэннем;

         - выклікаць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, разуменне прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы.

Форма правядзення: урок-практыкум.

Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі, апорныя табліцы, карткі з заданнямі, “лексічнае дрэва”

                                                                Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

         - Добры дзень усім прысутным вучням. Спадзяюся, што сённяшні ўрок будзе добрым, плённым і карысным для ўсіх, таму што сёння мы з вамі зноў адчуем мілагучнасць, яскравасць і хараство беларускай мовы.

 

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. Матывацыя.

         - Скажыце, ці даводзілася вам бачыць, як распускаюцца лісточкі на дрэвах? Апішыце іх.

         - Наша беларуская мова чымсьці падобная да дрэва, на якім шмат галінак, лістоў. Галінкі – гэта разнавіднасці слоў паводле паходжання, ужывання значэння. А самі лісты – гэта словы. Сёння я прынесла да вас на ўрок дрэва, але на ім яшчэ няма лістоў, толькі пупышкі. Як вы думаеце чаму? (Таму  што мы яшчэ не ведаем разнавіднасцей слоў беларускай мовы.)

         - Сёння мы пачнём з вамі ўпрыгожваць наша дрэва лістамі, таму што нас чакае сустрэча з новым раздзелам беларускай мовы – Лексіка і фразеалогія”. Падчас заняткаў па гэтым раздзеле мы будзем пашыраць свае веды пра разнастайныя віды слоў беларускай мовы паводле значэння, ужывання, паходжання. У канцы вывучэння раздзела, спадзяюся, у нас атрымаюцца вельмі прыгожае дрэва са шматлікімі  лісточкамі, якое будзе называцца “Лексіка”.

         Над намі словы уладараць.

         Мы чуем і гаворым іх.

         Яны то здружаць, то пасвараць

         Сяброў і ворагаў маіх.

         Бо словы розныя бываюць.

         Адны – агню стрымаюць шквал,

         Другія словы забіваюць

         Усё жывое напавал.

         Ад слова сэрца халадзее,

         Праходзіць сон і забыццё,

         Ад слова рушацца надзеі,

         Ад слова свеціцца жыццё.

         Ад слова вырастаюць крылы,

         А ў сэрцы стукае любоў,

         Ад слова прыбываюць сілы,

         Дык не шкадуйце шчырых слоў.

 

  1. Фарміраванне новых ведаў.

         Работа з правілам.

         -  Дрэва ў нас ужо ёсць, нам застаецца  пастарацца дапамагчы яму пакрыцца лісточкамі, наліцца жыватворным сокам беларускай мовы.

         - Што абазначае слова “Лексіка”? Як можна пра гэта даведацца? (Вучні звяртаюцца да тлумачальнага слоўніка беларускай мовы.)

  • Што цяпер мы вызначылі з вамі? (значэнне слова “лексіка”)
  • Што называецца лексічным значэннем слова? (Тое, што абазначае слова)
  • Давайце прачытаем правіла ў падручніку, каб упэўніцца ў нашых ведах с. 83.

 

         Работа з табліцай.

         Разгледзьце табліцу «Лексічнае і граматычнае значэнне слова».

         Ведайце! Лексічнае значэнне слова — гэта тое, што абазначаецца словам. Граматычныя значэнні для назоўніка і прыметніка — гэта значэнні роду, ліку і склону; для дзеяслова — значэнні часу, асобы, ліку і інш.

 

Лексічнае і граматычнае значэнне слова

Слова

Лексічнае значэнне

Граматычнае значэнне

Абсурд

Недарэчнасць, бязглуздзіца, лухта

(што?) Назоўнік мужчынскага роду, у адз. ліку, назоўным склоне

Адвечны

Які існуе з самага пачатку; даўні, спрадвечны

(які?) Прыметнік у форме мужчынскага роду, адз. ліку, назоўнага склону

Нясу

Перамяшчаю разам з сабою

(што раблю?) Дзеяслоў у форме цяперашняга часу, 1-й асобы, адз. ліку

Паднясу

Перамяшчу разам з сабою

(што зраблю?) Дзеяслоў у форме будучага часу, 1-й асобы, адз. ліку

        

         Вучымся тлумачыць лексічнае значэнне слова.

         У жыцці даволі часта бывае так, што вас просяць растлумачыць лексічнае значэнне пэўнага слова. Зараз мы паспрабуем  з вамі навучыцца гэта рабіць.

        

Спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова

1. Апісальны:

Джунглі – трапічныя непраходныя балоцістыя лясы

Апісванне, пералічэнне асноўных прымет прадмета

2. Сінанімічны:

Дзяцюк – юнак, хлопец, нежанаты малады чалавек, кавалер

Падбор сіноніма або блізкага па значэнні слова

3. З дапамогай аднакаранёвых слоў:

бярэзнік – бяроза

Падбор аднакаранёвых слоў

4. З дапамогай раскрыцця значэння частак слова:

дабрадушны – добрая душа

Тлумачэнне значэння частак слова

 

         Праца з заданнямі на картках

Паслухайце урывак з верша Кастуся Цвіркі “Бацькоўскія словы”. Чаму паэт назваў ланцужкі слоў бацькоўскімі?

 

         Абрус – абцас – азярод – арэлі…

         Вясёлка – вырай – вярба – ваўчкі…

  1. Як міла пазвоньваюць, сэрца грэючы,

         Чыстых бацькоўскіх слоў ланцужкі!..

 

        Як скарб дарагі, перададзены ў спадчыну,

        У сэрцы хавае народ мой ад здрад

        Праменнае, звонкае слова матчына

        Для песень сонечных і балад!

 

  • Раскрыйце лексічныя значэнні “бацькоўскіх слоў, запісаных на картках. Вызначце спосаб тлумачэння слоў у “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы.

                                  Адказы

Абрус- кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік.

Абцас-цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.

Азярод-прыстасаваннне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы і пад.

Арэлі-прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка, калыханка.

Вясёлка – шматкаляровая дугападобная паласа на небе, якая ўзнікае ад праламленння сонечных прамянёў у дажджавых кроплях.

Вырай-  цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералетныя птушкі. Час адлёту птушак у вырай. 2. Чарада пералётных птушак. Жураўліны вырай.

Вярба- дрывавая і кустовая расліна сямейства вярбовых з разложыстымі галінамі і вузкім лісцем.

Ваўчкі- травяністая расліна сямейства складанакветных з учэпістымі калючкамі.

 

         Выкананне зрокавай гімнастыкі

         Па вуглах класа размешчаны літары пад нумарамі. Перавядзіце позірк на тыя нумары літар, якія я буду называць.

         1, 2, 3, 4, 1, 2, 3, 4, 3, 2, 1, 3, 2, 4, 2, 1, 4, 3.

         А цяпер заплюшчыце вочы і пацягніцеся ўверх рукамі да цёплага сонейка.

 

  1. Замацаванне ведаў.

         Выкананне рознаўзроўневых заданняў.

  1. Адкажыце вельмі сцісла на пытанне “Што гэта такое?” на ўзор: Бінокль – прыбор.

Дзейнік - _________________________________

Клён-___________________________________

Радасць-_________________________________

Вучань-____________________________________

Магістраль-_________________________________

Зіма-_______________________________________

Бульба-______________________________________

 

  1. Падбярыце слова, якое ўказвае на род прадметаў, з’яў і г.д. Якое слова ў кожным радзе лішняе?

1) сабака, воўк, бусел, мядзведзь – гэта ...

2) воўк, карова, конь, свіння – гэта ...

3) печ, свечка, лямпа, бра – гэта ...

4) патэльня, талерка, халадзільнік, шклянка – гэта ...

5) радасць, беднасць, сум, адчай – гэта ...

6) бацька, бабуля, сусед, дачка – гэта ...

                                 

  1. Пр. 172. Прачытайце тэкст. Вызначце, пра што ідзе гаворка ў ім? Якога слова не хапае ў апошнім сказе. Спішыце, устаўце патрэбныя літары, раскрыйце дужкі. Вызначце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.

 

  1. Вызначце граматычнае значэнне выдзеленых слоў пр. 172.

 

  1. Складзіце сказы з наступнымі словамі: камяністы, каменны, пясчаны, пясочны.

 

  1. Работа па развіцці маўлення.

         Вучні запісваюць новыя словы, якія пачулі на ўроку ў сшыткі.

 

 

  1. Падвядзенне вынікаў.

         - Растлумачце сэнс выразу лексічнае значэнне слова.

         - Прывядзіце прыклады “бацькоўскіх слоў” слоў.

         - Якія спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова вы ведаеце?

  1. Рэфлексія. Выберыце выраз.
  2. Усё зразумеў, магу дапамагчы іншым.
  3. Нічога не зразумеў.
  4. Цікава.
  5. Запомню надоўга.
  6. Нецікава.
  7. Сумна.
  8. Свята.

 

  1. Дамашняе заданне.
  • 22, пр. 175 (ІІІ – ІV узр.), пр. 176 (V узр.)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лексічнае і граматычнае значэнне слова

Слова

Лексічнае значэнне

Граматычнае значэнне

Абсурд

Недарэчнасць, бязглуздзіца, лухта

(што?) Назоўнік мужчынскага роду, у адз. ліку, назоўным склоне

Адвечны

Які існуе з самага пачатку; даўні, спрадвечны

(які?) Прыметнік у форме мужчынскага роду, адз. ліку, назоўнага склону

Нясу

Перамяшчаю разам з сабою

(што раблю?) Дзеяслоў у форме цяперашняга часу, 1-й асобы, адз. ліку

Паднясу

Перамяшчу разам з сабою

(што зраблю?) Дзеяслоў у форме будучага часу, 1-й асобы, адз. ліку

 

 

 

 

 

 

 

Спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова

1. Апісальны:

Джунглі – трапічныя непраходныя балоцістыя лясы

Апісванне, пералічэнне асноўных прымет прадмета

2. Сінанімічны:

Дзяцюк – юнак, хлопец, нежанаты малады чалавек, кавалер

Падбор сіноніма або блізкага па значэнні слова

3. З дапамогай аднакаранёвых слоў:

бярэзнік – бяроза

Падбор аднакаранёвых слоў

4. З дапамогай раскрыцця значэння частак слова:

дабрадушны – добрая душа

Тлумачэнне значэння частак слова

 

        

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рознаўзроўневыя заданні па тэме “Лексічнае значэнне слова”

 

  1. Адкажыце вельмі сцісла на пытанне “Што гэта такое?” на ўзор: Бінокль – прыбор.

Дзейнік - _________________________________

Клён-___________________________________

Радасць-_________________________________

Вучань-____________________________________

Магістраль-_________________________________

Зіма-_______________________________________

Бульба-______________________________________

 

  1. Падбярыце слова, якое ўказвае на род прадметаў, з’яў і г.д. Якое слова ў кожным радзе лішняе?

1) сабака, воўк, бусел, мядзведзь – гэта ...

2) воўк, карова, конь, свіння – гэта ...

3) печ, свечка, лямпа, бра – гэта ...

4) патэльня, талерка, халадзільнік, шклянка – гэта ...

5) радасць, беднасць, сум, адчай – гэта ...

6) бацька, бабуля, сусед, дачка – гэта ...

                                 

  1. Пр. 172. Прачытайце тэкст. Вызначце, пра што ідзе гаворка ў ім? Якога слова не хапае ў апошнім сказе. Спішыце, устаўце патрэбныя літары, раскрыйце дужкі. Вызначце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.

 

  1. Вызначце граматычнае значэнне выдзеленых слоў пр. 172.

 

  1. Складзіце сказы з наступнымі словамі: камяністы, каменны, пясчаны, пясочны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лексіка

Лексічнае значэнне слова

Граматычнае значэнне слова

Адназначныя

словы

Мнагазначныя словы

Словы з прамым значэннем

Словы з пераносным значэннем

Словы абмежаванага ўжытку

Сінонімы

Амонімы

Паронімы

Агульнаўжывальныя словы

Антонімы

Устарэлыя словы

Гістарызмы

Архаізмы

Неалагізмы

Запазычаныя словы

Дыялектныя словы

Прафесіяналзмы

Навуковыя тэрміны

 

 

Абрус

Абцас

Азярод

Арэлі

Вясёлка

Вырай

Вярба

Ваўчкі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Распрацоўка ўрока беларускай літаратуры "Я.Колас. "Дарэктар"

разгарнуць

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

Урок беларускай літаратуры

“Дарэктар”

(урывак з паэмы “Новая зямля”

5 клас

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

Маліноўская Н.І.

 

 

 

 

 

2020

 

 

Мэта: плануецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць ідэйны змест верша, умець знаходзіць выяўленчыя сродкі мовы і з дапамогай настаўніка вызначаць іх ролю ў раскрыцці тэмы твора.

 

Задачы:

 

  • садзейнічаць развіццю творчага мыслення, звязнага маўлення, культуры чытання; ·ствараць умовы для выхавання пачуцця прыгажосці, замілаванасці родным словам.

 

Тып урока: тлумачэнне новага матэрыялу.

 

ХОД УРОКА

 

  1. I. Арганізацыйна-матывацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

 

  1. II. Актуалізацыя ведаў вучняў. Работа з эпіграфам.

 

Мы пачынаем вывучаць новы раздзел падручніка, які называецца “Сцежкамі дзяцінства”. Чаму, на вашу думку, ён мае такую назву?

 

Работа з эпіграфам да раздзела.

 

üЯк вы разумееце словы К. Цвіркі?

üЧаму сцежкі маленства – гэта лекі ад розных калецтваў?

üЧаму дзяцінства лічыцца самым лепшым і светлым часам у жыцці чалавека?

 

III. Вызначэнне мэты. Уводзіны ў новую тэму.

 

З творамі Коласа мы сустракаемся не ўпершыню, як і з паэмай “Новая зямля”. Як называўся ўрывак з паэмы, які мы вывучалі ў гэтым навучальным годзе? (“На рэчцы”)

 

Давайце паспрабуем сфармуляваць мэты ўрока. (На дошцы запісаны апорныя словы: актуалізаваць.., сістэматызаваць.., развіваць.., паглыбляць.., знаходзіць.., выпрацоўваць...)

 

У аснову паэмы “Новая зямля” пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял. Героі паэмы – сам пісьменнік, маленькі Костусь, яго родныя людзі – бацька і маці, браты і сёстры, а таксама дзядзька Антось (малодшы бацькаў брат). Чытаючы твор, мы абавязкова звернем увагу на апісанне прыгажосці роднага краю, даведаемся, як жыла сям’я паэта, як сялянскія дзеці атрымлівалі адукацыю.

 

Прапаную разгледзець  на форзацах падручніка рэпрадукцыі карцін Уладзіміра Сулкоўскага “Мікалаеўская лясная камора” і “Вапельная гара ў Новым Свежані” (з серыі палотнаў “Радзіма Якуба Коласа”), на якіх адлюстраваны краявіды, апісаныя ў творы. Якое ваша ўражанне ад гэтых мясцін? Сёння мы пазнаёмімся з урыўкам “Дарэктар”. А як вы разумееце значэнне гэтага слова? Чым адрозніваецца дарэктар ад дырэктара?

 

  • Дарэктар – хатні настаўнік у вёсцы. ·Дырэктар – кіраўнік прадпрыемства, установы.

üПадзяліцеся сваімі ўражаннямі ад прачытанага твора? üУ якую пару года адбываюцца падзеі? (Восень)

üЯкая думка трывожыла Міхала з надыходам восені? Пацвердзіце свае меркаванні радкамі з тэксту.

ü Якія падзеі адбываюцца ў час надыходу восені ў творы?

üЯк вы разумееце выраз “красёнцы-чаўначкі”? (Дэманстрацыя чаўначка.)

üЧаму бацька не мог паслаць дзяцей ў школу? (Цяжкае матэрыяльнае становішча)

 

  1. V. Аналіз верша.

Зараз я прапаную вам адправіцца ў наш школьны краязнаўчы музей і апынуцца ў той абстаноўцы, у якой вучыліся дзеці ў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

  1. Гістарычны экскурс “Асаблівасці навучання дзяцей ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў”
  2. Чытанне твора з дэманстрацыяй прадметаў музея:

Лапці, боты, кашуля, абора, чарнільніца, газавая лямпа і інш.

  1. Пытанні для аналізу твора:

 Хто такі Яська Базылёў? Як ён апынуўся ў сям’і Міхала? (Яська Базылёў вясковы хлопец. Ён чатыры гады вучыўся ў школе. Бацька наняў хлопца, каб той вучыў дзяцей дома, бо аддаць у школу не было магчымасці).

 

üЗачытайце, калі ласка, радкі, дзе падаецца партрэт юнага дарэктара.

üЯкія вывады пра жыццё і характар хлопчыка можна зрабіць на падставе гэтага апісання? üЯкое ўражанне аказалі на хлопчыка незнаёмыя мясціны і чужая хата?

üЯк дзеці сустрэлі Яся? Што іх зблізіла? Работа ў парах. (Метад Анкета 5 з 25”)

Перад вамі на партах ляжаць карткі з анкетай, у якой дадзены 25 рыс, уласцівых Яську Базылёву. Вам неабходна выбраць 5 аптымальных для характарыстыкі вобраза хлопчыка. Абмяркуйце з суседам па парце і запішыце патрэбныя словы ў сшытак.

Анкета “5 з 25”

        Сарамлівы, палахлівы ў нязвыклых абставінах, памяркоўны, даверлівы, шчыры, адказны, настойлівы, добразычлівы, разумны, смешны, цярплівы, руплівы, маркотны, тужлівы, добры, разважлівы, няўпэўнены, вясёлы, спагадлівы, гаспадарлівы, беражлівы, сур’ёзны, дружалюбны, адукаваны, юны

 

üЧаму можа навучыць гэты дарэктар сваіх вучняў?

üЯкі наказ даў Міхал Яську? Які – дзецям? Зачытайце радкі з твора. üПаразважайце: ці мог Яська быць для хлопцаў сапраўдным настаўнікам? üЯкім настроем прасякнуты твор?

üПерачытайце апісанне восені ў пачатку твора. Ці адпавядае настрой прыроды агульнаму настрою твора?

üЗнайдзіце мастацкія сродкі. Вызначце іх ролю.

 

  1. VI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія. (Складанне сінквейна на тэму “Школа”)

    Школа

Карысная, любімая

Вучыцца, развівацца, сябраваць Ісці за новымі ведамі

Настаўнік

 

 VII. Дамашняе заданне.

    Урывак з паэмы “Новая зямля” на памяць

згарнуць