Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”
Матэрыялы школьнага
навуковага таварыства
“Эўрыка”
Палажэнне
аб школьным навуковым таварыстве
- Агульныя палажэнні.
1.1 Школьнае навуковае таварыства з’яўляецца самастойным фарміраваннем, якое аб’ядноўвае вучняў установы, здольных да навуковага пошуку, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага ўзроўню, якія імкнуцца да паглыблення ведаў як па асобных прадметах, так і ў галіне сучасных навуковых ведаў, і творча працуючых настаўнікаў.
1.2 Палажэнне аб навуковым таварыстве разглядаецца на пасяджэнні навуковага таварыства і прымаецца агульным сходам таварыства. Агульны сход – гэта вышэйшы орган навуковага таварыства. Сход праводзіцца ў пачатку навучальнага года (кастрычнік) і пасля таго, як ва ўстанове вывучаны навуковыя запыты вучняў і іх адносіны да навуковай дзейнасці (май). На агульным сходзе выбіраецца савет таварыства, вызначаецца састаў секцый, абмяркоўваецца план работы таварыства на год.
1.3. Пасяджэнні навуковага таварыства праходзяць адзін раз у чвэрць. Школьная навукова-практычная канферэнцыя праводзіцца адзін раз у год (люты).
- Мэта і задачы школьнага навуковага таварыства:
2.1 Пашырэнне кругагляду вучняў у галіне дасягненняў айчыннай і замежнай навукі.
2.2 Выяўленне найбольш адораных вучняў у розных галінах навукі і развіццё іх творчых здольнасцей.
2.3 Актыўнае ўключэнне вучняў установы ў працэс самаадукацыі і самаразвіцця.
2.4 Удасканаленне ўменняў і навыкаў самастойнай работы вучняў, пашырэнне ўзроўню іх ведаў і эрудыцыі ў розных галінах навукі.
Статут
школьнага навуковага таварыства “Эўрыка”
- Запіс у школьнае навуковае таварыства.
У школьнае навуковае таварыства можа ўступіць кожны вучань, які цікавіцца навуковай дзейнасцю і атрымаў рэкамендацыі настаўніка-прадметніка.
Узрост паступлення ў навуковае таварыства – 6 гадоў.
- Кіраўніцтва і арганізацыя дзейнасці ў школьным навуковым таварыстве.
Кіраўнік - намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, які курыруе навукова-метадычную работу, ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю школьнага навуковага таварыства.
Савет школьнага навуковага таварыства разглядае і зацвярджае тэматыку работы кожнай секцыі, вызначае педагогаў, каторыя будуць праводзіць заняткі і кансультацыі. У кожнай секцыі для вучняў праводзяцца заняткі, звязаныя з тэмай навуковай работы, і пазнавальныя заняткі.
2.1 Кіраўнік школьнага навуковага таварыства
Кіраўнік школьнага навуковага таварыства арганізуе дзейнасць настаўнікаў па аказанню дапамогі вучням у напісанні і абароне навукова-даследчых работ.
Кіраўнік школьнага навуковага таварыства праводзіць рэгулярныя пасяджэнні таварыства, адсочвае дадзеныя па падрыхтоўцы даследчых работ вучняў і карэкціруе дзейнасць па эфектыўнай арганізацыі працэса па кожнаму накірунку работы навуковага таварыства, збірае інфармацыю для падрыхтоўкі прапаноў для Савета навуковага таварыства па карэкцыі яго дзейнасці.
Кіраўнік школьнага навуковага таварыства:
- распрацоўвае план работы таварыства, аналізуе яго выкананне;
- разглядае заявы на ўдзел у навукова-даследчай, пошукавай і практычнай рабоце;
- арганізуе работу па аказанні навукова-метадычнай дапамогі ў рабоце членам школьнага навуковага таварыства;
- аказвае кансультатыўную дапамогу ў падрыхтоўцы навукова-даследчых, практычных работ, праводзіць інструктажы па пытаннях методыкі праекта і запаўнення дакументацыі;
- кантралюе ход выканання, тэрміны і вынікі работ, заслухоўвае справаздачы членаў таварыства.
Кіраўнік навуковага школьнага таварыства праводзіць пасяджэнні таварыства з Саветам таварыства і кіраўнікамі творчых секцый, адсочвае працэс напісання навукова-даследчых работ.
2.2. Настаўнікі-прадметнікі
Настаўнікі-прадметнікі з’яўляюцца кіраўнікамі навукова-даследчых работ вучняў. Яны прапаноўваюць тэмы для даследчых работ вучням. Тэму даследчай работы навучэнцы могуць выбраць самастойна, але яна павінна быць узгоднена з настаўнікам-прадметнікам і зацверджана на навуковым савеце. Настаўнікі-прадметнікі кіруюць працэсам напісання праектна-даследчай работы, яны праводзяць для навучэнцаў кансультацыі, дапамагаюць з выбарам літаратуры, арганізуюць прамежкавы і выніковы кантроль навукова-даследчых работ навучэнцаў, дапамагаюць падрыхтаваць тэзісы паведамлення і само выступленне на навукова-практычнай канферэнцыі.
2.3 Савет школьнага навуковага таварыства
У Савет школьнага навуковага таварыства ўваходзіць Старшыня таварыства, які вядзе найбольш актыўную даследчую дзейнасць у пэўным навуковым накірунку (секцыі). Старшыня таварыства рыхтуе інфармацыю аб працэсе работы над праектна-даследчымі работамі навучэнцаў, праблемах, выніках.
Старшыня таварыства разам з настаўнікам-прадметнікам праводзіць пасяджэннішкольнага навуковага таварыства, дапамагае арганізаваць работу навукова-практычнай канферэнцыі.
- Правы і абавязкі членаў школьнага навуковага таварыства
3.1 Вучань – удзельнік навуковага таварыства – мае права:
- выбраць форму выканання даследчай работы;
- атрымаць неабходную кансультацыю ў свайго кіраўніка;
- мець індывідуальны графік кансультацый у працэсе выканання даследчай работы;
- выкарыстоўваць матэрыяльную базу ўстановы адукацыі для самастойнай даследчай работы;
- прымаць удзел у школьнай, раённай навукова-практычных канферэнцыях;
3.2 Вучань – удзельнік навуковага таварыства – абавязаны:
- рэгулярна і актыўна ўдзельнічаць у пасяджэннях навуковага таварыства;
- уносіць прапановы па паляпшэнню работы таварыства;
- перыядычна знаёміць членаў таварыства з прамежкавымі вынікамі сваіх даследаванняў;
- звяртацца ў школьную бібліятэку за неабходнай для даследавання літаратурай;
- самастойна пашыраць веды па выбранай галіне навук;
- строга выконваць тэрміны і патрабаванні да выканання навукова-даследчых работ.
- Асноўныя накірункі дзейнасці навуковага таварыства
- уключэнне ў навукова-даследчую дейнасць здольных вучняў у адпаведнасці з іх навуковымі запытамі;
- навучанне школьнікаў рабоце з навуковай літаратурай, фарміраванне культуры навуковага даследавання;
- аказанне вучням практычнай дапамогі ў правядзенні эксперыментальнай і даследчай работы;
- арганізацыя індывідуальных кансультацый і прамежкавага і выніковага кантролю ў ходзе навуковых даследаванняў вучняў;
- рэцэнзіраванне навуковых работ пры падрыхтоўцы іх да ўдзелу ў раённых, абласных конкурсах і канферэнцыях;
- падрыхтоўка, арганізацыя і правядзенне навукова-практычных канферэнцый, турніраў, алімпіяд.
План работы
школьнага навуковага таварыства
на 2021/2022 навучальны год
№ п/п
|
Мерапрыемствы
|
Дата
правядзення
|
Адказныя
|
1.
|
Састаўленне графіка правядзення індывідуальных заняткаў з адоранымі вучнямі на 2020/2021 навучальны год
|
Верасень
2021
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
2.
|
Арганізацыйнае пасяджэнне навуковага таварыства: пастаноўка задач, планаванне работы, фарміраванне Савета школьнага навуковага таварыства
|
Верасень
2021
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
3.
|
Падрыхтоўка да навукова-практычнай канферэнцыі:
- збор матэрыялаў па тэме даследавання;
- індывідуальныя кансультацыі для удзельнікаў школьнага навуковага таварыства
|
На працягу 2021/2022 навучальнага года
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
4.
|
Правядзенне першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
|
Верасень 2021
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
5.
|
Падрыхтоўка вучняў, членаў навуковага таварыства, да другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, раённых алімпіяд малодшых школьнікаў, школьнікаў сярэдняга звяна
|
На працягу 2021/2022 навучальнага года
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце,
настаўнікі-прадметнікі
|
6.
|
Удзел членаў навуковага таварыства ў рэспубліканскіх прадметных конкурсах:
- “Інфамышка”;
- “Каласок”, “Глабусёнак”;
- “Белка”;
- “Журавлик”;
- “Зубраня”, “Сініца”;
- “Буслік”;
- “Кенгуру”;
- “Лингвистёнок”;
- “Алімпіёнак”
|
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
|
Настаўнікі-прадметнікі
|
7.
|
Практыкум “Афармляем даследчую работу правільна”
|
Кастрычнік 2021
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
8.
|
Удзел у конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
|
Кастрычнік 2021
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
9.
|
Удзел у раённым этапе абласнога конкурсу “Вучань года – 2020”.
|
Кастрычнік 2021
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
10.
|
Удзел у ХІ абласным турніры юных матэматыкаў.
|
Кастрычнік 2021
|
Забэла С.У., настаўнік матэматыкі
|
11.
|
Пасяджэнні навуковага таварыства
|
Лістапад,
студзень, сакавік
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
12.
|
Удзел ва ўнутрышкольных алімпіядах малодшых школьнікаў
|
Лістапад
2021
|
Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Казак С.У.
|
13.
|
Удзел у ХІІ турніры фізікаў
|
Снежань 2021
|
Мамчыц М.М., настаўнік фізікі
|
14.
|
Удзел у раённай алімпіядзе па правілах дарожнага руху.
|
Снежань 2021
|
Казак С.У., Мамчыц М.М.
|
15.
|
Удзел у раённым фестывалі вучняў пачатковых класаў і выхаванцаў дашкольных устаноў “Я – даследчык”.
|
Снежань
2021
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнікі пачатковых класаў, выхавальнік дашкольнай адукацыі
|
16.
|
Удзел у раённай алімпіядзе малодшых школьнікаў “Таленавітыя дзеці”.
|
Студзень 2022
|
Настаўнікі пачатковых класаў
|
17.
|
Удзел у школьнай навукова-практычнай канферэнцыі “Мечтайте, ищите, дерзайте!”
|
Люты
2022
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнікі-прадметнікі
|
18.
|
Удзел у раённым конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў “Дерзайте, вы талантливы!”
|
Сакавік
2022
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнікі-прадметнікі
|
19.
|
Удзел у раённай алімпіядзе па АБЖ.
|
Сакавік
2022
|
Мамчыц М.М., Казак С.У.
|
20.
|
Удзел у раённых алімпіядах вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
|
Красавік 2022
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнікі-прадметнікі
|
21.
|
Удзел у абласным міні-турніры юных матэматыкаў
|
Красавік 2022
|
Забэла С.У., настаўнік матэматыкі
|
22.
|
Удзел у абласным турніры юных хімікаў.
|
Красавік 2022
|
Антановіч Д.А., настаўнік хіміі
|
23.
|
Удзел у інтэрнет-алімпіядах па вучэбных прадметах.
|
На працягу 2021/2022 навучальнага года
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнікі-прадметнікі
|
24.
|
Падвядзенне вынікаў работы навуковага таварыства
|
Май
2022
|
Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
Спіс членаў навуковага таварыства
2021/2022 навучальны год
- Цісіневіч Уладзімір, ІІІ клас
- Лобан Дар’я, IV клас
- Цісіневіч Уладзіслаў, VI клас
- Лявончык Ягор, VI клас
- Сёмуха Кірыл, VII клас
- Горбач Андрэй, VIII клас
- Горбач Ксенія, IX клас
- Мамчыц Анастасія, ІХ клас
- Аляшкевіч Станіслаў, ІХ клас
Савет школьнага навуковага таварыства
2021/2022 навучальны год
- Горбач Андрэй, VIII клас – старшыня школьнага навуковага таварыства
- Горбач Ксенія, ІХ клас
- Мамчыц Анастасія, ІХ клас
- Аляшкевіч Станіслаў, ІХ клас