26 лютага ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні І, ІІІ, ІV, VІ-ІХ класаў весела і актыўна правялі час на свежым паветры падчас спартыўнай праграмы "Захаваем здароўе разам". Школьнікі спаборнічалі ў камандных конкурсах і эстафетах з выкарыстаннем спартыўнага інвентару, паказвалі свае спартыўныя ўменні і кемлівасць. Усе ўдзельнікі мерапрыемства паказалі сябе поўнымі здароўя, энергіі, атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна"