28 красавіка прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў VIII-IX класаў у рамках рэалізацыі праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі". Інфармацыйную гадзіну правяла настаўнік геаграфіі Скрунда Т.В., якая расказала вучням аб значэнні сельскай гаспадаркі ў развіцці эканомікі краіны, пазнаёміла з формамі сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь, пералічыла найбольш перспектыўныя галіны жывёлагадоўлі і раслінаводства. Таццяна Валер'еўна абмеркавала з вучнямі магчымасці моладзі ў развіцці сельскай гаспадаркі, назвала запатрабавальныя аграрныя прафесіі і прапанавала школьнікам разам ствараць будучыню краіны і вырошчваць хлеб.
24 лютага прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна ў рамках рэалізацыі праекта "Школа Актыўнага Грамадзяняніна" для вучняў VІ-ІХ класаў па тэме "Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту". На сустрэчу быў запрошаны старшыня Чырвоназоркаўскага сельскага выканаўчага Камітэта Масло Г.І. Грыгорый Іванавіч расказаў вучням аб дасягненнях ва ўмацаванні абароназдольнасці краіны, аб значэнні і дзейнасці беларускай арміі пры абароне незалежнасці і захаванні суверэнітэту Беларусі, абмеркававаў з вучнямі ролю і прынцыпы работы МНС, пажадаў школьнікам выхоўваць у сабе такія якасці, як адказнасць, абавязак і патрыятызм.
27 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках рэалізацыі праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў VIII, IX класаў па тэме "Гонар за Беларусь. Свет міжканфесіянальны, свет міжнацыянальны". На сустрэчу быў запрошаны настаяцель царквы в. Цапра, протаіерэй Вячорка В.А. Валерый Аляксеевіч расказаў вучням аб прыярытэтах канфесіянальнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, традыцыйных гістарычных канфесіях краіны, аб гісторыка-культурнай спадчыне беларусаў, параіў наведаць Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны паслужыўшых, як месца духоўнага яднання людзей, абмеркаваў з вучнямі такія асноўныя міжнацыянальныя паняцці, як "талерантнасць", "узаемапавага", "гуманізм" і "верацярпімасць". Напрыканцы сустрэчы ацец Валерый уручыў падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" вучню VIII класа Дварнічэнко Раману, якому ў студзені споўнілася 14 гадоў, пажадаў усім вучням тварыць дабро, жыць ў міры і згодзе.