Публічная справаздача аб рабоце ўстановы адукацыі за 2020/2021 навучальны год

       

Публічная справаздача аб рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

ў 2020/2021 навучальным годзе

                                                                                                                                                                                 

         У 2020/2021 навучальным годзе дзейнасць Дзяржаўнай установы адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна” была накіравана на забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

У 2020/2021 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключаў пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення выхаваўчай работы, дашкольная група функцыянавала ў  рэжыме пяцідзённага тыдня.

Ва ўстанове адукацыі навучалася 22 вучні: на I  ступені – 7, на  II ступені – 15 (2019/2020 н.г. – 23 вучні: на I  ступені – 11, на  II ступені – 12;  2018/2019 н.г. – 26 вучняў: на I  ступені – 14, на  II ступені – 12). У сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй адзначаецца зніжэнне колькасці вучняў, на першай ступені адсутнічаў I клас, на другой ступені – IX  клас. Функцыянавала тры класы інтэграванага навучання і выхавання: II клас (трэці год навучання) інтэграванага навучання і выхавання  па праграме спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення (адзін вучань), III, IV класы (два вучні з АПФР)  – па праграме першага аддзялення дапаможнай школы для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю (2019/2020 н.г – тры класы; 2018/2019 н.г. – два класы; 2017/2018 н.г. – адзін клас).

Сярэдняя напаўняльнасць класаў складала 3 вучні. Класаў з напаўняльнасцю два вучні –  2,  да пяці (уключна) – 5.  

Дашкольную рознаўзроставую групу наведвала 9 выхаванцаў. Колькасць выхаванцаў застаецца прыкладна аднолькавай на працягу трох гадоў: 2019/2020 н.г. – 10 выхаванцаў; 2018/2019 н.г. – 8 выхаванцаў. Забяспечаны 100% паказчык  ахопу дзяцей ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй (2019/2020 н.г. – 100%, 2018/2019 н.г. – 92%). Працавала група кароткачасовага знаходжання – прагулачная група (наведваў адзін выхаванец).

         Забяспечанасць вучняў падручнікамі, выхаванцаў дашкольнай групы вучэбнымі дапаможнікамі саставіла 100%. Агульны фонд бібліятэкі – 7784 экзэмпляры, паступіла 74 экзэмпляры вучэбнай і 32 мастацкай літаратуры, набыты 21 экзэмпляр сацыяльна значымай літаратуры на суму 130,41 руб., па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дашкольнай групе –  7 экзэмпляраў на суму 70,50 руб., па папаўненні вугалка чытання дзіцячай літаратурай у дашкольнай групе – 4 экзэмпляры на суму 16,50 руб. Працуе праграмны комплекс БібліёГраф, занесена 100% вучэбнай і 85% мастацкай літаратуры. 

          Для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу выкарыстоўваліся 10 вучэбных кабінетаў, камп’ютарны клас (6+1), у якім дзейнічае лакальная сетка, усе камп’ютары маюць доступ да сеткі Інтэрнэт, кабінет інтэрактыўнага навучання (мультымедыйная ўстаноўка + ноўтбук), бібліятэка з чытальнай залай, музей, спартыўная зала, гульнявы, спальны пакоі, спартыўная зала ў дашкольнай групе. Праведзена работа па абнаўленні і  папаўненні спартыўнага і гульнявога абсталявання ў рамках раённага агляду-конкурсу “Лепшы рухальны вугалок” ва ўстанове дашкольнай адукацыі: працэнт забяспечанасці спартыўным абсталяваннем – 89,5 % (раённы паказчык – 88,9 %).

         Маецца харчблок і абедзенная зала. Ахоп гарачым харчаваннем складае 100%. Выкананне норм харчавання ў дашкольнай групе за 2020 год – 95 % (раённы паказчык – 93,3 %).

На працягу 2020/2021 навучальнага года праводзілася работа па забеспячэнні адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для дзяцей з АПФР. Наладжана работа групы псіхолага-педагагічнага суправаджэння. Кіраўніцтвам установы ажыццяўляўся кантроль за арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў класах інтэграванага навучання  і выхавання.

         Выконваліся мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне бяспечных умоў жыццядзейнасці навучэнцаў: вучэбныя кабінеты інфарматыкі, хіміі, фізікі забяспечаны вогнетушыцелямі, укамплектаваны аптэчкамі, ва ўсіх вучэбных кабінетах маюцца графікі праветрывання, светавога рэжыму, правілы бяспечных паводзін для вучняў, у актавай і спартыўнай зале – агульнааб’ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы, на першым, другім паверхах, у спартыўнай зале, у дашкольнай групе – планы эвакуацыі, цэнтральны і запасныя выхады абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць адкрыцця без ключа.

Адукацыйны працэс у 2020/2021 навучальным годзе арганізоўваўся згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, нарматыўнымі прававымі дакументамі, рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь    для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе, лакальнымі нарматыўнымі дакументамі і планам работы ўстановы адукацыі на 2020/2021 навучальны  год.

         Вучэбны план установы на 2020/2021 навучальны год быў складзены на аснове тыпавога вучэбнага плана базавай школы, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 83. З захаваннем санітарна-гігіенічных норм быў састаўлены расклад вучэбных, факультатыўных заняткаў. Узровень тыднёвай нагрузкі на вучня не перавышаў максімальна дапушчальнай нормы.  Вучэбныя праграмы і іх практычная частка выкананы.

Заняткі ў дашкольнай групе былі наладжаны згодна з  патрабаваннямі праграмы і стандарта дашкольнай адукацыі з улікам узроставай катэгорыі груп выхаванцаў. Аснашчанасць дашкольнай групы сродкамі навучання, гульнявым і вучэбным абсталяваннем складае 92,6%,  вучэбнымі і метадычнымі выданнямі – 97,8%, у тым ліку  вучэбнымі выданнямі для педагогаў – 96,9%, для выхаванцаў – 98,6%, надворным абсталяваннем – 92,3%, што вышэй, чым раённы паказчык.

         З мэтай задавальнення адукацыйных запытаў вучняў праводзілася анкетаванне вучняў і іх бацькоў. Згодна з анкетаваннем былі арганізаваны 2 факультатыўныя заняткі:   прадметных – 1 (50%): па матэматыцы, V клас (настаўнік  Забэла С.У.), развіццёвых – 1 (50%): II клас (настаўнік Міхалоўскі В.В.). Факультатыўныя заняткі наведвалі 7 вучняў, з іх адзін вучань з АПФР.  Працэнт ахопу факультатыўнымі заняткамі – 32%, што значна ніжэй за папярэднія гады: 2019/2020 н.г. – 6 факультатыўных заняткаў, 18 вучняў, працэнт ахопу – 74%; 2018/2019 н.г. – 6 факультатыўных заняткаў, 22 вучні, працэнт ахопу – 85%. 

         Сярэдні бал ва ўстанове адукацыі за 2020/2021 навучальны год склаў 6,7 бала,  2019/2020 н.г. – 6,3, 2018/2019 н.г. – 6,7 бала.  Якасць ведаў вучняў 65% (2019/2020 н.г. – 56,3%, 2018/2019 н.г. – 67%).

         У III-IV класах сярэдні бал – 7,1 бала, у V-VIII класах сярэдні бал – 6,2 бала. Вучні, якія займаюцца на высокім узроўні, па выніках 2020/2021 навучальнага года адсутнічаюць, дастатковы ўзровень – 1 (6%), сярэдні ўзровень – 10 (59%), здавальняючы –  6 вучняў (35,0%), нізкі – 0 (2019/2020 н.н.: сярэдні ўзровень – 11 вучняў, 58%, здавальняючы – 7 вучняў, 27%, нізкі – 0; 2018/2019 н.г.: сярэдні – 12 вучняў, 57%, здавальняючы –  5 вучняў, 24%).

         Па прычыне адсутнасці ва ўстанове адукацыі IX класа на працягу двух гадоў выніковая атэстацыя па завяршэнні навучання і выхавання на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі не праводзілася (2018/2019 н.г.: атэставалася 7 вучняў, 100 % вучняў пацвердзілі гадавыя адзнакі і працягнулі далейшае навучанне).

  Навучэнцы ўстановы адукацыі ўдзельнічалі ў другім этапе рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, дыстанцыйных і інтэрнэт-алімпіядах, конкурсе (канферэнцыі) работ даследчага характару. Па выніках 2020/2021 навучальнага года адсутнічае  рэзультатыўнасць ў рэспубліканскай алімпіядзе, абласным конкурсе (канферэнцыі) работ даследчага характару. У другім этапе рэспубліканскай алімпіяды прымалі ўдзел два вучні па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” – 10 месца (2019/2020 н.г. не ўдзельнічалі  па прычыне адсутнасці VIII, IX класаў; 2018/2019 н.г. – тры вучні, 43%   ад агульнай колькасці школьнікаў  IX класа, прызавое месца адно: ІІI месца – беларуская мова, IX клас,  настаўнік Маліноўская Н.І.). 

Да ўдзелу ў абласным конкурсе (канферэнцыі) работ даследчага характару было заяўлена 5 работ, аднак адборачны этап не прайшлі (2019/2020 н.г. – 4 работы, не ўдзельнічалі ў конкурсе, 2018/2019 н.г. – удзельнічала 2 вучні, 2017/2018 н.г. – 3 вучні, Дыплом II ступені  па вучэбным прадмеце “Геаграфія”). 

   Шэсць вучняў (40%) V-VIII класаў удзельнічалі ў раённых алімпіядах па вучэбных прадметах вучняў другой ступені, прызавое месца адно – III месца, матэматыка, V клас  (2019/2020 н.г. – не ўдзельнічалі ў сувязі  з эпідэміялагічнай сітуацыяй; 2018/2019 н.г. – 3 вучні, прызавое месца адно – III месца, гісторыя, IX клас).

   У 2020/2021 навучальным годзе павысілася якасць індывідуальнай работы з вучнямі пачатковых класаў, што адлюстроўваюць  вынікі алімпіяды малодшых школьнікаў “Таленавітыя дзеці”: беларуская мова, III клас –  III месца, настаўнік Казак С.У. (на працягу папярэдніх трох гадоў прызавыя месцы адсутнічалі). 

На школьны конкурс даследчых работ (люты 2021) было прадстаўлена дзве работы малодшых школьнікаў і адна  выхаванца  дашкольнай групы,  пяць  работ вучняў V-VIII класаў. Па выніках конкурсу работы   выхаванца дашкольнай групы Бычэнка А. (кіраўнік Вашкевіч С.І.),   вучаніцы III класа Лобан Д. (настаўнік Казак С.У.), Сёмуха К., вучня V  класа (настаўнік Забэла С.У.), Горбача А., вучня VI  класа (настаўнік Маліноўская Н.І.) былі прадстаўлены на раённы конкурс даследчых работ. Дыпломамі III ступені адзначаны работы  “Метафарызацыя арнітонімаў у беларускай паэзіі”, “Сумы ў табліцах”. 

         На працягу 2020/2021 навучальнага года вучні і педагогі ўстановы прымалі ўдзел у творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Забяспечаны рэзультатыўны ўдзел – дыплом ІІ ступені – у абласным этапе Рэспубліканскага завочнага конкурсу “АЗБУКА пачуццяў” у намінацыі “Лепшы вершаваны твор” (узроставая катэгорыя (8-10 гадоў), Лобан Дар’я (ІІІ клас, настаўнік Казак С.У.).

         У 2020/2021 навучальным годе ў рэспубліканскіх прадметных конкурсах атрыманы  тры прызы ў конкурсе  “Кенгуру” (II, III, VII класы, настаўнік  Забэла С.У.), прыз у конкурсе “Буслік” (III клас, настаўнік Маліноўская Н.І.). У міжнародным конкурсе па інфарматыцы і вылічальнай логіцы “Бабёр-2020” вучні ІІ-V класаў атрымалі 5 дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступеняў (настаўнік Забэла С.У.).

         На працягу 2020/2021 навучальнага года вучні ўстановы прымалі ўдзел у інтэрнэт-алімпіядах па беларускай мове, матэматыцы, хіміі.

Вучэбны план адпавядае патрабаванням нарматыўных прававых дакументаў, рэалізаваны ў поўным аб’ёме; вучэбныя праграмы па прадметах, вучэбная праграма дашкольнай адукацыі за 2020/2021 навучальны год выкананы; захаваны нарматывы максімальна дапушчальнай нагрузкі  і гігіенічныя патрабаванні.

У 2021/2022 навучальным годзе запланавана адкрыць на першай і другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі факультатыўныя заняткі развіццёвай накіраванасці, забяспечыць работу кабінета інфарматыкі ў рамках 6-га школьнага дня па падрыхтоўцы  да алімпіяд і творчых конкурсаў.

Стан здароўя навучэнцаў. Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа.

 Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа планавалася на аснове фізічнага стану навучэнцаў. На пачатак навучальнага года вучні і выхаванцы ўстановы адукацыі былі размеркаваны на групы здароўя і групы па фізічнай  культуры з мэтай карэкцыі і вызначэння накірункаў работы па здароўезберажэнні.

           Па выніках паглыбленага медыцынскага агляду  91% вучняў, 100% выхаванцаў дашкольнай групы аднесены да асноўнай групы для вучэбных заняткаў “Фізічная культура і здароўя”, 9% – да спецыяльнай медыцынскай групы (былі арганізаваны заняткі спецыяльнай медыцынскай групы для двух вучняў ІІ, V класаў),  адсутнічаюць вучні, аднесеныя па стане здароўя да падрыхтоўчай групы. Можна адзначыць станоўчую работу па выкананні медыцынскіх рэкамендацый  па прафілактыцы органаў зроку: 2020/2021 навучальны год – 3 вучні (14%), 2019/2020 н.г. – 4 вучні  (18 %), 2018/2019 н.г. – 5 вучняў (19 %). Аналіз стану захворваемасці паказвае памяншэнне колькасці вучняў з парушэннем паставы: 2020/2021 н.г – 1 вучань (2018/2019 н.г. – 1 вучань, 2019/2020 н.г – 2 вучні).

         Ва ўстанове адукацыі на працягу 2020/2021 навучальнага года праводзіліся мерапрыемствы па прафілактыцы  грыпу і вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, супрацьэпідэміялагічнага характару па прафілактыцы інфекцыі COVID -19. Колькасць пропускаў па хваробе  вучнямі за 2020/2021 навучальны год склала 2,3 пропускі (2019/2020 н.г. – 1,5 пропускаў, 2018/2019 н.г. – 1,8 пропускаў).

         Колькасць дзён, прапушчаных па хваробе на аднаго выхаванца за 2020 год склала 0,6 (раённы паказчык – 1,7; 2019 год 1,1; 2018 год – 0,9), што сведчыць аб станоўчай рабоце па здароўезберажэнні ў дашкольнай групе. У рамках інфармацыйнага праекта “Школа – тэрыторыя здароўя” ацэнка здароўезберагаючага асяроддзя складае 78 балаў (са 100).

Фарміраванне навыкаў рухальнай актыўнасці ажыццяўлялася праз правядзенне ў дашкольнай групе ранішняй гімнастыкі, фізкультхвілінак (штодзённа), рухавых гульняў і фізічных практыкаванняў (на 1-й і 2-й прагулках), у школе – рухомых перапынкаў (кожны дзень пасля другога ўрока, п.123  Санітарных норм і правіл “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”), дзён здароўя (з верасня па май  2021 г. праведзены два дні здароўя з удзелам бацькоў) і спартыўных мерапрыемстваў (згодна з планам шостага школьнага дня), спартыўных гульняў для вучняў II-VIII класаў (шосты школьны дзень). У кастрычніку 2020 года, маi 2021 года праведзены аднадзённыя турыстычныя паходы для вучняў другой і першай ступені. На працягу 2020/2021 навучальнага года вучні ўстановы прымалі ўдзел у 33-й раённай спартакіядзе: 10 месца ў групе Б. Працэнт аснашчанасці спартыўным абсталяваннем – 90,5%.  

          У 2021 годзе ў перыяд летняга аздараўлення (ліпень, жнівень) дашкольную групу наведвалі 7 выхаванцаў, 77% (2020 год: 3 выхаванцы, 30%, 2019 год: 7 выхаванцаў, 75%, 2018 год: 5 выхаванцаў, 56% ), у ДУА “Стацыянарны аздараўленчы лагер “Нача-Клецк” прайшлі аздараўленне тры вучні (14%), 10 вучняў II-V класаў наведвалі аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем ва ўстанове адукацыі. За перыяд 2020/2021 навучальнага года вучні ўстановы не карысталіся пуцёўкамі ў санаторныя школы. Інфармацыя аб наяўнасці пуцёвак, датах заездаў даводзілася да законных прадстаўнікоў непаўналетніх шляхам размяшчэння на стэндзе ўстановы, на сайце на старонцы “Бацькам”. 

        Ва ўстанове на працягу 2020/2021 навучальнага года рэалізоўваліся планы фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы на І і ІІ паўгоддзе, праводзілася мэтанакіраваная работа па захаванні здароўя навучэнцаў; летнім аздараўленнем ахоплены выхаванцы дашкольнай групы  і вучні ўстановы.

Работа з педагагічнымі кадрамі. Метадычная работа.

Установа адукацыі ўкамплектавана кадрамі. У дашкольнай групе маюцца вакансіі музычнага кіраўніка (0, 25ст.), кіраўніка фізічнага выхавання (0, 25 ст.). У 2020/2021 навучальным годзе працавала 11 педагогаў, з іх 10 – настаўнікі, 1 – выхавальнік дашкольнай адукацыі, і 3 сумяшчальнікі па вучэбных прадметах “Фізіка”, “Інфарматыка” (Мамчыц М.М.), “Хімія”, “Біялогія”, “Геаграфія”, “Чалавек і свет” (Антановіч Д.А.), настаўнік-дэфектолаг (Антановіч А.П.) Колькасць педагагічных работнікаў  з вышэйшай адукацыяй – 8 (73%), з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй – 3 (27%), з іх 1 – выхавальнік дашкольнай адукацыі. Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 3 педагогі (27%), першую – 6 (55%), з іх 1 – выхавальнік дашкольнай адукацыі, другую –  0 (0%), без катэгорыі – 2 (18%) педагогі, якія з’яўляюцца маладымі спецыялістамі. Стаж работы больш за 20 гадоў маюць 7 педагогаў (64%), з іх 1 – выхавальнік дашкольнай адукацыі, ад 10 да 20 гадоў – 2 педагогі (18%), да 5 гадоў – 2 педагогі (18%). Cярэдні ўзрост педагагічных работнікаў – 43 гады, адзін настаўнік-пенсіянер (9%).

Ва ўстанове працавалі два (18%) маладыя спецыялісты: Піструй М.В., настаўнік англійскай мовы, Міхалоўскі В.В., настаўнік пачатковых класаў, працягвае завочнае навучанне па спецыяльнасці.

Мэта метадычнай работы – стварэнне ўмоў для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Для аказання метадычнай дапамогі педагогам была арганізавана работа па самаадукацыі, функцыянавалі тры медадычныя аб’яднанні: настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі (кіраўнік Казак С.У.), настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага і гуманітарнага цыклаў (кіраўнік Забэла С.У.), класных кіраўнікоў (кіраўнік Маліноўская Н.І.). На пачатак навучальнага года арганізавана настаўніцтва (загад ад 31.08.2020 № 187), працавала школа маладога педагога (кіраўнік Хаванская Н.У.). Настаўнік пачатковых класаў Міхалоўскі В.В. стала фіналістам раённага конкурсу маладых педагогаў “Шлях у прафесію”.

У 2020/2021 навучальным годзе абагульняўся вопыт настаўніка пачатковых класаў Казак С.У. у рамках атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. З 2019 года ва ўстанове рэалізуецца педагагічны праект абласнога ўзроўню “Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў у працэсе вывучэння малой радзімы”, тэрмін рэалізацыі праекта – 2019-2022 гады. Вопыт па рэалізацыі першага этапу праекта прадстаўлены ў “Настаўніцкай газеце”  ад 16.03.2021.

Работа па папулярызацыі педагагічнага вопыту ажыццяўляецца праз дзейнасць віртуальных вучэбных кабінетаў беларускай мовы і літаратуры (настаўнік Маліноўская Н.І.), рускай мовы і літаратуры (настаўнік Хаванская Н.У.), працоўнага навучання (настаўнік Горбач С.В.),  віртуальнага кабінета  па выхаваўчай рабоце.

Педагогі ўстановы ўдзельнічаюць у рабоце раённых метадычных аб’яднанняў, абласных семінарах, вебінарах, дыстанцыйным анкетаванні.

Арганізавана работа атэстацыйнай камісіі, якую   ўзначальвала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Хаванская Н.У. У 2020/2021 навучальным годзе прайшла атэстацыю на прысваенне вышэйшай квалікацыйнай катэгорыі настаўнік пачатковых класаў Казак С.У. (чэрвень 2021).

На працягу 2020/2021 навучальнага года курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі пяць (45%) педагогаў. Па стане на май 2021 года 100% педагагічных работнікаў прайшлі павышэнне кваліфікацыі.

Педагогі прымяняюць на ўроках сучасныя адукацыйныя тэхналогіі – інфармацыйныя (настаўнікі Забэла С.У., Маліноўская Н.І., Піструй М.В.), гульнявыя (Вашкевіч С.І., Казак С.У., Горбач Т.Л.), тэхналогію праектнай дзейнасці Горбач С.В., працуюць з сістэмай электронных журналаў і дзённікаў на платформе Znau.by.

У прадметных кабінетах маецца неабходная дакументацыя, вучэбнае абсталяванне, азеляненне. Мэтанакіраваную работу па стварэнні дыдактычнай базы кабінета праводзяць педагогі Забэла С.У., Маліноўская Н.І., Казак С.У.,  Антановіч А.П.

Ва ўмовах вучэбна-педагагічнага комплексу рэалізацыя пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай ажыццяўлялася праз узаеманаведванне ўрокаў у пачатковай школе і заняткаў у дашкольнай групе, пасяджэнні МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, метадычныя семінары, работу гуртка на платнай аснове “Рыхтуемся да школы” (настаўнік пачатковых класаў Горбач Т.Л.).

Асноўнымі пытаннямі самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе былі выкананне Палажэння аб арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якасць ведаў вучняў, работа з матываванымі вучнямі, арганізацыя работы па стварэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці і выкананні санітарных правіл,  работа бібліятэкі як інфармацыйна-рэсурснага цэнтра, дашкольнай групы, выкананне вучэбных праграм і іх практычнай часткі па прадметах, занятасць вучняў у 6-ты школьны дзень, арганізацыя выхаваўча-прафілактычнай работы, вядзенне школьнай, дашкольнай дакументацыі. Вынікі асноўных відаў кантролю разглядаліся на нарадах пры дырэктару, педагагічным савеце.

На сайце ўстановы на старонцы “Метадычная капілка” прадстаўлены матэрыялы з вопыту работы педагогаў, ссылкі на віртуальныя кабінеты настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры, працоўнага навучання.

         Аналіз кадравага саставу паказвае дастатковы вопыт педагогаў для забеспячэння якаснага адукацыйнага працэсу ва ўмовах малакамплектнай сельскай школы; ва ўстанове створаны ўмовы  для прафесійнага росту педагогаў; наладжана сістэма метадычнай работы.

         Выхаваўчая і ідэалагічная работа.

У 2020/2021 навучальным годзе выхаваўчая і ідэалагічная работа ва ўстанове адукацыі будавалася ў адпаведнасці з асноўнымі накірункамі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гады.

Працэс выхавання дзяцей наладжаны праз агульнашкольныя мерапрыемствы, сумесную дзейнасць класных кіраўнікоў і выхавальніка дашкольнай адукацыі з непаўналетнімі і іх сем’ямі, работу аб’яднанняў  па інтарэсах “На крылах надзеі”, “Асновы асяроддзя праграміравання Scratch”,  “Танцуем разам” (педагогі дадатковай адукацыі Маліноўская Н.І., Піструй М.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі Вашкевіч С.І.). Ахоп вучняў аб’яднаннямі па інтарэсах склаў ад 92% да 100%. Ва ўстанове дзейнічаў  клуб юных выратавальнікаў   і пажарных (20 вучняў).

         Фарміраванне патрыятычных якасцей і грамадзянскай пазіцыі з’яўлялася асноўным кампанентам выхаваўчай і ідэалагічнай работы. Асаблівае месца займала работа школьнага краязнаўчага музея. У музеі былі арганізаваны                                і праведзены ўрокі мужнасці, урачыстыя лінейкі-прыёмы ў акцябраты, піянеры, аглядныя і тэматычныя экскурсіі. Распрацаваны экскурсійны маршрут “Па сцежках роднага краю”, арганізаваны  выязныя экскурсіі на “Лінію Сталіна” (сакавік 2021),  “Па беларускіх святынях” (май 2021), у г. Мінск у музеі Беларускай дзяржаўнасці і Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 2021).

Значнай часткай выхаваўчай і ідэалагічнай работы з’яўляецца дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. На працягу пяці гадоў колькасць членаў ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” складае 100%.

Для фарміравання інфармацыйнай культуры штотыднёва праводзіліся інфармацыйныя гадзіны, кожны трэці чацвер – Адзіны дзень інфармавання, згодна з планам – ШАГ.

         Наладжана цеснае супрацоўніцтва з прадстаўніком Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэем Валерыем Вячорка, настаяцелем царквы Уздзвіжання Крыжа Гасподня, які неаднаразова прымаў удзел у мерапрыемствах установы адукацыі, у тым ліку і ў дашкольнай групе   

Выхаванне бяспечнай жыццядзейнасці ажыццяўлялася праз супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Клецкага РАУС, РАНС, УЗ “Клецкая ЦРБ”, ДУА “Клецкі раённы СПЦ”.

         На працягу 2020/2021 навучальнага года ва ўстанове вялася мэтанакіраваная работа па фарміраванні каштоўнасных адносін да сям’і, па эканамічным, працоўным і прафесійным выхаванні. На сайце ўстановы адукацыі на старонках “Выпускніку” і “Бацькам” падтрымліваецца ў актуальным стане прафарыентацыйная інфармацыя, праведзеныя прафарыентацыйныя мерапрыемствы адлюстроўваецца на старонцы “Навіны”.

         Удзялялася ўвага фарміраванню каштоўнасных адносін да прыроды, культуры  ўзаемаадносін з прыродай.    На працягу года былі праведзены 4 метадычныя аб’яднанні класных кіраўнікоў. Аднак, класным кіраўнікам неабходна актывізаваць правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў з удзелам бацькоў вучняў, наладзіць вывучэнне гісторыі роднага краю праз актыўны ўдзел у экскурсіях па памятных мясцінах краіны, наведванне літаратурных, гістарычных музеяў, прадаўжаць прафарыентацыйную работу з вучнямі VIII,  IX класаў па далейшым паступленні на педагагічныя спецыяльнасці.

         Ва ўстанове сфарміравана пэўная сістэма арганізацыі занятасці вучняў у 6-ты школьны дзень: работа школьнай бібліятэкі, камп’ютарнага класа, выхаваўчыя мерапрыемствы. Сярэдняя колькасць прысутных вучняў склала  20 вучняў, 91% (2019/2020 н.г. – 21 вучань, 91,3%, 2018/2019 н.г. – 23 вучні, 88,4 %) ад агульнай колькасці вучняў.

         Ва ўстанове склалася сістэма выхаваўчай работы з улікам малакамплектнай сельскай школы; наладжана супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой; праводзіцца прафарыентацыйная работа.

         Работа з сям’ёй, грамадскасцю, соцыумам.

Прафілактычная работа з непаўналетнімі і іх сем’ямі ажыццяўляецца педагогамі, выхавальнікам дашкольнай адукацыі, класнымі кіраўнікамі.

Усяго сямей – 18, з іх мнагадзетных – 4, навучаюцца і выхоўваюцца 14 дзяцей, няпоўных – 4 (5 дзяцей), малазабяспечаных сямей няма,  сямей, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане,  – 1.

Аналіз стану работы па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў ажыццяўляўся штомесяц з разглядам інфармацыі на нарадзе пры дырэктару, савеце ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.

З мэтай аказання псіхалагічнай дапамогі, накіраванай на своечасовае папярэджанне магчымых парушэнняў у станаўленні і развіцці асобы навучэнцаў і міжасобасных адносін ва ўстанове арганізавана супрацоўніцтва з педагогам-псіхолагам, педагогам сацыяльным ДУА “Клецкі раённы СПЦ”.

Дзейнічае бацькоўскі ўніверсітэт, пасяджэнні клуба праводзіліся  з перыядычнасцю  адзін раз у месяц.

Праведзены чатыры агульнашкольныя бацькоўскія сходы, на якіх арганізаваны сустрэчы з супрацоўнікамі Клецкага РАНС Іванейчык В.А., Клецкага РАУС Гваздом Я.М., участковым інспектарам Клецкага РАУС Калейнікам А.М., загадчыкам ФАПа в. Гурнаўшчына Груша С.Э.

Узаемадзеянне школы і сям’і ажыццяўляецца праз вывучэнне сямей навучэнцаў, іх адукацыйных запытаў.

         Вучэбна-матэрыяльнае забеспячэнне ўстановы.

         За 2020 год прагнозныя паказчыкі ўстановы выкананы: макулатура – 1 180 кг (156,7%), металалом – 1092 кг (178,7%), платныя паслугі – 175,00 руб. (5,65 руб. на 1 дзіця), платныя адукацыйныя паслугі – 352,32 руб. (11,37 руб. на 1 дзіця).

         Па падрыхтоўцы да 2021/2022 навучальнага года праведзены рамонт  і абноўлены стэнды ў вучэбных кабінетах “Беларуская мова і літаратура”, “Інфарматыка”, касметычны рамонт кабінета пачатковых класаў № 3, набыты тэлевізар, канторкі ў вучэбныя кабінеты пачатковых класаў, гульнявы і спартыўны інвентар, афарбавана падлога ва ўсіх вучэбных памяшканнях  і на калідорах 1-га і 2-га паверхаў, спартыўнай, актавай зале, на харчблоку, праведзены работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі на суму 6928,26 руб. 

         У красавіку 2021 года была праведзена работа па падрыхтоўцы дашкольнай групы да летняга аздараўлення: рамонт і афарбоўка спартыўнага і гульнявога абсталявання, афарбоўка плота, набыццё гульнявога абсталявання за кошт сродкаў папячыцельскага савета, пазабюджэтных сродкаў (1025,00 руб.).  У 2021/2022 навучальным годзе неабходна працягнуць набыццё спартыўнага інвентару, абсталявання па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”, тэлевізара для кабінета інфарматыкі, ЭСН па вучэбных прадметах, вугалка “Ражанне” ў дашкольную групу.

Стан вучэбна-матэрыяльнай базы здавальняючы, нарматывы сацыяльных стандартаў выконваюцца.

Накірункі дзейнасці ўстановы ў 2021/2022 навучальным годзе: павышэнне якасці адукацыі і развіццё пошукава-творчых здольнасцей вучняў і выхаванцаў дашкольнай групы ў ходзе рэалізацыі педагагічнага праекта; захаванне бяспекі і здароўя навучэнцаў; кадравае забеспячэнне; актывізацыя супрацоўніцтва з сям’ёй; неабходнасць інфарматызацыі адукацыйнага працэсу, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.