Міншчына спартыўная. Вясна

14 мая ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні ўстановы прынялі актыўны ўдзел у спартыўным турніры "Да вяршыняў поспеху" . Школьнікі спаборнічалі ў конкурсах і эстафетах на свежым паветры "Перакаці поле", "Вясновы экспрэс", "Спрынтар, "Зялёны лабірынт" і інш. Усе ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свой спрыт, хуткасць і кемлівасць і атрымалі зарад бадзёрага вясновага настрою.

7 мая ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні І, ІІІ, IV, VI-IX класаў прынялі актыўны удзел у спартыўным конкурсе "Бастыён мужнасці". Школьнікі спаборнічалі ў камандных конкурсах і эстафетах на ваенную тэматыку, падчас якіх перадавалі эстафету пакаленняў, пераадольвалі паласу перашкод, спрабавалі свае магчымасці ў конкурсе асілкаў, складалі "зорку Перамогі". Усе ўдзельнікі мерапрыемства правялі час з карысцю для здароўя, атрымалі зарад бадзёрасці і патрыятызму.

30 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні ўстановы прынялі актыўны ўдзел у спартыўным турніры "Моцныя, смелыя, хуткія, умелыя!". Школьнікі спаборнічалі у камандных конкурсах і эстафетах на свежым паветры ў хуткасці, спрытнасці і розных уменнях. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад здароўя і добрага вяснова настрою.

23 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні І, ІІІ, ІV, VI-IX класаў паўдзельнічалі ў спартыўным туніры "Захаваем здароўе разам". Школьнікі спаборнічалі ў спартыўных камандных конкурсах і эстафетах, дзе праявілі хуткасць, спрытнасць і кемлівасць, пераадольваючы розныя перашкоды на шляху да свайго здароўя. Усе ўдзельнікі мерапрыемства зарадзіліся бадзёрасцю, здароўем і добрым настроем.

 

16 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні ўстановы паўдзельнічалі ў спартыўным свяце "Алімпійцы сярод нас". Школьнікі з энтузіязмам спаборнічалі ў розных камандных, групавых і індывідуальных конкурсах і эстафетах, прысвечаных розным відам спорту. Суддзі мерапрыемстваў адзначылі лепшых "алімпійцаў" ганаровымі граматамі, пажадалі ўсім удзельнікам быць моцнымі, вынослівымі і здаровымі.

9 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні ўстановы прынялі актыўны ўдзел у спартыўным велакросе "Сцежкамі малой радзімы". Школьнікі паўтарылі правілы бяспечных паводзін пры ваджэнні веласіпеда, спаборнічалі ў конкурсах, пераадольваючы розныя перашкоы на веласіпедах, здзейснілі велакрос па трыторыі прышкольнага парку. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад здроўя, бадзёрасці і пазітыву.

2 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні ўстановы прынялі актыўны ўдзел у спартыўным спаборніцтве "Мы разам". Школьнікі спаборнічалі ў камандных, парных і групавых эстафетах і конкурсах, вучыліся выконваць калектыўныя заданні разам. Усе ўдзельнікі мерапрыемства зарадзіліся энергіяй і духам сяброўства.

26 сакавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні І, ІІІ, IV, VI-IX класаў паўдзельнічалі ў калейдаскопе спартыўных гульняў "Вясновыя забавы". Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах на вясновую тэматыку, дзе паказалі згуртаванасць і адзінства сваіх каманд, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і зарад здароўя.

19 сакавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні ўстановы прынялі ўдзел у спартыўным спаборніцтве "Літаратурны лабірынт". Школьнікі спаборнічалі ў камандных конкурсах і эстафетах "Паэтычны марафон”, “Гімнастыка з літар”, “Слоўнікавая эстафета”, дзе паказалі сваю спрытнасць і кемлівасць, атрымалі зарад добрага настрою.

2 сакавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні І, ІІІ, ІV, VІ-ІХ класаў прынялі актыўны ўдзел у спартыўнай праграме "Да здароўя наперад". Школьнікі спаборнічалі ў спартыўных эстафетах, удзельнічалі ў рухомых гульнях, вучыліся беражліва адносіцца да свайго здароўя. Усе ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свае лепшыя фізічныя якасці, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і зарад здароўя.

5 сакавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні І, ІІІ, ІV, IV-IX класаў прынялі актыўны ўдзел ў спартландыі "Вясна. Здароўе. Прыгажосць". Школьнікі спаборнічалі ў спартыўных конкурсах і гульнях на вясновую тэматыку на свежым паветры. Усе ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свае лепшыя фізічныя якасці і ўменні, атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.