Мэта і задачы

Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год:

разгарнуць

Мэта: забеспячэнне аптымальных умоў для павышэння якасці адукацыі з улікам запытаў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў

Задачы:

  1. Забяспечыць эфектыўную дзейнасць па фарміраванні гукавой культуры мовы выхаванцаў праз выкарыстанне інавацыйных тэхналогій, узаемадзеянне з сям’ёй.
  2. Павысіць якасць адукацыйнага асяроддзя праз пашырэнне факультатыўных заняткаў, работу з матываванымі вучнямі, пазакласную работу, развіццё асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў,  фарміраванне прадметных кампетэнцый навучэнцаў
  3. Удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  4. Фарміраваць сацыяльна адаптыўную асобу навучэнца з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй праз вывучэнне малой радзімы, рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, факультатыўных заняткаў і ў пазаўрочны час, работу з сям’ёй па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, захаванне здаровага ладу жыцця.
  5. Прадаўжаць абнаўленне і ўмацаванне вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, інфарматызацыю адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных сродкаў.

Накірунак работы ўстановы: развіццё даследчых уменняў навучэнцаў у працэсе вывучэння малой радзімы.

згарнуць