Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”
Экскурсійны маршрут
“Па сцежках
роднага краю”
Гурнаўшчына, 2020
ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ
“ПА СЦЕЖКАХ РОДНАГА КРАЮ”
Аўтары: вучні ДУА “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”.
Кіраўнікі: Муравейка Ірына Сяргееўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, кіраўнік школьнага краязнаўчага музея “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”, Маліноўская Наталля Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Мэта экскурсіі: садзейнічаць абуджэнню цікавасці да культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, павагі да гістарычнага мінулага роднага краю.
Задачы экскурсіі:
- пазнаёміць удзельнікаў экскурсіі з гістарычнай, прыроднай і культурнай спадчынай роднага краю;
- садзейнічаць фарміраванню маральнай культуры, пазітыўнага стаўлення да захавання спадчыны малой радзімы;
- спрыяць выхаванню любові да роднага краю, эстэтычнаму развіццю падрастаючага пакалення.
Тып экскурсіі: гістарычная
Від экскурсіі: пешаходная.
Працягласць маршруту: 4 км
Працягласць экскурсіі: 2 гадзіны 30 мінут
Маршрут экскурсіі: ДУА “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна” (школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”) – Брацкая магіла савецкіх воінаў у вёсцы Гурнаўшчына – Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх” у вёсцы Лецяшын.
Змест экскурсіі: у ходзе экскурсіі экскурсанты
- знаёмяцца з экспазіцыямі школьнага краязнаўчага музея “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына” (абзорны экскурс);
- наведваюць Брацкую магілу савецкіх воінаў у вёсцы Гурнаўшчына, даведваюцца аб выніках работы пошукавай групы музея, рэзультатам якой стала ўстанаўленне імёнаў загінуўшых воінаў і сувязь з іх роднымі і блізкімі;
- здзяйсняюць пешы паход у вёску Лецяшын, дзе наведваюць Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх”.
Школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына” быў створаны ў сакавіку 1989 года. У музеі створаны 7 экспазіцый, якія налічваюць 799 экспанатаў. Адным з самых каштоўных экспанатаў з’яўляецца польскамоўны летапіс “Хроніка школьная”, які датуецца 1926-1939 гг.
У Брацкай магіле савецкіх воінаў у в. Гурнаўшчына (уліковы нумар воінскага пахавання 803) пахаваны 39 воінаў, 27 з іх невядомыя. На пастаменце імёны загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны мясцовых жыхароў. У школьным краязнаўчым музеі захоўваюцца матэрыялы перапіскі з роднымі двух воінаў, ураджэнцаў Алтайскага і Краснадарскага краю.
Батанічны помнік прыроды “Дубовыя алеі былога маёнтка Чарноцкіх” у вёсцы Лецяшын знаходзіцца на месцы былой сядзібы беларускіх шляхціцаў Чарноцкіх. Сядзіба была сфарміравана на адкрытай маляўнічай мясцовасці, уключала сядзібны дом, афіцыну, парк, дзве брамы з жалезнымі варотамі, капліцу, стайню. Двор згарэў у гады Вялікай Айчыннай вайны, захаваліся драўляны свіран і дубовыя алеі.