Метадычная капілка

Урок англійскай мовы "Месца, якое я хачу наведаць", 7 клас

разгарнуць

Тэма: Месца, якое я хачу наведаць у Беларусі. Чытанне

Мэты:

  • Адукацыйная – удасканаленне навыка чытання;
  • Развіццёвая – развіццё мыслення;
  • Выхаваўчая – выхаванне зацікаўленасці да краін вывучаемай мовы.

Задачы:

- удасканаліць навык пісьма;

- удасканаліць граматычны навык;

- удасканаліць лексічны навык;

- удасканаліць навык гаварэння;

- спрыяць пашырэнню кругагляду вучняў.

Матэрыялы і абсталяванне: прэзентацыя, вучэбны дапаможнік 7 клас Лапіцкая, рабочы сшытак-2 частка 7 клас.

Ход урока

 

Этап урока

Задачы этапа

Змест

Час

Заўвагі

Аргмамент

Стварэнне эмацыйнага настрою

да супольнай дзейнасці на ўроку. Уводзіны ў камунікатыўную сітуацыю ўрока

Good morning. How are you? I'm glad to see you again. And I see that you are ready to start our lesson.

 

 

1 мін

Write the topic on the board

 

 

Маўленчая зарадка

 

Уводзіны ў атмасферу іншамоўнай гаворкі

What day is it today? What date is it today? What is the weather like today?

— Look at the screen, please. Here you can see a proverb. Read it aloud, please. Every bird likes its own nest.

— What does it mean? Share your ideas, please.

— Do you know the Belarusian equivalent of it? (Усякі кулік сваё балота хваліць).

3 мін

 

Праверка дамашняга задання

Актуалізацыя апорных ведаў

Now let's go over your homework. Artem, what was your homework? Yes, let's check.

a) Travel tips: 1, 2, 4, 6, 7, 9, 11, 12. b) Transport tips: 3, 5, 8, 10.

5 мін

 

Актуалізацыя наяўных

ведаў

Рыхтаванне

да асноўнай дзейнасці на ўроку

Teacher.

Today we are going to discuss different landmarks in Belarus. And our topic is “Travelling from point A to point B”. What do you think letters A and B stand for in the title of the lesson? We'll read some information about famous places of interests in our country, learn new words, revise the grammar rules and do a lot of interesting tasks.

1 мін

 

Уводзіны

ў новую тэму

Актывізацыя ўжытку ЛЕ

Do you like travelling? Have you ever been abroad? What countries have you visited? What interesting places of Belarus have you visited? Are there a lot of landmarks in Belarus? What are your favourite? What places of interest would you advise a foreigner to visit? Why?

Let’s revise the words. Open your workbooks at page 77, ex.1. In your exercise-books write the new words from the unit in groups according to the parts of speech.

7 мін

 

Фізкультхвілінка

Здыманне мышачнай напругі

Teacher.

Let’s relax a bit. Stand up please. Choose the card and do the task.

2 мін

 

Трэніроўка

 

 

 

— Let's do ex. lb, p. 237. SB. Try to put the landmarks below into two columns: Australia and Belarus.

— Let's check your answers. Report them to the class, please. Key to ex. lb, p. 237. SB. Australia: Ayers Rock (Uluru), the Great Barrier Reef, Canberra. Belarus: all the others.

15 мін

 

Ужыванне

Праверка разумення

Teacher.

Let’s see ex.2a,b. Let’s read the text. Who wants to start reading?

Have you been to any of these places? Would you like to go there again? Why?

Look at the screen. Your task is to answer the questions.

1) What lakes have more than 800 species of plants? 2) How many species of plants are disappearing? 3) How many species of birds are in the Red Book? 4) What animals live in the forests around the lakes? 5) For what purpose was Sport Complex 'Raubichi' built? 6) What is Dudutki? 7) When was Grodno founded? 8) What is one of the most interesting sights of Grodno? 9) What is the pearl of the Belarusian nature?

The answers. 1) The Braslaw Lakes. 2) 20 species of plants are disappearing. 3) 45 species. 4) Badgers, brown bears, elks, wild boars and deer.  5) It was built for ski competitions. 6) Dudutki is an open-air museum. 7) Grodno was founded in the 11th century. 8) The Old Town is one of the most interesting sights of Grodno. 9) Lake Naroch is a pearl of the Belarusian nature.

Answer the questions: If you decide to travel round Belarus, where will you go? Why?

7 мін

 

Дамашняе заданне

Тлумачэнне дамашняга задання

Teacher.

Open your daybooks and write down your hometask ex.3, p.78 (WB)

2 мін

Запісаць на дошцы

Рэфлексія

 

 

 

 

 

 

 

 

Стварэнне ўмоў для вызначэння

дачынення вучняў да ўрока, дзейнасці вучняў

на ўроку

Our lesson is almost over.

Thank you for your job at the lesson.

You are so hardworking.

Was the lesson useful for you?

Was it interesting?

What new have you learned today? What tasks were difficult for you?

Your marks for the lesson are…

Our lesson is over good-bye!

2 мін

 

 

 

 

згарнуць

Факультатыўны занятак "Асновы праваслаўнай культуры", 2 клас

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Факультатыўны занятак

“Асновы праваслаўнай культуры”

2 клас

 

“Сям’я і сямейныя каштоўнасці”

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік пачатковых класаў

Міхалоўскі Вераніка Валер’еўна

 

 

 

 2021

 

 

Тэма: “Сям’я і сямейныя каштоўнасці”

Мэта: стварэнне ўмоў для асэнсавання і ўсведамлення вучнямі паняццяў “сям’я”, “шчаслівая сям’я”, выяўлення іх асаблівасцей.

Задачы:

- фарміраваць у вучняў уяўленні аб значэнні сям’і ў жыцці чалавека;

- развіваць творчае ўяўленне, звязнае маўленне;

- выховаць пачуццё павагі і любові да бацькоў, гонару за сваю сямю.

Абсталяванне: відэаролік “Што такое сям’я?”, малюнак Кузі, крыжаванка, макет сямейнага ачага, сямейныя фотаздымкі, сонейка, кветкі, хмаркі.

Ход заняткаў

  1. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень! Я вельмі рада бачыць вас у добрым настроі! Я думаю,         што добры настрой дапаможа вам сёння на нашым занятку.

- Давайце ўсміхнемся адзін аднаму, нашым гасцям і парадуемся сённяшняму дню.

  1. Пастаноўка праблемнай сітуацыі.

         –Даўным-даўно гэта было. Стаяла ў нашым краі хатка. Жыла ў ёй сям’я, вялікая і дружная. Старыя з часам памерлі, а маладыя раз’ехаліся, хто куды: хто ў горад, хто на будоўлю, нават лісты адзін аднаму рэдка пішуць, больш паштоўкі-віншаванні са святам, а што да дoма бацькоўскага, дык зусім пра яго і забыліся.

Разбегліся жывёлы хто куды: мышка ў поле, жаба y балота, варона паляцела ў суседняе сяло.

А Кузя з тых часоў ходзіць па свеце і не можа знайсці той дом, дзе б яму жылося добра.

-  Скажыце, аб якім доме ідзе гаворка? Аб чым марыць Кузя? (Адказы вучняў)

- Давайце, мы сёння на занятку раскажам Кузю, што такое “сямя”, якая сям’я шчаслівая, пабудуем яму дом.

Вельмі цяжка самому

Жыць на свеце аднаму.

Разам жыць з матуляй і татам

Хочацца заўсёды нам.

- Тэма нашага занятка Сям’я і сямейныя каштоўнасці. Я хачу, каб сёння вы задумаліся аб важнасці і неабходнасці сям’і.

  1. Рашэнне праблемнай сітуацыі.

- Як вы думаеце, на якія пытанні мы сёння павінны адказаць?

- Што такое сям’я?

- Навошта патрэбна сям’я? Якую ролю адыгрывае кожны член сям’і?

- З чым асацыіруецца слова сям’я?

  1. Адгадванне крыжаванкі Мая сям’я(Дадатак 1)

-  Сям’я – гэта галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Гэта самыя блізкія  і родныя людзі, без якіх не можа быць нас. Гэта тыя, хто нас любіць і пра нас клапоціцца.

 1) У нас у сям’і я самы старэйшы,

У мяне ёсць малодшы брацік.

І яшчэ падрастае дзяўчынка,

Мне яна – малодшая... (сястра)

2)  Хто ўсю цяжкую працу

Зрабіў у пятніцу, суботу?

Ён спрытна арудуе пілой, лапатай.

На дачы першы працаўнік –  наш... (тата)

3) Яе абавязкова любяць дзеці,

Яна мілей за ўсіх на свеце.

Кожнае дзіця ўпарта cкажа:

Дабрэйшая за ўсіх толькі мая...” (мама)

4) Самы старэйшы мужчына ў вялікай сям’і. (Дзядуля)

5) Сем’і даўней былі вельмі вялікімі, таму захавальніцамі роду лічыліся старэйшыя жанчыны… (бабуля)

  1. Відэаролік “Што такое сям’я?”

Пытанні для абмеркаванне:

- Ад якога слова паходзіць “сям’я”

- Аб чым гаворыць запаведзь: “Шануй маці і бацьку свайго, і будзе табе шчасце, і будзеш ты доўга жыць”?

- Сям’я – гэта кола людзей, якія цябе любяць і паважаюць і ніколі                    не пакінуць у бядзе, будуць з табой у радасці і нягодзе заўсёды. У сям’і мы набываем уяўленне пра жыццё, маралі (Што добра? Што дрэнна? Што можна? Што нельга?); набываем гаспадарчыя навыкі; здзяйсняем першыя самастойныя ўчынкі і атрымліваем іх ацэнку; вучымся самі ацэньваць учынкі іншых і свае ўласныя…

- Давайце паспрабуем працягнуць гэты спіс.......... (атрымліваем жыццё, гэта месца, дзе нас любяць, даруюць, клапоцяцца...) (адказы дзяцей).

- Як вы думаеце, што можа перашкаджаць шчасцю сям’і? (словы прымацоўваюцца ў выглядзе выразаных з паперы хмарак, якія закрываюць сонейка).

(Сваркі, крыўды, неразуменне, матэрыяльныя цяжкасці, занятасць бацькоў, няўвагу, стомленасць, хваробы).

- А на чым грунтуецца шчаслівая сям’я? (словы запісаныя на малюнках кветак, прымацоўваюцца ўнізе).

(Каханне, узаемадапамога, узаемапавага, паразуменне, клопат, любоў, павага, давер, дабрыня).

- Ці заўсёды вы робіце так, каб вашы сваякі былі шчаслівыя?

  1. Гульня “Хатні ачаг” (Дадатак 2)

- З чаго пачынаецца сям’я? З разумення, дабрыні, прабачэння, але галоўнае з клопату адзін пра аднаго. У добрай сям’і – цёплы, гасцінны, утульны дом. Такі дом называюць хатні ачаг. Ён дае чалавеку не толькі прытулак і дах,                         але і захоўвае душэўнае цяпло, з’яўляецца крыніцай радасці. А гэта залежыць        і ад таго, чым і як жыве сям’я, які сямейны ўклад і традыцыі.

- Давайце “запалім агонь” у хатнім ачагу, калі ў хаце ёсць любоў, клопат, узаемадапамога. (На палосках – “дровах” напісаны пытанні):

- Хто мые посуд?

- Хто зарабляе грошы?

- Хто ходзіць за пакупкамі?

- Хто прыбірае ложак?

- Хто даглядае за жывёламі?

- Хто рыхтуе вячэру, варыць абед?

- Хто пыласосіць?

(Дзеці па чарзе выходзяць, бяруць палоскі – “дровы”, чытаюць пытанне, адказваюць на яго і прымацоўваюць “дровы” на дошку ў тым месцы, дзе ў доме размешчаны ачаг).

- Малайцы! Запалілі агонь у ачагу (прымацоўваюць “полымя”).

  1. Творчая прэзентацыя “Мая сямя”

- Да сённяшняга занятку вы падрыхтавалі фотавыставу “Мая сямя”                  і расказ аб сваёй сямі. (Выступленне вучняў)

- У даўнія часы бабулі і дзядулі, іх дзеці і ўнукі жылі адной вялікай сям’ёй. Так падтрымлівалася сувязь часоў, працяг традыцыі.

-  Сям’я – галоўная каштоўнасць не толькі ў жыцці кожнага чалавека,          але і ў праваслаўнай царкве. Аб значнасці і ролі сям’і ў жыцці чалавека вам раскажа настаяцель прыходу храма Уздзвіжання крыжа Гасподняга вёскі Цапра протаірэй Валерый.

  1. Падвядзенне вынікаў. Гульня “Дом для Кузі”

- Давайце пабудуем “ДОМ” для Кузі. Для гэтага вы павінны напісаць            на “цаглінках” словы, якія ўваходзяць у паняцце “СЯМ’Я” (на дошцы размешчаны макет страхі, дзеці  пішуць словы, выходзяць да дошкі                                 і прымацоўваюць цаглінкі.)

- Скажыце, а наш клас можна назваць сям’ёй?

- Мы павінны ставіцца адзін да аднаго, як у сям’і, клапатліва, па-добраму     і з разуменнем.

  1. Рэфлексія.

- Я хачу падарыць вам сэрцайкі, на якіх вы напішацце пажаданні для вашых сямей. Мне б хацелася, каб вы паклалі гэтыя сэрцайкі на бачнае месца, як напамін пра важнасць сям’і ў жыцці кожнага з нас. (Дзеці запісваюць і агучваюць)

  

згарнуць

Урок матэматыкі ў 6 класе. Рашэнне задач

разгарнуць

Тэма

Рашэнне задач

Мэта

 

Фарміраваць прыёмы пераносу вядомых вучням спосабаў рашэння тэкставых задач на мноства дзесятковых дробаў з выкарыстан нем усіх правіл дзеянняў з дзесятковымі дробамі; выкарыстоўваць практыка-арыентаваныя задачы і задачы з міжрадметным зместам для фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый

Развіваць лагічнае мысленне вучняў, уменне граматна аналізаваць умову задачы, матэматычную мову.

Выхоўваць культуру вучэбнай працы, профарыентацыйную накіраванасць вучэбнага прадмета

Вынікі, якія чакаюцца

 

Вучні выкарыстоўваюць вядомыя прыёмы і алгарытмы рашэння тэкставых задач, знаходзяць значэнні велічынь, даныя ў якіх выражаны дзесятковымі дробамі; прымяняюць эўрыстычныя прыёмы для рашэння практыка-арыентаваных задач; інтэрпрэтуюць атрыманыя вы нікі; выконваюць аналіз розных падыходаў да рашэння задач

План

 

І. Праверка дамашняга задання.

ІІ. Актуалізацыя апорных ведаў “Дзеянні з дзесятковымі дробамі”

ІІІ. Вуснае лічэнне

ІV. Трэніровачныя практыкаванні

V. Самастойная работа навучальнага характару

VІ. Д/з. Рэфлексія

І

Дыягностыка выканання дамашняга задання

ІІ

Тэарэтычная размінка “Дзеянні з дзесятковымі дробамі”

ІІІ

Вуснае лічэнне  па індывідуальных картачках

ІV

 

Рашэнне задач №393-395, 398, 399

V

Самастойная работа навучальнага характару па інд. картачках

№1-5 с.85 вучэбнага дапаможніка

 

Р.1, §10, № 416

  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап:

Тры шляхі вядуць да ведаў:

Шлях разважанняў - гэта шлях самы высакародны;

Шлях пераймання - гэта шлях самы лёгкі;

Шлях вопыту - гэта шлях самы горкі.

Канфуцый

  1. Тэарэтычная размінка “Дзеянні з дзесятковымі дробамі

Дэвіз «Без тэорыі няма практыкі»

 

1

Каб скласці (адняць) дзесятковыя дробы, трэба:

1. Запісаць гэтыя дробы адзін пад адным так, кабкоскі былі ў адным слупку (коска пад коскай).

2. Ураўнаваць лік знакаў пасля коскі, прыпісваючы справа нулі.

3. Выканаць складанне (адніманне) дзесятковых дробаў па правілах дзеянняў з натуральнымі лікамі.

4. У суме (рознасці) паставіць коску пад коскамі.

2

Каб памножыць дзесятковы дроб на 10, 100, 1000 і г. д., трэба перанесці коску ў гэтым дробе ўправа на 1, 2, 3 і г. д. лічбы.

 

3

Каб памножыць два дзесятковыя дробы, трэба:

1. Выканаць іх множанне, як памнажаюць натуральныя лікі, не звяртаючы ўвагі на коску ў множніках.

2. У атрыманым здабытку паставіць коску, аддзяліўшы ёю справа ўлева столькі знакаў, колькі іх утрымліваецца ў абодвух множніках разам пасля коскі.

4

Каб падзяліць дзесятковы дроб на 10, 100, 1000 і г. д., трэба перанесці коску ў гэтым дробе ўлева на 1, 2, 3 і г. д. лічбы.

Каб падзяліць дзесятковы дроб на 0,1,  0,01, 0,001 і г. д., трэба перанесці коску ў гэтым дробе ўправа на 1, 2, 3 і г. д. лічбы.

5

Вам бонус 4 балы

6

Каб падзяліць лік на дзесятковы дроб, трэба:

1. Перанесці коску ўправа ў дзялімым і дзельніку на столькі знакаў, колькі лічбаў пасля коскі ў дзельніку.

2. Выканаць дзяленне на натуральны лік.

3.     Вусная работа  
Дэвіз «Сітуацыі ў жыцці такія, або складаныя,  або прастыя» 
4.     Практычны этап
5.     Самастойная работа
Дэвіз «Матэматыку нельга вывучаць, гледзячы як гэта робіць сусед»  
6.  Падвядзенне вынікаў і рэфлексія
            1. Прапанаваць вярнуцца да мэты ўрока. Арганізаваць абмеркаванне ступені яе дасягнення. Прапанаваць адказаць на пытанні:
- Наколькі дасягнулі мэты ўрока?
- Як вы ацэніце сваю работу на ўроку?
- Што атрымалася лепш за ўсё?
- На што трэба звярнуць увагу пры падрыхтоўцы да ўроку дома? 
            2. Папрасіць вучняў назваць адно слова, з якім асацыююцца ўрок і яго вынікі.

 

 

 

ДАДАТАК 1

Тэарэтычная размінка

Як скласці (адняць) дзесятковыя дробы

Як памно

жыць дзе-сятковы дроб на 10. 100, 1000….

Як памно

жыць дзе-сятковыя дробы

Як падзя

ліць дзе-сятковы дроб на разрад-ную адзінку

Вам бонус 4 балы

Як падзя-ліць лік на дзе-сятковы дроб

Вуснае лічэнне

№1 с 46

№2 с.46

Вам бонус 3 балы

№3 с.46

№4 с.46

№7.с.46

Рашэнне задач

№393

Вам бонус 2 бал

№394

№395

№398

№399

Самастойная работа

Вам бонус 2 балы

№1 с 85

№2 с.85

№3, с.85

№4, с.85

№5, с.85

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе. Пазакласнае чытанне. Чалавек і яго род

разгарнуць

Тэма: Пазакласнае чытанне. Чалавек і яго род

Мэта: спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі і маральнай высновы твораў на данную тэматыку

Задачы:

 арганізаваць чытанне-разглядванне кніг, у якіх ёсць творы па тэме заняткаў;

 падагульніць чытацкі вопыт вучняў па адборы кніг для самастойнага чытання на тэму;

 абмеркаваць найбольш цікавыя самастойна прачытаныя творы;

вучыць дакладна выказваць свае думкі, даказваць свой пункт погляду;

развіваць мову вучняў, мысленне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

ствараць умовы для выхавання патрыятызму, захавання сямейных каштоўнасцей.

Арганізацыйны момант

- «Дапоўні прыказку». Я кажу першую частку прыказкі, а вы павінны дадаць другую.

Дарагая тая хатка...                          дзе радзіла мяне матка.

Няма смачней вадзіцы...                  як з роднае крыніцы.

Родная зямля мякчэй...                     за чужую пярыну.

У чужой старонцы…                        не так свеціць сонца.

З роднай крыніцы …                         смачна напіцца.

Бацькоў шануй – …                         старых паважай.

Як ты шануеш бацькоў, так ….          цябе будуць шанаваць твае дзеці.

Добрыя дзеці бацьку і маці – ….          апора ў хаце.

Пропускам на заняткі  для ўсіх нас стануць беларускія словы (запіс на дошцы). Выбраць, прачытаць і патлумачыць значэнне: Бацькаўшчына,  род, народ, племя, традыцыі , дзякую, ганаруся, прыгожая, продкі, нашчадкі, спадчына, гістарычнае мінулае, бацькоўскі запавет.

Знаёмства з выставай. Вызначэнне тэмы  ўрока. Пастаноўка задач

Матывацыя

 Пачаць наш урок мне хочацца вершам Анатоля Пісьмянкова “Продкі”.

Калі марнею ад нягод

І ў сэрцы цесна,

Я ўспамінаю радавод

І продкаў песні.

 

Яны ідуць за годам год

З мячом і плугам.

О, мой нязводны род,

Ён моцны духам!

 

Імёны памяць берагла,

Вяла праз церні,

Каб я не сеяў зла,

А толькі зерне.

Да іх іду я зноў і зноў,

Ім веру свята.

Таму й вяду сваіх сыноў

Да іх на раду.

Апошні слупок гэтага верша сёння з’яўляецца эпіграфам да нашага ўрока. Як вы разумееце гэтыя радкі?

Работа па тэме ўрока.

 У чаго ёсць карані? (У раслін.)  Якія карані ў чалавека? (Карані чалавека — гэта продкі, пакаленні, якія раней жылі на нашай зямлі.) Я, Ты, Ён, Яна — людзі на планеце Зямля. Што мы робім? Жывём! Дыхаем і плачам. Спрачаемся і радуемся. Давай задумаемся: які радавод кожнага з нас, хто той пра-пра-продак, ад якога пайшлі пакаленні вашага радаводу? А давайце разам намалюем гэту чалавечую планету. У цэнтры паставім — Я. Гэта толькі ў алфавіце Я — апошняя літара. А ў жыцці кожнае Я — галоўная фігура, стрыжань, вакол якога адбываюцца ўсе падзеі. Вакол Я правядзём паўкруг, вясёлку, карону, адным словам, як хто ўяўляе той арэол над сабой. Далей правядзём яшчэ адну дужку. Атрымаем арбіту з дзвюх раўнацэнных палавін: бацька і маці. Яны далі нам жыццё. Мы ў вечным і неаплатным даўгу перад імі. На іх молімся. Яны сняцца нам, не пакідаюць нас, калі нават адыходзяць у вечнасць. Над нашымі бацькамі — свая арбіта: нашы бабкі і дзядулі. Іх у кожнага з нас — чатыры. І гэта не залежыць ні ад якіх жыццёвых сітуацый: сіратой чалавек гадаваўся ў сям’і, з адной маці ці з адным бацькам. Я плюс Я — сям’я. Сям’я плюс сям’я — род. Род плюс род — народ. Народ плюс народ — людзі Зямлі. Дай жа, Божа, каб гэты жывы людскі мацунак быў вечным. Хай кожны чалавек стане вобразам Дабрыні, Розуму і Любові. Тады і мы станем Людзьмі. І захочацца нам адзін аднаго называць родзічам. Можа, тады і Зямля наша ператворыцца ў планету Шчасця?

Складанне радаводу                         / работа з Крысцінай

                                                                Чытанне дамашняга твора

                                                                Гутарка пра тэму ўрока,

-         Што такое вітаміны

-         Якую ведаеш садавіну і агародніну, у якой шмат вітамінаў?

Адказы вучняў па тэме                    /  маляванне садавіны і агародніны

Чытанне твораў падрыхтаванымі вучнямі, абмеркаванне зместу прачытаннага

 

Эдзi Агняцвeт                         Слoвa пpa мaцi

Рaнeй зa ўcix янa ўcтae,

пaзнeй зa ўcix клaдзeццa.

Янa жывe, янa пяe,

 – i дзeцям лeпш пяeццa.

Ты poc, як цёплы кaлacoк,

пpы мecяцы i зopax

Пaчyeш мiлae "cынoк",

xoць бyдзe i зa copaк...

Зa cлoвaм "мaцi" ў cвeт пaйшлi

мaлeнcтвa, мapa, мoвa.

 I мip, i мyжнacць пa зямлi

– жыцця твaйгo acнoвы.

Кaб нe тyжылa пa нaчax,

 – ёй пaдpacтaй нa ўцexy!

Хaй бyдзe ў мaтчыныx вaчax

пaбoльш icкpынaк cмexy!

Ты нe шкaдyй лacкaвыx cлoў

для poднaй, для aдзiнaй.

Адкaзвaй мaцi нa любoў –

бyдзь вepным, дoбpым cынaм!

 

Творчае заданне                    

Скласці тэкст “ Мой самы блізкі чалавек”

На дошцы напісаны апорныя словы

Рукі – лепшыя, нястомныя, працавітыя, умелыя.

 

 

    /  Чытанне твора па падручніку

Голас – мяккі, знаёмы, дарагі, спакойны.

Сэрца – пяшчотнае, залатое, гарачае, чулае.

Вочы - блакітныя, разумныя, задуменныя

Фізкультхвілінка

Эй, лежабокі, хутчэй прачніцеся! (вучні ўстаюць)

І да сонца пацягніцеся.(пацягваюцца)

Мы зарадку пачынаем, (хадзьба)

Быць здаровымі жадаем!

 Усе распрацоўваем рукі,(рыўкі рукамі)

У іх прага да навукі!

Ногі трэба нам размяць- (падскокі)

Раз, два, тры, чатыры, пяць!

 Зараз плечы распрацуем. (падыманне і апусканне плячэй)

Мы без працы не сумуем!

Трэба шыю нам размяць, (павароты галавы)

Каб усім плённа працаваць!

 

Васіль Шырко                          Дзед Манюкін і ўнукі

Такога дзеда, як мой, са свечкаю не знойдзеш. Дзесяткі казак ведае. Чуў ён іх ад свайго дзеда, а той - ад свайго. Гісторый у яго - мех пад завязку. Дарослым ён не любіць баяць - не даюць веры, зноў, кажуць, стары дзівак за сваё ўзяўся, ілжэ не падсяваючы. І якіх толькі мянушак не прыдумалі дзеду: і Манюкін, і Мюнхгаўзен, і Ачмуровіч, і Дзед Абуй Лапці... Дзядуля не крыўдуе: што з іх, разумнікаў, возьмеш. Манюкін дык Манюкін, затое дзеці чарадою ходзяць за дзедам - за вушы не адцягнеш іх ад старога. Нават да мяне падлабуньваюцца, каб не прагнаў з надворка; вачэй не спускаюць з дзядулевага крэсіва. А яно, відаць, чарадзейнае, нездарма ён не прызнае запалак і запальнічак. Ды што тыя запалкі!.. Стукне дзед камень аб камень, пасыплюцца іскры, задыміць трут, пыхне люлькай стары, загаворыць: «Э-э, слухайце, саколікі, шчырую праўду раскажу, дзед Манюкін не салжэ. Раней, каб вас качкі ўбрыкнулі, нячыстай сілы, ведзьмаў розных, пярэваратняў, вурдалакаў было, не раўнуючы, як тых уюноў у старой копанцы». Дзед на ўсякі выпадак пакруціць галавою, ці няма побач каго-небудзь з дарослых, і толькі тады бае далей. А мы стоімся як мышы пад венікам, слухаем. Дзед збіваецца, забягае наперад, паўтараецца... І ўсё ж колькі ні слухай - самае цікавае наперадзе.

Хочаце даведацца, як змагаўся дзед з нячыстай сілай, шчасліва рыбачыў, смела ратаваўся ад мядзведзяў і ваўкоў?.. То не лянуйцеся, перагарніце старонку. Чэснае слова, не пашкадуеце.

 

Царскі кужаль

 Што ні народ, то свае строі. Які ж гэта мексіканец без самбрэра, паўночнаамерыканскі індзеец без макасін, туркменка без паранджы, а сусед-украінец без кашулі-вышыванкі? Гэта наш брат-беларус усё роўна як саромеецца сваіх строяў. Мне няма чаго саромецца, я - стары чалавек і нейлонаў-шмайлонаў не прызнаю. Апранаю зімой кажух авечы, восенню світку-саматканку. Ёсць на свята боты казловыя, на рыбалку хаджу ў лапцях. Кашуля і штаны ў мяне льняныя. Баба і выткала, і пашыла. На будзень - з грубай пражы, на свята - з тонкай. Нябось, каласочкі-красачкі, вы бачылі на мне вышываную кашулю? Бялей за снег яна, а які арнамент: тут ці не ўсе кветкі зямлі беларускай. Паясы да той кашулі - ого-го! Хоць і язык у бабы Аўдолі без касці, але і майстрыха яна дай божа.

Я і цяпер ніштаваты мужчына, а хлопцам быў зух. Дзяўчаты біліся з-за мяне, адна ледзь не ўтапілася, калі пацалаваў яе сяброўку. І трэба ж, упадабаў бабулю вашу. Глянуў на яе вышыванкі - воч не змог адвесці. Валошкі ў жыце. Луг квітнеючы. Нізка схілілася над вадой вярба...

Быў я вольны казак, а стаў пагляд дзявочы лавіць, яе капрызам патураць. Гляджу на дзяўчыну, а бачу перад сабою яе вышыванкі. Слепіць прыгажосць, вочы адбірае.

Не пражыць беларусу без лёну. Заморскія транты не заменяць ільнянога адзення. І алей з лёну па мне дык куды смачней за аліўкавае масла. Пакрышыш у тыя ж апенькі цыбулі, заправіш іх алеем і на іншую страву не глянеш, пакуль не апарожніш міску.

Эх, казельчыкі-верабейчыкі, на бзік звялі лён. Ні калгасы, ні фермеры амаль не сеюць. Ат, ведама, лянок клопат любіць. Памятаеце песню:

 Ох, і сеяла Ўльяніца лянок,

Ох, і сеяла Іванаўна лянок,

Залацісты кужалёк.

 Палола Ўльяніца лянок, церабіла, часала, прала, палатно ткала, бяліла, кашулі шыла. Дзе ж ты цяпер знойдзеш такую Ўльяніцу? Па сённяшніх Ульяніцах трын-трава не расці. Не думайце, каласочкі-красачкі, нібыта дзед Манюкін не з той нагі ўстаў, таму і завёў катрынку. Гульма гуляючы, не нажывеш дабра. Не лынды біць і язык мазоліць трэба, а на полі шчыраваць: жыта лашчыць у жмені, каб хутчэй прарасло, бульбачку даглядаць-песціць, лянок любіць, як Ульяніца. Жыта, бульбу і лянок Бог даў беларусу на радасць. Даражыць імі трэба.

Так думаў-разважаў я, пасучы кароў на Пажарніцы. Вы ведаеце яе - гэта вялікі квяцісты луг за Вэньскай дарогай. Хай не паэт я, а гатоў спяваць гімн Пажарніцы, як спявае вясной жаўрук. На гэтым лузе вочы сумежваю, каб красы самотнай не сурочыць. Бледна-залаты прамень лашчыць твар. Цішыня. І раптам далёка-далёка чую дрыготкі звон. Ён паціху расце, набліжаецца, і ўжо звіняць пераліўныя званочкі. Што гэта? Расплюшчыў вочы - карэта. Па лузе, край поля крылатыя коні імчаць шыкоўную жанчыну ў дымнай сукенцы. У руках жанчыны тонкія ніці. Сыпане іх на лазовы куст - і ўжо не ніці - срэбраную павуціну гайдае лёгкі вецярок. Павуціна на кустах, на кветках. Ці не сама гэта спадарыня-восень выехала на прагулку?

Званочкі звіняць-заліваюцца ўтомна-шчымлівым звонам. Агністыя коні лятуць, не разбіраючы дарогі. Так і да бяды нядоўга. Толькі падумаў, а кола хрусь, і карэта набок пахілілася. Кола, падскокваючы на выбоінах, тарахцела-кацілася.

Я падбег да жанчыны, падаў руку. Слава Богу - цэлая, нават не спалохалася, лагодна ўсміхаецца.

Не стэльмах я, але як бачыш тое кола паставіў на месца. Жанчына падзячыла і падала мне лазовы кошык. Не паспеў я падзячыць, як пад дугой зазвінелі званочкі, быстрыя коні панесліся па полі.

Глянуў я ў кошык, а там клубочкі нітак. Ніткі белыя, падсіненыя, чырвоныя, жоўтыя, карычневыя. І спрэс тонкія, як павуцінне. Мусіць, з царскага кужалю пралі іх хвацкія майстрыхі. Кошык важкі, нітак шмат, вось узрадуецца баба, а то скардзілася, што ўсе ніткі выткала, зіма не за гарамі, давядзецца сіднем сядзець, а не за кроснамі шчыраваць.

Прыгнаў я вечарам кароў з пашы і хутчэй да бабы. Кошык з ніткамі падаю. Старая і так і сяк круціла тыя клубкі, а разгледзеўшы, з пацалункамі да мяне палезла.

- Восемдзесят гадоў пражылі мы разам, - кажа, - а лепшага падарунка, спадарочак, ты мне ніколі не дарыў!

Вось дык дагадзіў. Сорак восем гадоў не цалаваліся, а тут на табе, першай старая на шыю кінулася. Цуд, дый годзе!

Ужо ў лістападзе снег зямлю пасерабрыў. І не растаў, бо маразы прыціснулі. Я гаспадарыў па доме: паліў у печы, карміў жывёлу, а старая з ранку да вечара грукала кроснамі. Толькі ў нядзельку брала адпачынак: глядзела тэлевізар, слухала радыё або, насунуўшы на нос акуляры, малявала алоўкам на паперы нейкія ўзоры.

Праз месяц паклікала мяне:

- Ідзі, Манюкін, глянь, які кілім я выткала.

Зірнуў я, каласочкі-красачкі, на той кілім, і аж дух заняло. Дальбог, наша Пажарніца як на далоні.

Вясёлы ветрык сагравае цёплым дыханнем званочкі. Іх быццам нядаўна выкупалі ў сіньцы і паставілі сушыцца на сонцы. Званочкі не паспелі выліняць, яны радуюцца сваёй пекнаце і сарамліва ўсміхаюцца блакітна-белымі ўсмешкамі. А непадалёку ад іх стаяць купкамі бялюткія, што першы снег, рамонкі. Яны нахілілі свае галовы і аб нечым па-змоўніцку перамаўляюцца. Здаецца, мацней дыхне вецер, зазвоняць званочкі, застракочуць конікі, заспявае жаўрук і сяброўкі-рамонкі пусцяцца ў скокі.

Зайздросціць званочкам і рамонкам дзікая канюшына-дзяцельніца. Хоць і не пакрыўдзіў яе Бог прыгажосцю, а ростам не выйшла. Затое як цвіце, як пахне! І пчолы, і чмялі, і птушкі выцалавалі кожную кветачку, а ў кветачцы тычынку.

Асыпаецца, падае ў траву бязважкі карычневы метлюжок. Ён як суцэльны купал, сцяблінак не відаць. І цвітуць, і радуюць вока пяшчотна-духмяныя краскі маёй зямлі: залатыя і сівыя, журботныя і вясёлыя, але заўсёды неўвядальныя.

А ўгары на паўнеба ззяе вясёлка. Няўжо гэты кілім рукатворны і саткала яго мая баба? Грэх хадзіць па такім нават босаму. Тут ужо я сам кінуўся маю гаспадыню цалаваць.

- Ты прабач мяне, старога балабола, - кажу, - за лясы-балясы, але я і падноскаў тваіх не варты. Такому кіліму не ў хаце нашай месца, а ў сталічным музеі, каб больш людзей убачыла, якая ў нас зямля прыгожая, якія майстры жывуць на ёй.

Заплакала баба ад слоў такіх, абняла мяне. Так і сядзелі мы, як юныя закаханыя, воч не зводзілі з цудоўнага кіліма.

Назаўтра павесілі кілім на сцяне ў чыстай хаце, насупраць акон, каб сонечныя промні траплялі на яго. Рашылі не прадаваць за любыя грошы, хай вісіць на сцяне, вока радуе.

Забегла неяк да нас суседка хлеба пазычыць. Глянула на кілім і застыла, быццам язык праглынула. Забылася нават, чаго прыйшла. Так з адкрытым ротам і выскачыла з хаты. Не ведаю, якую казань казала яна людзям, але ад вяскоўцаў адбою не было. З вечара да раніцы таўкліся ў нас, нават з-пад Чаркеса прыходзілі. Дзверы рып ды рып. Па адным пруць і гуртам. Кожнаму паказвай кілім. Мы ўжо з бабай нервы натузалі: не рады былі, што павесілі той кілім на сцяну, а не схавалі ў куфар.

Неяк раніцай каля нашай хаты аўтобус спыніўся.

- Прымай экскурсію, старая, - пажартаваў я.

Самае смешнае, праўда - экскурсія, як у ваду глядзеў. Настаўніца дзяцей прывезла на наш кілім паглядзець. Бегаюць малыя па хаце, крычаць, калаўрот круцяць, кроснамі ляпаюць, хоць вушы затыкай.

Пэўна, мучыліся б мы з бабай да скону, каб не прыехалі да нас сталічныя госці з музея лёну. Доўга яны тупалі каля кіліма. Зблізку разглядалі яго і здалёк, мацалі. Спрачаліся, пакуль самы важны з іх не сказаў:

- Прадайце, калі ласка, ваш кілім нашаму музею. Мільёны яго ўбачаць, пра вас і вашу вёску даведаюцца...

- Не трэба грошай, - узрадавалася бабуля, - бярыце так.

- Задарма не возьмем, - пакрыўдзіўся начальнік, - гэта ж ручная работа. Калі папраўдзе, то яму цаны няма, усё роўна мы не заплацім, колькі ён каштуе, але грошы ў нас ёсць, дзяржава дала.

Ну і прадалі мы наш кілім. За грошы, што нам заплацілі, можна было б машыну купіць. Баба з тыдзень хадзіла імянінніцай, а там зноў села за кросны. Цэлы куфар тонкага палатна наткала з царскага кужалю. Шмат зім запар шылі мы з яго кашулі, нагавіцы, каптаны, бялізну. Ох, і грэлі ж яны цела, кроў маладзілі.

А кілім наш мы некалькі разоў бачылі: паказвалі па тэлевізіі, казалі, штовыткала яго Аўдоля Манюкіна. Мяне не ўспаміналі ні сном ні духам. Крыўдна.

 

 

Тэлеграма ад Радзівіла

 Ой, дзед, ой, хітрун! Апрануўся, як у нядзельку, і ўсё нешта на вуліцу паглядае. Мы хацелі збегаць на рэчку, там акунь добра клюе. Не пускае дзед, пасадзіў нас на лаўку насупраць хаты і зубы замаўляе. Нябось кагосьці чакае... Нас не правядзеш: пэўна, паштальёнку. Вунь яна ходзіць ад хаты да хаты. Зараз каля нас апынецца.

- Дзень добры! - вітаецца цётка Соня. - Вам, дзеду, тэлеграма нейкая дзіўная. З-за мяжы. На пошце начальніца казала - з Англіі, во!

Дзед здзіўлена хмыкнуў, загадаў Алёнцы бабулю гукнуць. Тая адразу ж выйшла на вуліцу, павіталася з паштальёнкай.

- Тут мне тэлеграма, - сказаў дзед, - нібыта ад ангельцаў. Там у мяне блізкіх сяброў і сваякоў нямашака, хіба што стрыечны брат успомніў...

- Чулі, чулі, - засмяялася бабуля, - князь Радзівіл. Ты, Сонечка, не зважай на старога дурня. Ён, калі ўчаўпе сабе што-небудзь у галаву, то сам сабе паверыць. Знайшоўся мне нашчадак Радзівілаў!

- Але тэлеграма сапраўды з Лондана, - сказала паштальёнка, - і падпісаў яе Радзівіл.

Каб гром грымнуў з яснага неба, мы так бы не здзівіліся. І баба Аўдоля, і мы з Алёнай, і хлапчукі-суседзі быццам анямелі.

- Чытай ужо хіба, - папрасіў паштальёнку дзед, - я акуляры ў хаце пакінуў.

 «Паважаны спадар Манюкін, - прачытала цётка Соня, - у бліжэйшы час я прышлю афіцыйнае пацвярджэнне, што вы належыце да самага старажытнага і шляхетнага роду Радзівілаў. З гэтай паперай вас, несумненна, прымуць у клуб беларускай шляхты пад старшынствам дробнага шляхцюка Г.

Такі смелы, знаходлівы і рашучы чалавек, як вы, не можа не належаць да нашага слыннага роду.

Чытаю кнігу аб Вашых прыгодах. Разам з Вамі ваюю з нячысцікамі, ратую звяроў і птушак, баю дзецям казкі.

Сто лят Вам жыцця, добрага здароўя, шчасця.

Ваш Радзівіл

Лёндан. Вялікабрытанія.

31 жніўня, год 1999-ы ад Нараджэння Хрыстова».

 Дзед пераможна глянуў на бабулю. Як самы сапраўдны шляхціч, пацалаваў руку паштальёнцы, забраў тэлеграму і, падміргнуўшы нам, падшывальцам, пайшоў у хату, кінуўшы няўзнак: «Нягожа, калі беларускай шляхтай запраўляе драбнарыбіца. Тут на самацёк пускаць нельга... ой, нельга».

Мы моўчкі глядзелі ўслед. Ну і дзед, усіх здзівіў. Гэта ж трэба, сам Радзівіл даў яму тэлеграму. Вунь як горда барадой затрос. Мусіць, і нам з Алёнай не выпадае з кім папала хаўрусаваць. Мы - беларусы!

Падвядзенне вынікаў.  Віктар Швед.    Я НАРАДЗІЎСЯ БЕЛАРУСАМ

Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную клянуся

Шанаваць, цаніць, любіць.

Сваю родную старонку

Я люблю як і бацькоў,

Што вучылі песні звонкай,

Прывівалі мне любоў:

І да мовы, да дубровы,

 Да палёў і да лугоў.

І заўсёды да народа,

Што жыве тут ад вякоў.

Я клянуся: не зракуся

ваё роднае любіць.

Быў і буду беларусам,

Пакуль толькі буду жыць!

Патлумачце выказванні: “Без роду, без племені”, “З роду ў род”, “Весці свой род”, “На раду напісана”, “Няма роду без выроду”.

А зараз паслухайце прытчу “Паважай бацьку свайго” і адкажыце, якім чынам яна звязана з тэмай нашага ўрока?

Жыў аднойчы вельмі стары чалавек. Вочы яго амаль аслеплі, пагоршыўся слых, і рукі дрыжалі. Ён амаль не мог трымаць лыжку і ў час яды часта разліваў суп. Яго родны сын і яго маладая жонка пачалі ў час яды садзіць старога за печку, ежу яму падавалі ў старой талерцы. Адтуль стары сумна глядзеў на стол, і вочы яго станавіліся вільготнымі. Аднойчы рукі яго так дрыжалі, што ён не змог утрымаць талерку і тая разбілася. Маладая гаспадыня пачала сварыцца на старога. А той толькі цяжка ўздыхнуў. Тады сын з нявесткай купілі старому драўляную – самую танную з тых, што знайшлі – міску. Цяпер ён павінен быў есці з яе.

Аднойчы, калі маладыя бацькі сядзелі за сталом, у пакой увайшоў іх пяцігадовы сын з кавалкам дрэва ў руках.

- Што ты будзеш рабіць з гэтым паленам? – спытаў бацька.

- Драўляную міску, - адказаў малы. – З яе тата з мамай будуць есці, калі я вырасту.

Чаму вучыць гэта прытча?

Якая прыказка з тых, што гучалі сёння на ўроку, раскрывае яе сэнс?

Рэфлексія

Пры дапамозе дзеясловаў, запісаных на дошцы, складзіце пункты Закона РОДУ.

Паважайце...

Цаніце...

Беражыце...

Дапамагайце...

Прыслухоўвайцеся...

Віншуйце...

Наведвайце...

Дамашняе заданне.     Рэкамендацыі да наступнага ўрока пазакласнага чытання

Эдзі Агняцвет. «Кліча вецер свежы».

Анатоль Астрэйка. «Родная краіна».

Артур Вольскі. «Славы даўняй адгалосак», «Мой скарб».

Алесь Гурло. «Мой край».

Васіль Жуковіч. «Цудоўная краіна», «Беларус», «Няма даражэйшай зямлі», «Беларуская старонка» «Францішак Скарына».

Анатоль Зэкаў. «Па-беларуску і па-руску», «Чатыры зярняткі».

Уладзімір Карызна. «Песня аб родным».

Яўген Крупенька. «Два словы»

Уладзімір Ліпскі. «Замак без замка», «Салігорскія агні».

Уладзімір Мазго. «Мірскі замак».

Мікола Маляўка. «Полацк».

Георгій Марчук. «Як Несцерка французаў перахітрыў».

Міхась Пазнякоў. «Адказ сыну», «Радзіма», «У бары», «Заўжды вярнуся».

Алесь Пісьмянкоў. «Мы — беларусы».

Кастусь Цвірка. «Там яна».

Вольга Шпакевіч. «Мая зямля».

Уладзімір Ягоўдзік. «Нясвіжскі палац», «Статут Вялікага Княства», «Сынковіцкая царква».

 

згарнуць

Вусны часопіс "Этыкет паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі"

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вусны часопіс

“Этыкет паміж

хлопчыкамі і дзяўчынкамі”

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

Маліноўская Н.І.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Цель: Способствовать формированию основ культуры общения между мальчиками и девочками и построению межличностных отношений в коллективе.

Задачи:

- раскрытие особенностей мужского и женского миров;

- формирование культуры общения между учащимися противоположного пола;

- учить приемам преодоления проблем в общении;

- способствовать становлению сплоченного коллектива.ф

Оборудование: полоски бумаги для записей, фломастеры, изображения мальчика и девочки на доске, дерево и бумажные листочки.

 Ход мероприятия

1. Релаксация.           

            Давным-давно на планете Марс жили мужчины. Они были трудолюбивы, честны, справедливы. Целый день мужчины работали, и им нравилась такая жизнь.

В миллионе километров от Марса была планета Венера, и населяли эту планету женщины. Они жили дружно и спокойно. Вечерами собирались вместе и пели протяжные песни на венерианском языке.

Однажды цивилизация Марса достигла такого уровня, что мужчины смогли построить звездолет, и несколько десятков жителей Марса отправились на нём в космос. Они достигли далёкой Венеры и увидели, что планета заселена разумными существами. Женщины сразу понравились мужчинам. Но сами же, наоборот, отнеслись к незваным гостям настороженно, и некоторое время держали дистанцию.

           Многие поступки мужчин женщинам казались очень странными, но они понимали, что мужчины прилетели с другой планеты, и у них свои обычаи и законы, которые надо принимать и уважать. Мужчинам тоже были непонятны многие поступки женщин, а их поведение казалось странным, неправильным и нелогичным. Но мужчины знали, что если ты не можешь  понять чужие законы, то надо их просто принять. Руководствуясь этим знанием, они жили  мирно и счастливо.

           И вот однажды мужчины и женщины на звездолете отправились в космос.

Они нашли  ярко-зеленую удивительную планету, которая им понравилась, они решили здесь поселиться, а планету назвали – Земля.

           Проходили годы, сменялись поколения, и постепенно люди стали забывать, что их предки были жителями разных планет. Мужчины не понимали  женщин, а женщины не понимали мужчин. Они пытались переделать друг друга, создавали множество законов и правил, считая их единственно верными.

Так  продолжается  и до сих пор.

            2. Сообщение темы и целей мероприятия.

           Я предлагаю сегодня  вспомнить, что мы жители разных планет. И если мы не можем понять законы другой планеты, то давайте попробуем  их принять и уважать. Увидите, что мир станет совсем другим.

           - Как вы думаете, о чём пойдёт речь на нашем классном часе?

 (Возможные варианты ответов: о дружбе, о мальчиках и девочках, о взаимоотношениях между мальчиками и девочками, о культуре поведения, об общении между мальчиками и девочками, о взаимопонимании и т.д.).

           Да, вы правы. Мы сегодня будем говорить о мальчиках и девочках, об этикете их взаимоотношениях.

            3. Формирование понятия «этикет».

           Этике́т (от фр. étiquette — этикетка, надпись) — правила поведения людей в обществе[1], поддерживающие представления данного общества о подобающем[2]. В современном виде и значении слово было впервые употреблено при дворе короля Франции Людовика XIV — гостям были розданы карточки (этикетки) с изложением того, как они должны держаться; хотя определённые своды норм и правил поведения существовали уже с древнейших времён.

            4. «Черты характера»

           Ребята, а давайте мы все вместе определим, какие качества характерны больше девочкам, а какие больше мальчикам.

(На доске выписаны качества людей, из которых ученики выбирают те качества, которые присущи ученикам и размещают их возле изображений мальчика и деввочки).

           1. Смелость

           2. Доброта

           3. Вежливость

           4. Ответственность

           5. Надежность

           6. Отзывчивость

           7. Порядочность

           8. Скромность

           9. Трудолюбие

          10. Ум

          11. Честность

          12.  Верность

           Ребята, как мы видим, даже несмотря на то, что какие-то качества характерны больше для девочек, а какие-то только для мальчиков, много таких качеств, которые характерны для всех. Это говорит о том, что все мы похожи друг на друга и в нас есть что-то одинаковое.

  1. «Мир профессий»

           А давайте вспомним, какие вы знаете профессии, где не обойтись без мужской помощи? (ответы детей)

        Да, настоящие мужчины строят, водят корабли и самолёты, совершают научные открытия, служат в армии, защищая свою Родину, занимаются бизнесом. Всеми мужскими профессиями успешно овладевают и женщины! Есть женщины-космонавты, хирурги, лётчики, полицейские, мужественные спортсменки.

         Скажите, а мужчины могут владеть женскими профессиями? Какими? (парикмахер, повар, гимнаст, танцор, учитель).

Какой мы можем сделать вывод? (мужчины и женщины в обществе пользуются равными правами при выборе профессии)

     6.«Роли в семье»

     А какова роль мужчин и женщин в семье? Традиционно считается, что на мужчину возлагается ответственность за материальное обеспечение семьи, на женщину – ответственность за воспитание детей и ведение хозяйства. Но … в наше время женщины уделяют работе не меньше времени, чем мужчины и вносят материальный достаток в семейный бюджет порой наравне с мужчинами Роли в семье непостоянны, они зависят от общества, в котором мы живём. Одна и та же роль может быть как положительной, так и отрицательной. Важно ли это, хорошо ли это? Сейчас мы рассмотрим на примере социальных, семейных ролей, которые исполняют мужчины и женщины в других странах?

           - В нашей стране в семье кто готовит пищу? А вот в Китае поварами могут быть только мужчины, и в Японии обучиться мастерству суши по старинной традиции могут только мужчины.

           - В нашей стране в семье кто занимается вязкой? А вот в Исландии мужчины вяжут прекрасные свитера, а женщины – профессионально ловят рыбу.

           - В Беларуси  кто подлежит службе в армии? А Израильские женщины получили право служить в армии. Служба в армии является добровольной.

           - Кто в нашей стране носит юбки? А в Шотландии национальной мужской одеждой является юбка – килт.

           - Норвежские дамы видят равноправие не только в равных возможностях при получении высшего образования или хорошей работы, но и в занятиях всеми видами традиционно мужского труда – в том числе и поднятием тяжестей. А декретный отпуск или бюллетень по уходу за ребенком очень часто берет муж, а не жена.

           - Кто традиционно стирает? А в Индии стиркой занимаются мужчины.            Вывод: В крепкой дружной семье каждый берёт на себя какие-то обязанности: зарабатывает деньги, ходит в магазин за покупками, готовит, стирает, убирает, организовывает отдых. Если есть необходимость, один член семьи приходит на помощь другому. Каждый стремиться помочь в силу своих возможностей члену семьи, у которого возникли проблемы. Такой семье не страшны никакие неприятности. Можете ли вы привести примеры таких взаимоотношений в вашей семье?

      7. Тренировка навыка «находить общее, видеть лучшее в других».

           А теперь давайте попробуем найти то,  что объединяет вас в классной семье, т.е. чем вы похожи.

           2.1. Игра «Магнит».

           - Ведущий выбирает первого участника. Нужно назвать одноклассника(цу), у которого есть увлечения или черты характера, схожие с вашими, притягивающие вас, как магнит. Тот, кого назвали, поднимается и продолжает игру.

           Называть одних и тех же ребят, одни и те же качества  нельзя, приветствуется, если мальчики находят что – то общее с девочками и наоборот.

           Вывод: Если  находить в одноклассниках то, чем вы похожи, это будет вас объединять.

      8. «Все наоборот»

           Упражнение «Закончи предложение».

           - А теперь попробуйте написать: «Какими вы хотите видеть девочек (мальчиков) в нашем классе…». Начните фразу со слов «Было бы здорово, если бы…»

Я вам даю 2 минуты. (Дети пишут).

           А сейчас, девочки, зачитайте ваши пожелания.  (Девочки зачитывают).

           А что мальчики написали?  (Мальчики зачитывают).

           - Спасибо за откровенные высказывания.

           Упражнение «Дерево комплиментов».

           А теперь украсим нашу общую Планету листочками с комплиментами. Девочки украшают розовыми листочками, мальчики - оранжевыми. (На листочке написать имя и комплимент).

  1. Подведение итогов.

          - Итак, дорогие девочки, уважаемые мальчики! Что же мы хотели выяснить? Действительно ли, мальчики и девочки это два разных мира?  (Дети отвечают).

  1. Рефлексия.

           - Ребята, вы – это маленькая семья и хотелось бы, чтобы в нашей семье всегда царили доброта, дружба, уважение, не  было бы ни ссор, ни ругани между мальчиками и девочками.

           -  Девочки, помните, что мальчики живут по своим обычаям и законам и вам их надо принимать такими, как есть, уважать и по достоинству оценивать. А вам, мальчики, тоже надо просто понять ваших девочек и дорожить ими, каким бы неправильным и нелогичным вам ни казалось поведение одноклассниц. 

           - На память о нашем классном часе я хочу подарить вам буклеты «Школьный этикет». Изучите их дома внимательно. Я надеюсь, что вы вырастите хорошими людьми и сделаете мир добрее и лучше.

 

 

згарнуць

Урок беларускай мовы ў 5 класе па тэме "Лексічнае значэнне слова"

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

Урок

па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”

“Лексічнае

значэнне слова”

(5 клас)

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік беларускай

мовы   і літаратуры:

Маліноўская Н.І.

 

 

 

              2020

Прадмет: беларуская мова

Клас:  5

Тэма:   Лексічнае значэнне слова

Мэта і задачы: фарміраванне ведаў вучняў пра лексічнае значэнне слова;

         - выпрацоўваць уменні адрозніваць граматычнае і лексічнае значэнні слова, вызначаць лексічнае значэнне слоў па тлумачальным слоўніку і кантэксце, раскрываць значэнне слова рознымі спосабамі;

         - развіваць уменне ўжываць словы ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні ў адпаведнасці з іх лексічным значэннем;

         - выклікаць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, разуменне прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы.

Форма правядзення: урок-практыкум.

Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі, апорныя табліцы, карткі з заданнямі, “лексічнае дрэва”

                                                                Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

         - Добры дзень усім прысутным вучням. Спадзяюся, што сённяшні ўрок будзе добрым, плённым і карысным для ўсіх, таму што сёння мы з вамі зноў адчуем мілагучнасць, яскравасць і хараство беларускай мовы.

 

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. Матывацыя.

         - Скажыце, ці даводзілася вам бачыць, як распускаюцца лісточкі на дрэвах? Апішыце іх.

         - Наша беларуская мова чымсьці падобная да дрэва, на якім шмат галінак, лістоў. Галінкі – гэта разнавіднасці слоў паводле паходжання, ужывання значэння. А самі лісты – гэта словы. Сёння я прынесла да вас на ўрок дрэва, але на ім яшчэ няма лістоў, толькі пупышкі. Як вы думаеце чаму? (Таму  што мы яшчэ не ведаем разнавіднасцей слоў беларускай мовы.)

         - Сёння мы пачнём з вамі ўпрыгожваць наша дрэва лістамі, таму што нас чакае сустрэча з новым раздзелам беларускай мовы – Лексіка і фразеалогія”. Падчас заняткаў па гэтым раздзеле мы будзем пашыраць свае веды пра разнастайныя віды слоў беларускай мовы паводле значэння, ужывання, паходжання. У канцы вывучэння раздзела, спадзяюся, у нас атрымаюцца вельмі прыгожае дрэва са шматлікімі  лісточкамі, якое будзе называцца “Лексіка”.

         Над намі словы уладараць.

         Мы чуем і гаворым іх.

         Яны то здружаць, то пасвараць

         Сяброў і ворагаў маіх.

         Бо словы розныя бываюць.

         Адны – агню стрымаюць шквал,

         Другія словы забіваюць

         Усё жывое напавал.

         Ад слова сэрца халадзее,

         Праходзіць сон і забыццё,

         Ад слова рушацца надзеі,

         Ад слова свеціцца жыццё.

         Ад слова вырастаюць крылы,

         А ў сэрцы стукае любоў,

         Ад слова прыбываюць сілы,

         Дык не шкадуйце шчырых слоў.

 

  1. Фарміраванне новых ведаў.

         Работа з правілам.

         -  Дрэва ў нас ужо ёсць, нам застаецца  пастарацца дапамагчы яму пакрыцца лісточкамі, наліцца жыватворным сокам беларускай мовы.

         - Што абазначае слова “Лексіка”? Як можна пра гэта даведацца? (Вучні звяртаюцца да тлумачальнага слоўніка беларускай мовы.)

  • Што цяпер мы вызначылі з вамі? (значэнне слова “лексіка”)
  • Што называецца лексічным значэннем слова? (Тое, што абазначае слова)
  • Давайце прачытаем правіла ў падручніку, каб упэўніцца ў нашых ведах с. 83.

 

         Работа з табліцай.

         Разгледзьце табліцу «Лексічнае і граматычнае значэнне слова».

         Ведайце! Лексічнае значэнне слова — гэта тое, што абазначаецца словам. Граматычныя значэнні для назоўніка і прыметніка — гэта значэнні роду, ліку і склону; для дзеяслова — значэнні часу, асобы, ліку і інш.

 

Лексічнае і граматычнае значэнне слова

Слова

Лексічнае значэнне

Граматычнае значэнне

Абсурд

Недарэчнасць, бязглуздзіца, лухта

(што?) Назоўнік мужчынскага роду, у адз. ліку, назоўным склоне

Адвечны

Які існуе з самага пачатку; даўні, спрадвечны

(які?) Прыметнік у форме мужчынскага роду, адз. ліку, назоўнага склону

Нясу

Перамяшчаю разам з сабою

(што раблю?) Дзеяслоў у форме цяперашняга часу, 1-й асобы, адз. ліку

Паднясу

Перамяшчу разам з сабою

(што зраблю?) Дзеяслоў у форме будучага часу, 1-й асобы, адз. ліку

        

         Вучымся тлумачыць лексічнае значэнне слова.

         У жыцці даволі часта бывае так, што вас просяць растлумачыць лексічнае значэнне пэўнага слова. Зараз мы паспрабуем  з вамі навучыцца гэта рабіць.

        

Спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова

1. Апісальны:

Джунглі – трапічныя непраходныя балоцістыя лясы

Апісванне, пералічэнне асноўных прымет прадмета

2. Сінанімічны:

Дзяцюк – юнак, хлопец, нежанаты малады чалавек, кавалер

Падбор сіноніма або блізкага па значэнні слова

3. З дапамогай аднакаранёвых слоў:

бярэзнік – бяроза

Падбор аднакаранёвых слоў

4. З дапамогай раскрыцця значэння частак слова:

дабрадушны – добрая душа

Тлумачэнне значэння частак слова

 

         Праца з заданнямі на картках

Паслухайце урывак з верша Кастуся Цвіркі “Бацькоўскія словы”. Чаму паэт назваў ланцужкі слоў бацькоўскімі?

 

         Абрус – абцас – азярод – арэлі…

         Вясёлка – вырай – вярба – ваўчкі…

  1. Як міла пазвоньваюць, сэрца грэючы,

         Чыстых бацькоўскіх слоў ланцужкі!..

 

        Як скарб дарагі, перададзены ў спадчыну,

        У сэрцы хавае народ мой ад здрад

        Праменнае, звонкае слова матчына

        Для песень сонечных і балад!

 

  • Раскрыйце лексічныя значэнні “бацькоўскіх слоў, запісаных на картках. Вызначце спосаб тлумачэння слоў у “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы.

                                  Адказы

Абрус- кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік.

Абцас-цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.

Азярод-прыстасаваннне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы і пад.

Арэлі-прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка, калыханка.

Вясёлка – шматкаляровая дугападобная паласа на небе, якая ўзнікае ад праламленння сонечных прамянёў у дажджавых кроплях.

Вырай-  цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералетныя птушкі. Час адлёту птушак у вырай. 2. Чарада пералётных птушак. Жураўліны вырай.

Вярба- дрывавая і кустовая расліна сямейства вярбовых з разложыстымі галінамі і вузкім лісцем.

Ваўчкі- травяністая расліна сямейства складанакветных з учэпістымі калючкамі.

 

         Выкананне зрокавай гімнастыкі

         Па вуглах класа размешчаны літары пад нумарамі. Перавядзіце позірк на тыя нумары літар, якія я буду называць.

         1, 2, 3, 4, 1, 2, 3, 4, 3, 2, 1, 3, 2, 4, 2, 1, 4, 3.

         А цяпер заплюшчыце вочы і пацягніцеся ўверх рукамі да цёплага сонейка.

 

  1. Замацаванне ведаў.

         Выкананне рознаўзроўневых заданняў.

  1. Адкажыце вельмі сцісла на пытанне “Што гэта такое?” на ўзор: Бінокль – прыбор.

Дзейнік - _________________________________

Клён-___________________________________

Радасць-_________________________________

Вучань-____________________________________

Магістраль-_________________________________

Зіма-_______________________________________

Бульба-______________________________________

 

  1. Падбярыце слова, якое ўказвае на род прадметаў, з’яў і г.д. Якое слова ў кожным радзе лішняе?

1) сабака, воўк, бусел, мядзведзь – гэта ...

2) воўк, карова, конь, свіння – гэта ...

3) печ, свечка, лямпа, бра – гэта ...

4) патэльня, талерка, халадзільнік, шклянка – гэта ...

5) радасць, беднасць, сум, адчай – гэта ...

6) бацька, бабуля, сусед, дачка – гэта ...

                                 

  1. Пр. 172. Прачытайце тэкст. Вызначце, пра што ідзе гаворка ў ім? Якога слова не хапае ў апошнім сказе. Спішыце, устаўце патрэбныя літары, раскрыйце дужкі. Вызначце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.

 

  1. Вызначце граматычнае значэнне выдзеленых слоў пр. 172.

 

  1. Складзіце сказы з наступнымі словамі: камяністы, каменны, пясчаны, пясочны.

 

  1. Работа па развіцці маўлення.

         Вучні запісваюць новыя словы, якія пачулі на ўроку ў сшыткі.

 

 

  1. Падвядзенне вынікаў.

         - Растлумачце сэнс выразу лексічнае значэнне слова.

         - Прывядзіце прыклады “бацькоўскіх слоў” слоў.

         - Якія спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова вы ведаеце?

  1. Рэфлексія. Выберыце выраз.
  2. Усё зразумеў, магу дапамагчы іншым.
  3. Нічога не зразумеў.
  4. Цікава.
  5. Запомню надоўга.
  6. Нецікава.
  7. Сумна.
  8. Свята.

 

  1. Дамашняе заданне.
  • 22, пр. 175 (ІІІ – ІV узр.), пр. 176 (V узр.)

 

згарнуць

Этнаграфічная гасцёўня "Вялікдзень"

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

Этнаграфічная гасцёўня

“Велікодныя традыцыі”

(пазакласнае мерапрыемства для вучняў 5-7 класаў)

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік беларускай

мовы   і літаратуры:

Маліноўская Н.І.

 

 

 

             

                2020

       Тэма: этнаграфічная гасцёўня “Велікодныя традыцыі”

        Удзельнікі: вучні 5-7 класаў

        Мэта і задачы: пашырынне ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

        Абсталяванне: ручнікі, куліч, чырвоныя яйкі.

Ход мерапрыемства

                 1. Рэлаксацыя.

Канец красавiка,

Вятрыска слiбiзуе

У голлi голым

Веснавы матыў.

 

Заўзята яйкi

Хлапчукi зубуюць.

Снягi пажухлi.

Павалiлiся платы.

 

Святочнаю узнёсласцю

Асветлены прасторы.

Сiнее неба.

Вольная рака,

 

Лугi залiўшы,

Расплылася морам,

Вось-вось зазвонiць

Песня жаўрука.

 

  1. Паведамленне тэмы і мэты мерапрыемства.

         - Вялікдзень – веснавое свята беларускага народнага календара ў гонар Бога Сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. Таксама гэта свята называлі яшчэ Вяліканне альбо Вялічка.   Вялікдзень быў адным з самых радасных свят у жыцці земляроба. Адзначалі яго ўрачыста, гатавалі багата страў. З велікоднага тыдня пачыналіся летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны. Вялікдзень, як ніякае іншае свята, багата насычаны святочна-мастацкай культурай велічнага і жыццесцвярджальнага характару.   Пазней да яго прымеркавалі галоўнае хрысціянскае свята – «Уваскрэсенне» распятага Хрыста. У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка да 8 мая.  Галоўным момантам падрыхтоўкі святочнага стану душы да Вялікадня быў перадвелікодны сямітыднёвы пост. Велікодная ноч з суботы на нядзелю – святочная, калі не спалі, палілі вогнішчы, асвячалі ў царкве яйкі, пірагі, тварожную «пасху». Зранку пасля богаслужэння ў гонар уваскрэсення Хрыстова разгаўляліся і тройчы радасна віталіся «Хрыстос уваскрэс!».

         - Сёння мы сабраліся на свята, прысвечанае Вялікдзеню, каб пазнаёміцца з традыцыямі яго святкавання на нашай радзіме.

 

 

  1. Рэалізацыя пастаўленай мэты.

Рыгор Барадулін

ПРЫХОДЗІЛА ВЯЛІЧКА НА СЯЛО...

Прыходзіла Вялічка на сяло

З чырвоным яйкам, з белатварым сырам,

I сцежку, паднядзеленую жвірам,

Світанне лугам за руку вяло.

 

Іграла сонца, ажывала тло,

Свянцонка пахла злагадаю, змірам.

I ўсім малечым вачаняткам шчырым

Прысмакаў досыць на стале было.

 

Расло святло, надзея ўваскрасала.

I песняў валачобнікам хапала.

        

ВАЛАЧОБНІКІ

         -  Якія велікодныя традыцыі вам вядомы?

         - Самай прыгожай часткай святкавання Вялікадня з’яўляўся магічна-спеўны абыход двароў сваёй і нават суседніх вёсак гуртам валачобнікаў.  Такіх хадакоў у розных рэгіёнах называлі валачобнікамі, галыкальнікамі, валхоўнікамі, лалыншчыкамі, скамарохамі. Падыходзячы пад акно, валачобнікі спявалі песні, ухваляючыя гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок. Узначальваў гурт пачынальнік-запявала з магутным голасам, які спяваў асноўны тэкст, і падхватнічкі, што спявалі магічныя прыпевы-закрэпкі пасля кожнага радка: «Хрыстос уваскрос, сын Божы», «Вясна красна на ўвесь свет», «А зялёны явар кудравы», «Слава табе, Божа, на ўвесь свет!» і іншыя. Музыкі (бубен, скрыпка, цымбалы, дудка) і механоша, які збіраў ахвярапрынашэнні Сонцу, суправаджалі гурт. «Валачобнікі – людзі Божыя...», – падкрэслівалася ў песнях. Лічылі, што абыходы імі двароў прыносілі пладавітасць жывёлы, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор’я ад розных прыродных стыхій. Вельмі шчодрымі ў песнях былі пажаданні валачобнікаў. А па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі, пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.

 

         Пажаданні валачобнікаў:

...Слаўны пане, пане Іване!

Ой, жыві здароў і будзь багат I з жаною маладою, I з дзеткамі наймілейшымі,

I з брацелкамі найкраўнейшымі, I з суседзямі найбліжэйшыміі!

Будзь здароў, як крынічная вада!

Будзь вясёл, як харошая вясна!

Будзь багат, як сырая зямля!

 

 

 

ВЕЛІКОДНЫЯ ТРАДЫЦЫІ, ЗВЫЧАІ, ГУЛЬНІ, ЗАБАВЫ

 

         - Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для дзяцей. Да іх у госці прыходзілі хросныя бацька і маці, бабуля-пупарэзніца, дзядзькі, цёткі, якія кожнаму з дзяцей прыносілі чырвонае яйка. У некаторых мясцовасцях самі абыходзілі двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб атрымаць велікодныя падарункі. У велікодныя дні як у дзетак, так і дарослых любімай была гульня «ў біткі». Той, чыё яйка было пабіта, аддаваў яго свайму пераможцу.

 

         Гульня “У біткі”

 

         - Шырока вядомай дзіцячай гульнѐй гэтых дзён было таксама катанне яек з горкі на «выбіткі»: з горкі або па падвешанай з аднаго боку дошкі пускаюць яйкі, і калі адно дакранаецца да папярэдняга, гаспадар забірае апошняе. У іншых месцах усе гуляючыя качалі па яйку з горкі, а пераможцам, які іх забіраў сабе, лічыўся той, чыё яйка закоціцца далей. Гэта забава вельмі папулярна і да нашага часу.

 

         Гульня “Катанне яек”

 

ПАВЕР’І І ПРАДКАЗАННІ

         - На Вялікдзень дзяўчаты гадалі пра будучы лёс, пераскокваючы цераз сані: хто пераскочыць – да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не – будзе чакаць да наступнага года.

         У многіх мясцовасцях у першы велікодны дзень выходзілі з хат, каб убачыць усход сонца. Гаварылі, што ў гэты час сонца быццам «іграе на ўсходзе», пераліваецца рознымі колерамі. Такую «гульню сонца» звязвалі з «вяшчаннем на добрае лета» і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.

         Існавала павер'е, што на першы дзень Вялікадня сонца, падзяляючы агульную радасць, «іграе» («танцуе»), хоць гэта не кожнаму ўдаецца ўбачыць: трэба быць асабліва набожным.

         Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі: «Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!».

         У першы велікодны дзень не палілі ў печы, а тых, хто парушаў гэта правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор’е спаліць Пярун.

         На Віцебшчыне ў некаторых вёсках існавала павер'е, што калі на прывітанне «Хрыстос уваскрэс!» не адказаць адразу, а задумаць жаданне, дык яно абавязкова збудзецца.

         Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека было ў гэтыя дні ў народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як і ў першыя дні пасля сваёй смерці, ад Вялікадня да Ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі сярод людзей, найбольш у выглядзе жабрака.

         Таму ў гэты час да жабракоў, людзей-калек, старцаў ставіліся найбольш лаяльна і спачувальна, надзяляючы іх ежай і іншай міласцінай.

         Абыякавасць да такіх людзей лічылася за вялікі грэх.

 

ВЕЛІКОДНАЯ КУХНЯ

         Да Вялікадня звычайна наводзілі чысціню ў хаце, упрыгожвалі яе кветкамі і першымі зялёнымі галінкамі, фарбавалі яйкі, варылі, пяклі, смажылі розныя смачныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, мяса, сала. Усе святочныя стравы рыхтавалі загадзя, звычайна пасля «чыстага чацвярга».

Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве.             

         Абавязковымі на велікодным стале былі і «паскі», «бабкі», «мазуркі».

У кожнай гаспадыні меліся свае асаблівыя рэцэпты і сакрэты гатавання велікодных пірагоў.

Васіліна:

 

КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ ПРЫ ФАРБАВАННІ ЯЕК

         Каб яйкі пры варцы не лопнулі, іх трэба каля гадзіны патрымаць у цяпле або пры пакаёвай тэмпературы, пры варцы ў ваду можна дадаць сталовую лыжку солі. Каб афарбаваныя яйкі блішчалі, іх выціраюць насуха і змазваюць алеем.

         Для афарбоўкі яек лепш за ўсё выкарыстоўваць цыбульнае шалупінне, якое збіраюць загадзя.          У залежнасці ад колеру шалупіння афарбоўка яек атрымліваецца ад светла-рудой да цёмна-карычневай. Калі вы хочаце, каб колер быў больш насычаным, шалупіння трэба ўзяць пабольш і варыць яго каля паўгадзіны да таго, як у адвар апусціце яйкі.

         Амаль што фіялетавыя яйкі атрымліваюцца ад шалупіння чырвонай цыбулі.

         Для мармуровага эфекту яйкі абгортваюць у цыбульнае шалупінне і зверху завязваюць баваўняна-папяровым матэрыялам.

         У некаторых месцах захоўваецца звычай фарбавання яек «у гарошак». . Для гэтага мокрыя яйкі абвальваюць у сухім рысе, заварочваюць у марлю (канцы марлі трэба шчыльна завязаць ніткай, каб рыс прыліп да яйка) і далей вараць у цыбульнай шалупіне звычайным спосабам.

         Фарбаваць можна і бярозавым лісцем, зелянінай, сокам чырвоных буракоў, моцна заваранай кавай, гарбатай або харчовымі фарбавальнікамі.

 

«СВЯТА ВЯЛІЧКА – З КРАСНЫМ ЯІЧКАМ»

Прыйшло Вялічка

Ды з чырвоным яічкам,

Ды з сонечным жаўточкам,

Каб былі здаровы сыны і дочкі.

Па стале кацілася,

Свянцонай солькай свяцілася

Дабрабытам сулілася

І ў раток прасілася.

         Разгаўленне на Вялікдзень пачыналася з яйка, якое разразалася на часткі па колькасці членаў сям'і рукой гаспадара, пры гэтым ён вітаў ўсіх і жадаў шчасліва дачакацца наступнага Вялікадня.

         Паўсюдна беларусы мыліся раніцай крынічнай вадой, у якую клалі чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым і здаровым («чырвоным, як яйка»).

         Маці гладзілі чырвоным яйкам, вынутым з вады, па твары ўсіх дзяцей, каб яны былі заўсёды румяныя і чырванашчокія, а значыць і здаровыя.

         Яйка з’яўляецца вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога – кругаварот і бясконцасць жыцця, пачатак усякага адраджэння да жыцця.

         Як і ў большасці іншых славянскіх народаў, нашы продкі афарбоўвалі велікодныя яйкі ў чырвоны, жоўты, зялёны, блакітны колер, рабілі яйкі-пісанкі, расчэрчаныя або расфарбаваныя рознымі сімвалічнымі ўзорамі і колерамі. Такому яйку надавалася магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў першую баразну ці на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла.

         Са спрадвечных часоў у нашым народзе шырока вядома традыцыя адорваць адзін аднаго на Вялікдзень святочнымі яйкамі. 3 прыняццем хрысціянства гэта традыцыя была пераасэнсавана пад новую рэлігію. Паводле праваслаўных біблейскіх паданняў святая Марыя Магдаліна, даведаўшыся аб пакаранні смерцю Ісуса Хрыста, прынесла ў падарунак рымскаму імператару Тыберыю чырвонае яйка як знак нявіннасці Сына Божага і сімвалічнае сведчанне таго, што з гэтага часу ўвесь сусвет нясе на сабе адбітак яго нявінна пралітай крыві. Магчыма, што гэта падзея і стала прычынай таго, што, адпаведна хрысціянскай традыцыі, у наш час велікодныя яйкі фарбуюць пераважна ў чырвоны колер.

 

ЯК РАСПІСВАЦЬ ЯЙКІ?

         “Велікодныя яйкі” (Урывак з аповесці Змітрака Бядулі)

         Раз у год бывалі ў Сцяпанкі светлыя хвіліны – на Вялікдзень, калі яму дазвалялі яйкі фарбаваць. На гэту работу яму куплялі ў мястэчку фарбы на цэлы пятак. І ён па-майстэрску размалёўваў яйкі цэркаўкамі, званіцамі, анѐлкамі і крыжамі, ажно людзі дзівіліся…

 

         -  Традыцыі аздаблення пісанак на Беларусі звязаны з тэхнікай васкавання. Для гэтага ўжываўся чысты пчаліны воск, які растоплівалі над агнўм і, памачыўшы ў яго шпільку ці цвічок, наносілі на курынае яйка васкавыя кропачкі альбо выцягнутыя кропелькі. З гэтых двух элементаў – кропелек і кропачак – кампанавалі самыя розныя ўзоры, аснову якіх складаў сімвал сонца. Потым воск саскрабалі, а на чырвоных яйках заставаўся белы або жаўтаваты ўзор.

         Зараз існуе шмат новых тэхналогій, якія імітуюць васкаванне – простае накапванне воску на яйка, падкладванне лісточкаў пад фарбу, а таксама гатовыя наборы для дэкору, з дапамогай якіх можна зрабіць яркую пісанку.

         - Акрамя васкавання ў Беларусі рабіліся яшчэ так званыя «скробанкі», якія ўяўлялі сабой тыя ж аднатонныя крашанкі, на якіх пасля высушвання вострым прадметам выскробвалі які-небудзь узор, як правіла, геаметрычны.

         ВЫРАБ ВЕЛІКОДНЫХ СУВЕНІРАЎ.

 

  1. Падвядзенне выніка. Рэфлексія.

Вялікдзень – па-сапраўднаму вялікі –

Галоўны дзень, што славяць раз на год,

З’яднаных постам вернікаў паклікаў

У звечарэлы Храм на Хрэсны ход.

Зіхочуць свечкі, золата іскрыцца,

Слязіначка спаўзае з-пад павек.

І спакваля святая плашчаніца

За крыжам, нібы воблачка, плыве.

Працяты прагавітымі цвікамі,

Ёй колісь быў ахутаны Хрыстос…

Ён смерці перамог нямую замець

І нам усім Надзеяй уваскрос…

 

- Са святам Вас! З Вялікднём! І да новых сустрэч!

счччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччччч

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

Этнаграфічная гасцёўня

“Велікодныя традыцыі”

(пазакласнае мерапрыемства для вучняў 5-7 класаў)

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік беларускай

мовы   і літаратуры:

Маліноўская Н.І.

 

 

 

             

                2020

       Тэма: этнаграфічная гасцёўня “Велікодныя традыцыі”

        Удзельнікі: вучні 5-7 класаў

        Мэта і задачы: пашырынне ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

        Абсталяванне: ручнікі, куліч, чырвоныя яйкі.

Ход мерапрыемства

                 1. Рэлаксацыя.

Канец красавiка,

Вятрыска слiбiзуе

У голлi голым

Веснавы матыў.

 

Заўзята яйкi

Хлапчукi зубуюць.

Снягi пажухлi.

Павалiлiся платы.

 

Святочнаю узнёсласцю

Асветлены прасторы.

Сiнее неба.

Вольная рака,

 

Лугi залiўшы,

Расплылася морам,

Вось-вось зазвонiць

Песня жаўрука.

 

  1. Паведамленне тэмы і мэты мерапрыемства.

         - Вялікдзень – веснавое свята беларускага народнага календара ў гонар Бога Сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. Таксама гэта свята называлі яшчэ Вяліканне альбо Вялічка.   Вялікдзень быў адным з самых радасных свят у жыцці земляроба. Адзначалі яго ўрачыста, гатавалі багата страў. З велікоднага тыдня пачыналіся летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны. Вялікдзень, як ніякае іншае свята, багата насычаны святочна-мастацкай культурай велічнага і жыццесцвярджальнага характару.   Пазней да яго прымеркавалі галоўнае хрысціянскае свята – «Уваскрэсенне» распятага Хрыста. У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка да 8 мая.  Галоўным момантам падрыхтоўкі святочнага стану душы да Вялікадня быў перадвелікодны сямітыднёвы пост. Велікодная ноч з суботы на нядзелю – святочная, калі не спалі, палілі вогнішчы, асвячалі ў царкве яйкі, пірагі, тварожную «пасху». Зранку пасля богаслужэння ў гонар уваскрэсення Хрыстова разгаўляліся і тройчы радасна віталіся «Хрыстос уваскрэс!».

         - Сёння мы сабраліся на свята, прысвечанае Вялікдзеню, каб пазнаёміцца з традыцыямі яго святкавання на нашай радзіме.

 

 

  1. Рэалізацыя пастаўленай мэты.

Рыгор Барадулін

ПРЫХОДЗІЛА ВЯЛІЧКА НА СЯЛО...

Прыходзіла Вялічка на сяло

З чырвоным яйкам, з белатварым сырам,

I сцежку, паднядзеленую жвірам,

Світанне лугам за руку вяло.

 

Іграла сонца, ажывала тло,

Свянцонка пахла злагадаю, змірам.

I ўсім малечым вачаняткам шчырым

Прысмакаў досыць на стале было.

 

Расло святло, надзея ўваскрасала.

I песняў валачобнікам хапала.

        

ВАЛАЧОБНІКІ

         -  Якія велікодныя традыцыі вам вядомы?

         - Самай прыгожай часткай святкавання Вялікадня з’яўляўся магічна-спеўны абыход двароў сваёй і нават суседніх вёсак гуртам валачобнікаў.  Такіх хадакоў у розных рэгіёнах называлі валачобнікамі, галыкальнікамі, валхоўнікамі, лалыншчыкамі, скамарохамі. Падыходзячы пад акно, валачобнікі спявалі песні, ухваляючыя гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок. Узначальваў гурт пачынальнік-запявала з магутным голасам, які спяваў асноўны тэкст, і падхватнічкі, што спявалі магічныя прыпевы-закрэпкі пасля кожнага радка: «Хрыстос уваскрос, сын Божы», «Вясна красна на ўвесь свет», «А зялёны явар кудравы», «Слава табе, Божа, на ўвесь свет!» і іншыя. Музыкі (бубен, скрыпка, цымбалы, дудка) і механоша, які збіраў ахвярапрынашэнні Сонцу, суправаджалі гурт. «Валачобнікі – людзі Божыя...», – падкрэслівалася ў песнях. Лічылі, што абыходы імі двароў прыносілі пладавітасць жывёлы, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор’я ад розных прыродных стыхій. Вельмі шчодрымі ў песнях былі пажаданні валачобнікаў. А па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі, пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.

 

         Пажаданні валачобнікаў:

...Слаўны пане, пане Іване!

Ой, жыві здароў і будзь багат I з жаною маладою, I з дзеткамі наймілейшымі,

I з брацелкамі найкраўнейшымі, I з суседзямі найбліжэйшыміі!

Будзь здароў, як крынічная вада!

Будзь вясёл, як харошая вясна!

Будзь багат, як сырая зямля!

 

 

 

ВЕЛІКОДНЫЯ ТРАДЫЦЫІ, ЗВЫЧАІ, ГУЛЬНІ, ЗАБАВЫ

 

         - Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для дзяцей. Да іх у госці прыходзілі хросныя бацька і маці, бабуля-пупарэзніца, дзядзькі, цёткі, якія кожнаму з дзяцей прыносілі чырвонае яйка. У некаторых мясцовасцях самі абыходзілі двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб атрымаць велікодныя падарункі. У велікодныя дні як у дзетак, так і дарослых любімай была гульня «ў біткі». Той, чыё яйка было пабіта, аддаваў яго свайму пераможцу.

 

         Гульня “У біткі”

 

         - Шырока вядомай дзіцячай гульнѐй гэтых дзён было таксама катанне яек з горкі на «выбіткі»: з горкі або па падвешанай з аднаго боку дошкі пускаюць яйкі, і калі адно дакранаецца да папярэдняга, гаспадар забірае апошняе. У іншых месцах усе гуляючыя качалі па яйку з горкі, а пераможцам, які іх забіраў сабе, лічыўся той, чыё яйка закоціцца далей. Гэта забава вельмі папулярна і да нашага часу.

 

         Гульня “Катанне яек”

 

ПАВЕР’І І ПРАДКАЗАННІ

         - На Вялікдзень дзяўчаты гадалі пра будучы лёс, пераскокваючы цераз сані: хто пераскочыць – да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не – будзе чакаць да наступнага года.

         У многіх мясцовасцях у першы велікодны дзень выходзілі з хат, каб убачыць усход сонца. Гаварылі, што ў гэты час сонца быццам «іграе на ўсходзе», пераліваецца рознымі колерамі. Такую «гульню сонца» звязвалі з «вяшчаннем на добрае лета» і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.

         Існавала павер'е, што на першы дзень Вялікадня сонца, падзяляючы агульную радасць, «іграе» («танцуе»), хоць гэта не кожнаму ўдаецца ўбачыць: трэба быць асабліва набожным.

         Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі: «Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!».

         У першы велікодны дзень не палілі ў печы, а тых, хто парушаў гэта правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор’е спаліць Пярун.

         На Віцебшчыне ў некаторых вёсках існавала павер'е, што калі на прывітанне «Хрыстос уваскрэс!» не адказаць адразу, а задумаць жаданне, дык яно абавязкова збудзецца.

         Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека было ў гэтыя дні ў народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як і ў першыя дні пасля сваёй смерці, ад Вялікадня да Ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі сярод людзей, найбольш у выглядзе жабрака.

         Таму ў гэты час да жабракоў, людзей-калек, старцаў ставіліся найбольш лаяльна і спачувальна, надзяляючы іх ежай і іншай міласцінай.

         Абыякавасць да такіх людзей лічылася за вялікі грэх.

 

ВЕЛІКОДНАЯ КУХНЯ

         Да Вялікадня звычайна наводзілі чысціню ў хаце, упрыгожвалі яе кветкамі і першымі зялёнымі галінкамі, фарбавалі яйкі, варылі, пяклі, смажылі розныя смачныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, мяса, сала. Усе святочныя стравы рыхтавалі загадзя, звычайна пасля «чыстага чацвярга».

Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве.             

         Абавязковымі на велікодным стале былі і «паскі», «бабкі», «мазуркі».

У кожнай гаспадыні меліся свае асаблівыя рэцэпты і сакрэты гатавання велікодных пірагоў.

Васіліна:

 

КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ ПРЫ ФАРБАВАННІ ЯЕК

         Каб яйкі пры варцы не лопнулі, іх трэба каля гадзіны патрымаць у цяпле або пры пакаёвай тэмпературы, пры варцы ў ваду можна дадаць сталовую лыжку солі. Каб афарбаваныя яйкі блішчалі, іх выціраюць насуха і змазваюць алеем.

         Для афарбоўкі яек лепш за ўсё выкарыстоўваць цыбульнае шалупінне, якое збіраюць загадзя.          У залежнасці ад колеру шалупіння афарбоўка яек атрымліваецца ад светла-рудой да цёмна-карычневай. Калі вы хочаце, каб колер быў больш насычаным, шалупіння трэба ўзяць пабольш і варыць яго каля паўгадзіны да таго, як у адвар апусціце яйкі.

         Амаль што фіялетавыя яйкі атрымліваюцца ад шалупіння чырвонай цыбулі.

         Для мармуровага эфекту яйкі абгортваюць у цыбульнае шалупінне і зверху завязваюць баваўняна-папяровым матэрыялам.

         У некаторых месцах захоўваецца звычай фарбавання яек «у гарошак». . Для гэтага мокрыя яйкі абвальваюць у сухім рысе, заварочваюць у марлю (канцы марлі трэба шчыльна завязаць ніткай, каб рыс прыліп да яйка) і далей вараць у цыбульнай шалупіне звычайным спосабам.

         Фарбаваць можна і бярозавым лісцем, зелянінай, сокам чырвоных буракоў, моцна заваранай кавай, гарбатай або харчовымі фарбавальнікамі.

 

«СВЯТА ВЯЛІЧКА – З КРАСНЫМ ЯІЧКАМ»

Прыйшло Вялічка

Ды з чырвоным яічкам,

Ды з сонечным жаўточкам,

Каб былі здаровы сыны і дочкі.

Па стале кацілася,

Свянцонай солькай свяцілася

Дабрабытам сулілася

І ў раток прасілася.

         Разгаўленне на Вялікдзень пачыналася з яйка, якое разразалася на часткі па колькасці членаў сям'і рукой гаспадара, пры гэтым ён вітаў ўсіх і жадаў шчасліва дачакацца наступнага Вялікадня.

         Паўсюдна беларусы мыліся раніцай крынічнай вадой, у якую клалі чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым і здаровым («чырвоным, як яйка»).

         Маці гладзілі чырвоным яйкам, вынутым з вады, па твары ўсіх дзяцей, каб яны былі заўсёды румяныя і чырванашчокія, а значыць і здаровыя.

         Яйка з’яўляецца вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога – кругаварот і бясконцасць жыцця, пачатак усякага адраджэння да жыцця.

         Як і ў большасці іншых славянскіх народаў, нашы продкі афарбоўвалі велікодныя яйкі ў чырвоны, жоўты, зялёны, блакітны колер, рабілі яйкі-пісанкі, расчэрчаныя або расфарбаваныя рознымі сімвалічнымі ўзорамі і колерамі. Такому яйку надавалася магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў першую баразну ці на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла.

         Са спрадвечных часоў у нашым народзе шырока вядома традыцыя адорваць адзін аднаго на Вялікдзень святочнымі яйкамі. 3 прыняццем хрысціянства гэта традыцыя была пераасэнсавана пад новую рэлігію. Паводле праваслаўных біблейскіх паданняў святая Марыя Магдаліна, даведаўшыся аб пакаранні смерцю Ісуса Хрыста, прынесла ў падарунак рымскаму імператару Тыберыю чырвонае яйка як знак нявіннасці Сына Божага і сімвалічнае сведчанне таго, што з гэтага часу ўвесь сусвет нясе на сабе адбітак яго нявінна пралітай крыві. Магчыма, што гэта падзея і стала прычынай таго, што, адпаведна хрысціянскай традыцыі, у наш час велікодныя яйкі фарбуюць пераважна ў чырвоны колер.

 

ЯК РАСПІСВАЦЬ ЯЙКІ?

         “Велікодныя яйкі” (Урывак з аповесці Змітрака Бядулі)

         Раз у год бывалі ў Сцяпанкі светлыя хвіліны – на Вялікдзень, калі яму дазвалялі яйкі фарбаваць. На гэту работу яму куплялі ў мястэчку фарбы на цэлы пятак. І ён па-майстэрску размалёўваў яйкі цэркаўкамі, званіцамі, анѐлкамі і крыжамі, ажно людзі дзівіліся…

 

         -  Традыцыі аздаблення пісанак на Беларусі звязаны з тэхнікай васкавання. Для гэтага ўжываўся чысты пчаліны воск, які растоплівалі над агнўм і, памачыўшы ў яго шпільку ці цвічок, наносілі на курынае яйка васкавыя кропачкі альбо выцягнутыя кропелькі. З гэтых двух элементаў – кропелек і кропачак – кампанавалі самыя розныя ўзоры, аснову якіх складаў сімвал сонца. Потым воск саскрабалі, а на чырвоных яйках заставаўся белы або жаўтаваты ўзор.

         Зараз існуе шмат новых тэхналогій, якія імітуюць васкаванне – простае накапванне воску на яйка, падкладванне лісточкаў пад фарбу, а таксама гатовыя наборы для дэкору, з дапамогай якіх можна зрабіць яркую пісанку.

         - Акрамя васкавання ў Беларусі рабіліся яшчэ так званыя «скробанкі», якія ўяўлялі сабой тыя ж аднатонныя крашанкі, на якіх пасля высушвання вострым прадметам выскробвалі які-небудзь узор, як правіла, геаметрычны.

         ВЫРАБ ВЕЛІКОДНЫХ СУВЕНІРАЎ.

 

  1. Падвядзенне выніка. Рэфлексія.

Вялікдзень – па-сапраўднаму вялікі –

Галоўны дзень, што славяць раз на год,

З’яднаных постам вернікаў паклікаў

У звечарэлы Храм на Хрэсны ход.

Зіхочуць свечкі, золата іскрыцца,

Слязіначка спаўзае з-пад павек.

І спакваля святая плашчаніца

За крыжам, нібы воблачка, плыве.

Працяты прагавітымі цвікамі,

Ёй колісь быў ахутаны Хрыстос…

Ён смерці перамог нямую замець

І нам усім Надзеяй уваскрос…

 

- Са святам Вас! З Вялікднём! І да новых сустрэч!

згарнуць

Занятак у дашкольнай групе па адукацыйнай групе "Дзіця і прырода"

разгарнуць

Адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства”

Тэма. Рукатворны і прыродны свет.

Праграмныя задачы: мал. гр.: фарміраваць уяўленні пра прадметы найбліжэйшага асяроддзя, з якімі дзеці актыўна ўдзельніаюць у паўсядзённым жыцці (цацкі, прадметы побыту, асабістыя рэчы);

сяр. гр.: фарміраваць уяўленні пра прадметы рукатворнага свету, якасці і ўласцівасці; уменні дзяліць аб’екты на прыродныя і рукатворныя;

ст. гр.: фарміраваць уяўленні пра прадметы рукатворнага свету і іх значэнне для чалавека; уменне даваць характарыстыку аб’ектаў жывой і нежывой прыроды. Развіваць увагу, памяць, мысленне. Выхоўваць цікавасць да пазнання навакольнага свету.

  

Ход занятка.

  1. Рытуал прывітання.

Дзеці, давайце пагуляем. Люді кажуць адзін аднаму “добры дзень”, а мы з вамі будзем вітацца незвычайна. Зараз я вас пераўтвару ў жывёл і птушак і буду вітацца з імі. Вы павінны мне адказваць тымі гукамі, якімі гэтыя жывёлы маглі б павітацца: “Добры дзень, коцік” – “Мяу”; “Добры дзень, сабачка” – “Гаў”; “Добры дзень, лягушка” – “Ква-ква”; “Добры дзень, пеўнік” – “Ку-ка-рэ-ку”; “Добры дзень, курачка” – “Ко-ко-ко”; “Добры дзень, мышка” – “Пі-пі”; “Добры дзень, авечка” – “Ме-ме”; “Добры дзень, ослік” – “іа-іа”. А зараз я вас пераўтвараю ў тое, што зроблена  рукамі чалавека. “Добры дзень, машына” – “Бі-бі”; “Добры дзень, самалёт” – “У-у-у-у”; “Добры дзень, званочак” – “Дзінь-дон”; “Добры дзень, поезд” – “Чух-чух”; “Добры дзень, барабан” – “Бум-бум”.

  1. Гульня “Хто я?”

         У мяне ёсць лісток, хто я? (Дрэва, куст, кветка, сшытак, кніга, альбом.) У мяне ёсць хвост. Хто я? (Розныя жывёлы, рыбы, птушкі). У мяне ёсць вусы. Хто я? (Дзядуля, жук, рыба і г.д.)

У мяне ёсць вочы. Хто я?

Я умею лётаць. Хто я?

Я умею грэць. Хто я?

Я умею кружыцца. Хто я?

Я умею званіць. Хто я?

  1. Гульня “Раскладзі малюнкі па абручам”.

         Дзеці, да нас прыйшоў чараўнік Путаніца і пераблытала малюнкі (малюнкі прыроднага і рукатворнага свету). Дапамажыце разабрацца. (Дзецям прапаноўваецца раскласці малюнкі па абручам.)

  1. Гульня “Назаві лішняе”

         Растаўленыя малюнкі з выявамі прыроднага і рукатворнага свету, а дзеці называюць, што тут лішняе

  1. Фізкультхвілінка “ Раз, два, тры, чатыры, пяць”.

Раз, два, тры, чатыры, пяць

 – Я не маю часу спаць

Ведаю спачатку – зраблю я зарадку.

Першае заданне – гэта прысяданне…

То сагнуся я ў дугу, то на месцы пабягу.

А пасля прыгожа, засцілаю ложак.

Раз, два, тры, чатыры, пяць…

Чышчу зубы, мыю вушы,

Пяць хвілін стаю пад душам.

Дожджык хвошча па спіне.

Дожджык слухае мяне.

  1. Гульня “Цудоўны мяшочак”

         Дзеці па чарзе дастаюць карцінкі з “цудоўнага мяшочка2 і расказваюць, чым быў гэты аб’ект і чым будзе. Напрыклад, цветка была семкам, будзе букетам.

  1. 7. Гульня “Складныя малюнкі”

         - Дзеці, давайце падбяром рыфму да слоў: “кіска – міска”, “ложка – кошка”, “мышка – кніжка”, “кальцо – яйцо”. “слон – тэлефон”.

  1. Падвядзенне вынікаў занятка.

 

згарнуць

КТС "Створым прыгажосць разам"

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

КТС

“Створым прыгажосць разам”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

класны кіраўнік 7 класа

Горбач С.В.

 

 

 

 

 

 

2020

Цель: 

дать представление о цветнике как о наиболее ярком декоративном элементе ландшафтного дизайна;

ознакомить с основными принципами и правилами создания цветников.

 Задачи:

  • Сформировать представление о цветочном оформлении участка;
  • Научить основным принципам и правилам создания цветников;
  • Развить навыки коллективной и самостоятельной работы;
  • Способствовать формированию и развитию эстетических, экологических, трудовых качеств личности;
  • Воспитание чувства бережного отношения к природе.

Формы организации учебной деятельности: Демонстрация слайдовой презентации (возможна замена демонстрацией плакатов), объяснение, беседа,  работа в группах.

Оснащение:

  • Мультимедийная презентация;
  • Дидактический материал;
  • Коллажная основа (лист цветного картона, формат А-3)
  • Цветочные культуры - вырезки из журналов, с прикрепленными к их обратной стороне кусочками двухстороннего скотча;
  • Ножницы;
  • Лопата;
  • Веревка;
  • Рассада цветочных растений;
  • Лейка с водой
  • Грабли.

Виды деятельности:

  • Познавательная;
  • Коммуникативная;
  • Творческая;
  • Репродуктивная.

     Перед началом занятия на рабочее место каждого обучающегося раздаются несколько вырезок различных цветочных культур, предназначенных для выполнения в ходе дальнейшей работы задания «Эскиз клумбы», лист с заданием «Отгадай название цветка».

Ход мероприятия

Организационный этап.

    Приветствие. Установление эмоционального контакта с детьми. Озвучивание эпиграфа к занятию, мотивация на продуктивную деятельность. Объявление темы, цели, задач. (Слайд №1).

«Они прекраснее всего,

Что нам дает природа на земле:

То дар её бесценный,

 Для всех искусств цветок –

Образчик неизменный.»            Жан Делиль.

Это эпиграф нашего сегодняшнего занятия.  Как вы понимаете эти слова?

       Цветковые растения получили самое широкое распространение, выращивают их повсюду от дворцовых парков до скромных садов горожан. (Слайд№2)

Основной этап.

1.Теоретическая часть .

Рассказ об истории распространения цветковых растений.

      История цветоводства исчисляется тысячелетиями. Выращивать декоративные растения люди стали очень давно. Первыми растениями, пересаженными человеком в сад, можно считать лотос и розу. Первое упоминание о декоративных растениях относятся к XVII веку.

      Сейчас всё больше внимания уделяется озеленению городов, посёлков.(Слайд №3) Занимаются этим цветочные хозяйства. Где трудятся агрономы-цветоводы, механизаторы, рабочие по обеспечению теплиц электроэнергией, водой. А кто же проектирует все городские цветники, занимается подборкой растений для них? Это, конечно же, дизайнер, ландшафтный дизайнер – человек, занимающийся творческим проектированием.

Обращение к опыту детей по теме «Основные виды цветников» 

          Давайте вспомним основные виды цветников (клумба, рабатка, миксбордер, солитер, партер).

- Беседа с детьми о декоративном значении цветников и  разнообразии цветочных растений.

     Использование цветов в озеленении – это настоящее искусство. Наша задача красиво оформить участок.

     Как вы думаете – какое декоративное значение имеют цветники в оформлении участка?

     Ассортимент растений нужно подобрать так, чтобы цветение продолжалось до поздней осени. Лучше всего подбирать долго цветущие летники (петунья, бархатцы, флоксы, агератум, левкой, львиный зев). Для украшения участка удобно разбить рабатки, клумбы, построить рокарий. На заасфальтированных участках можно использовать ящики и контейнеры с цветами. Применив собственную фантазию, Вы сможете придать индивидуальность Вашему цветнику, который будет радовать Вас долгое время своей красотой.

 Задание   «Отгадай название растений» ( Приложение ).

    Давайте вспомним строение цветкового растения, и какие функции выполняют части растения?

Корень – поглощение из почвы воды и минеральных веществ. Лист – поглощение солнечной энергии и образование органических веществ. Стебель – проведение воды и питательных веществ. Цветок, плод, семена – органы семенного размножения.

    Какие условия необходимы для выращивания растений? (Слайд №4) (питательные вещества, вода, тепло, солнечная энергия, свет).

     При устройстве цветника нужно постараться учесть все необходимые условия для успешного произрастания наших цветочных культур.  Немаловажными также являются предпочтения выбранных нами цветочных культур, такие как теневыносливость, кислотность почвы, морозостойкость (если говорить о многолетниках), засухоустойчивость и т.д.

      Возвращаясь к теме нашего занятия, стоит отметить, что в идеале любой цветник необходимо сначала спроектировать, создать его эскиз на бумаге и лишь, затем переносить на местность (Слайд №5). В цветниках выделяют, как правило, три части.

       Задним фоном служат крупномерные растения, цветущие со второй половины лета до осени, на среднем плане — среднерослые экземпляры, большинство из которых радует цветением в начале-середине лета.

       На переднем плане размещают низкорослые многолетники. Луковичные высаживаются в средней части цветника, что дает возможность прикрыть увядающую листву после отцветания.

      Необходимо спланировать цветник в динамике — представить смену красок в течение вегетационного периода, с ранней весны до поздней осени.

  1. Практическая работа.

- Краткий инструктаж по технике безопасности при работе на учебно- опытном участке.

Правила работы с садовыми инструментами и инвентарем:

      При  работе с садовым инвентарем необходимо соблюдать элементарные правила техники безопасности, чтобы не нанести ущерба своему здоровью. Многие садовые инструменты (лопаты, мотыги, секаторы, садовые ножницы, сучкорезы) имеют острые режущие кромки, поэтому при пользовании ими рекомендуется соблюдать осторожность.       При работе с садовыми инструментами необходимо обратить внимание на следующие основные моменты:       – перед началом работ нужно проверить исправность инструментов (режущие части должны быть остро заточены, рукоятки – надежно закреплены);       – использовать инструменты можно только по их прямому назначению;       – при обработке почвы и обрезке кустарников следует беречь руки и ноги, чтобы не поранить их острыми краями инструментов;       – нельзя бросать инструменты, лучше передавать их из рук в руки;       – после окончания работы следует убрать инвентарь в отведенное для него место;       Для защиты рук рекомендуется применять перчатки и рукавицы.     

Далее предполагается работа на учебном участке.

 

Беседа  о правилах дальнейшего ухода за клумбой. 

       Заботиться о цветнике нужно постоянно: поливать, подкармливать. Мульчирование помешает росту сорняков и поможет сохранить влагу в почве. Увядшие цветы периодически убирают из клумбы, а разросшиеся и потерявшие форму кусты делят и сажают заново.

- Напоминаем  детям о правилах гигиены (после работы на участке необходимо вымыть руки с мылом).

 

  1. Контрольный этап. Дети самостоятельно оценивают результаты своей деятельности:

- Достигли цели?

- Что нового узнали?

- Как этому учились?

- С какими трудностями столкнулись?

- Пригодятся ли эти знания в жизни?

  1.  Итоговый этап .

 - Оцени свою работу на сегодняшнем занятии

- Оцени психологический комфорт на занятии  (дети должны поднять на их выбор любой из трёх смайликов - весёлый, грустный, равнодушный).

 

згарнуць

Урок англійскай мовы ў 4 класе

разгарнуць

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – базавая школа Клецкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

“У школе на ўроках”

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік англійскай мовы

Жаўнерык М.В

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дата: 30.04.2020

Клас: 4

Тэма: У школе на ўроках. Пісьмовае маўленне

Мэты:

  • Адукацыйная – фарміраванне навыка пісьмовага маўлення;
  • Развіццёвая – развіццё увагі;
  • Выхаваўчая – выхаванне зацікаўленасці да хобі.

Задачы:

- удасканаліць граматычны навык ужывання The Present Continuous Tense;

- удасканаліць навык успрымання і разумення мовы на слых;

- удасканаліць навык гаварэння;

- удасканаліць лексічны навык.

Матэрыялы і абсталяванне:  карткі з гукамі, прэзентацыя, аудыяматэрыялы, памяткі, вучэбнае пасобіе 4 клас Лапіцкая, рабочы сшытак 4 клас Лапіцкая.

 

Ход урока

Этап урока

Задачы этапа

Змест

Час

Заўвагі

Аргмамент

Стварэнне эмацыйнага настрою

да супольнай дзейнасці на ўроку. Уводзіны ў камунікатыўную сітуацыю ўрока

Good morning. How are you? I'm glad to see you again. And I see that you are ready to start our lesson.

1 мін

Write the topic on the board

 

 

Маўленчая зарадка

 

Уводзіны ў атмасферу іншамоўнай гаворкі

Look at the board. You see the sounds. Repeat after me.

3 мін

 

 

Праверка дамашняга задання

Актуалізацыя апорных ведаў

Teacher. Now let's go over your homework. Slava, what was your homework? Yes, let's check. Vlad, read the first sentence.

5 мін

 

Актуалізацыя наяўных

ведаў

Рыхтаванне да асноўнай дзейнасці на ўроку

The name of our lesson is “Are you playing now?”

Our aims for today are:

-         To speak about school and some hobbies;

-         To develop listening skills;

-         To learn grammar rule;

-         To have fun.

1 мін

 

Уводзіны

ў новую тэму

Актывізацыя ўжытку ЛЕ

Open your books at page 93, ex.1. Your task is to listen, read and say the chant “Telephone”.

5 мін

 

Фізкультхвілінка

Здыманне мышачнай напругі

Teacher. Let’s relax a bit. Stand up please.  

Now choose the card and do the task.

2 мін

 

Трэніроўка

 

 

 

Let’s see ex.2. You see grammar secret.

Let’s work with ex.3a. Ask questions about the picture and begin questions with are, is.

Look at the screen. Now let’s see the difference between Pr. Simple and Pr. Continuous. Your task is to choose the right variant. Good job!

18 мін

Тлумачэнне правіла (раздаць памяткі)

 

 

 

Ужыванне

Праверка разумення

Now I’ll give you the cards and you are to look at the pictures and put the verbs in brackets in present continuous.

Let’s see ex.3b. Your task is to ask more questions about the picture in ex.3a and write them in your exercise-book.

9 мін

 

 

 

 

Дамашняе заданне

Тлумачэнне дамашняга задання

Teacher. Open your daybooks and write down your hometask ex.4,5 p.68-69 (WB)

2 мін

Запісаць на дошцы

Рэфлексія

 

 

 

 

 

 

Стварэнне ўмоў для вызначэння

дачынення вучняў да ўрока, дзейнасці вучняў

на ўроку

You’ve done a great job today. What have we done today?

 I hope the lesson was interesting for you.

Thanks for hard work.

Your marks for the lesson are...

Our lesson is over good-bye!

2 мін

 

 

 

 

 

згарнуць

Новая зямля

Паэма
  • Прадмет: Беларуская лiтаратура
  • Аўтар: Колас Якуб
  • Файл: fb2 (196кБ)
Падрабязней...

Евгений Онегин

Поэзия
  • Прадмет: Русская литература
  • Аўтар: Пушкин Александр Сергеевич
  • Файл: fb2 (143кБ)
Падрабязней...