Летняе аздараўленне 2022

Рэспубліканская акцыя "Мары нараджаюцца - мары збываюцца!"

разгарнуць

ДУА "Стацыянарны аздараўленчы лагер "Нача-Клецк" запрашае

разгарнуць

Аздараўленчы лагер "Радзімічы"

разгарнуць

 

ЗМЕСТ ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ ЛАГЕРА

01.06.2022

Дзень дзяцей

(01.06.2021 – Міжнародны дзень абароны дзяцей)

 

Дэвіз: “Усё самае лепшае – дзецям!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Урачыстая лінейка. Адкрыццё лагернай змены.
  2. Хвілінкі бяспекі “Правілы бяспечных паводзін у аздараўленчым лагеры. Захаванне санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму па папярэджванні ўзнікнення і распаўсюджванні COVID-19.
  3. Конкурсна-гульнявая праграма “Чароўная краіна дзяцінства”
  4. Афармленне атраднага вугалка “Запалі агеньчык дружбы”
  5. Конкурс малюнкаў на асфальце “У промнях шчаслівага дзяцінства”

 

02.06.2022

Дзень адкрыццяў

Дэвіз: “Якая асалода – жыць і адкрываць за дзівам дзіва!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Творчая майстэрня “Вясёлка дзіцячых талентаў”.
  2. Хвілінка бяспекі “Бяспечная дарога”.
  3. Калейдаскоп спартыўных гульняў “Мая любімая гульня”.
  4. Фотамарафон “Наша лета”.

 

03.06.2022

Дзень гістарычнай памяці

Дэвіз: “Мой родны кут, як ты мне мілы!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Экскурсія ў школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”
  2. Хвілінка бяспекі “Агонь карысны і небяспечны”.
  3. Этнаграфічны фэст “Скарбы роднай зямлі”.
  4. Творчы калажт “Я родным краем ганаруся”.

 

04.06.2022

Дзень здароўя

Дэвіз: “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Пазнавальная гадзіна “Азбука здароўя”.
  2. Карысная інфармацыя “Загараем разам з сонейкам”.
  3. Спартыўнае спаборніцтва “Вясёлыя старты”.

 

06.06.2022

Дзень аховы прыроды

 (05.06.2022 – Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя)

Дэвіз: “Прыроды вечную красу я нашчадкам зберагу!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Экалагічная квэст-гульня “Па сцежках малой радзімы”.
  2. Хвілінка інфармацыі “Як абараніцца ад укусаў кляшчоў?”.
  3. Працоўны дэсант “Зробім свет чысцейшым!”.
  4. Гульня-конкурс “Карагод кветак”.

 

07.06.2022

Дзень прававых ведаў

 

Дэвіз: “Зямля бацькоў дала мне права!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Прававы эрудыцыён “Я і закон”.
  2. Калаж бяспекі “Правілы паводзін у грамадскіх месцах”.
  3. Спартыўнае спаборніцтва “Шашачны турнір”.

08.06.2022

Дзень рэк і азёр роднай зямлі

(08.06.2022 – Сусветны дзень акіянаў)

Дэвіз: “Беларусь мая, сінявокая, люблю цябе за азёры глыбокія!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Завочны экскурс “Рачныя падарожжы”.
  2. Хвілінка бяспекі “Бяспечныя паводзіны на вадаёмах”
  3. Конкурс творчых работ “Белыя ветразі”.
  4. Пазнавальны квэст “Востраў скарбаў”.

09.06.2022

Дзень дружбы

09.06.2022 – Міжнародны дзень сяброў

Дэвіз: “Праз нягоды, праз гады – хораша і годна быць сябрамі назаўжды!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Гадзіна этыкету “Правілы сапраўднай дружбы”.
  2. Хвілінка бяспекі “Каб пазбегнуць бяды”.
  3. Экскурсія ў Галавацкую сельскую біліятэку “Лета з добрай кнігай”.
  4. Рухомыя гульні “Гуляем разам”.

 

 10.06.2022

Дзень здароўя і весялосці

Дэвіз: “Жыццё без усмешкі – памылка!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Пазнавальны пазл “Быць здаровым – модна!”.
  2. Азбука бяспекі “Здаровае харчаванне”.
  3. Танцавальны флэшмоб “У нагу з часам”.

11.06.2022

Дзень праваслаўнай культуры

Дэвіз: “Цяпло душы ты людзям у свет нясі!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Адкрыты дыялог “Духоўныя каштоўнасці”.
  2. Хвілінка бяспекі “Слова лечыць і калечыць”
  3. Творчы праект “Птушкі надзеі”.

13.06.2022

Дзень творчасці і фантазіі

Дэвіз: “Жыццё даецца, каб тварыць!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Творчы подыум “Модны капялюш”.
  2. Трэнінг “Падарожжа дарогамі бяспекі”.
  3. Конкурсная праграма “Угадай мелодыю”.
  4. Гадзіна рытмічнай гімнастыкі “Са спортам сябруем – здароўе мацуем!”

 

14.06.2022

Дзень здароўя і спорту

Дэвіз: “У здаровым целе – здаровы дух!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Пазнавальная гадзіна “Курыць – здароўю шкодзіць”.
  2. Карысная інфармацыя “Парады доктара Айбаліта”.
  3. Спартыўнае спаборніцтва “Самыя хуткія, самыя спрытныя”.

15.06.2022

Дзень дабрыні

 Дэвіз: “Падары кропельку дабрыні”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Гадзіна этыкету “Добрым быць зусім не проста”.
  2. Хвілінка бяспекі “Правілы электрабяспекі”.
  3. Акцыя “Калейдаскоп добрых спраў”
  4. Мультытэрапія (прагляд мульфільмаў).

16.06.2022

Дзень чытача

Дэвіз: “З табою, кніга добрая, іду ў свет!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Віктарына “Па старонках любімых кніг”
  2. Карысная інфармацыя “Паводзіны ў час навальніцы”.
  3. Гульнявая праграма “Па слядах смяшарыкаў”.

 

17.06.2022

Дзень беражлівасці

Дэвіз: “Шануйце скарбы на планеце!”

Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Аўкцыён поглядаў “Эканомія – клопат кожнага”.
  2. Конкурс праектаў “Беражы багацці зямлі”.
  3. Працоўны дэсант “Чысты школьны двор”.

 

18.06.2022

Дзень бяспекі

 Дэвіз: “Зберагаем шчаслівае дзяцінства”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Урок бяспекі “Жыццё – каштоўны дар”.
  2. Практыкум “Каб пазбегнуць траўматызму”
  3. Фестываль творчасці “Каляровыя ўсмешкі”.

 

20.06.2022

Дзень здароўя

(19.06.2013 – Сусветны дзень дзіцячага футбола)

Дэвіз: “Беражы здароўе змалку!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Творчы праект “Дрэва здароўя!”
  2. Хвілінка бяспекі “Асцярожна, ядавітыя расліны!”
  3. Экспрэс-эстафета “Вясёлы мяч”

21.06.2022

Дзень міру

(22.06.2022 – Дзень усенароднай памяці

 ахвяр Вялікай Айчыннай вайны)

Дэвіз: “Патрэбны мір на планеце, каб шчасліва смяяліся дзеці!”

 Выхаваўчыя мерапрыемствы:

  1. Урок мужнасці “І помніць свет выратаваны…”.
  2. Аперацыя “Абеліск”.
  3. Гутарка “Бяспечнае лета”.
  4. Шчырая размова “Мае ўражанні і пажаданні”.
  5. Урачыстая лінейка. Закрыццё лагернай змены.

 

згарнуць

Вывучаем правілы бяспекі

разгарнуць

З 1 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Радзімічы" праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы дзіцячага траўматызму, вывучэнні правіл дарожнага руху.

 

2 чэрвеня дзеці наведалі хвілінку бяспекі "Бяспечная дарога", дзе павысілі ўзровень сваіх ведаў па правілах дарожнага руху, бяспечных паводзінах на чыгунцы.

 

13 чэрвеня выхаванцы лагера падчас трэнінгу "Падарожжа дарогамі бяспекі" праверылі свае ўменні і навыкі ў веданні правіл дарожнага, паўдзельнічаўшы ў ролевых гульнях. 

IMG-43dadd5c4e5381be647bf21f8d08d954-VIMG-479f50e96a8db4801720bb966a347a33-VIMG-a0f835839c5a27022f15a0a45ee7c373-VIMG-fee960352d5a2f2dea312e9a883f8d05-VIMG-dcb7284caa346014fc10004f50fc1f4a-V

згарнуць

Нашы цікавыя справы

разгарнуць

 "Патрэбен мір на планеце, каб шчасліва смяяліся дзеці!"

21.06.2022  

   21 чэрвеня апошні дзень работы аздараўленчага лагера “Радзімічы” быў прысвечаны Дню міру да 81-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дэвізам дня сталі словы Патрэбен мір на планеце, каб шчасліва смяяліся дзеці! Выхаванцы лагера наведалі ўрок мужнасці І помніць свет выратаваны", прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паўдзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу-рэквіеме Памяць сэрца, пагаварылі аб правілах бяспечных паводзін у час летніх канікул. Лагерная змена Радзімічаў завяршылася ўрачыстай лінейкай-закрыццём лагера, падчас якой школьнікі атрымалі прызы за ўдзел у мерапрыемствах і конкурсах, выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

 

"Беражы здароўе змалку!"

20.06.2022  

      20 чэрвеня сонечны летні дзень у аздараўленчым лагеры "Радзімічы" быў прысвечаны захаванню здароўя дзяцей. Дэвіз дня "Беражы здароўе змалку!" Выхаванцы лагера стварылі творчы праект "Дрэва здароўя", даведаліся пра небяспечныя расліны падчас хвілінкі бяспекі "Асцярожна, ядавітыя расліны!", спаборнічалі ў спартыўнай гульні "Вясёлы мяч", правялі час весела і з карысцю для здароўя.

 

"Зберагаем шчаслівае дзяцінства!"

18.06.2022  

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Радзімічы” прайшоў Дзень бяспекі пад дэвізам “Зберагаем шчаслівае дзяцінства!”. Выхаванцы лагера пабылі на ўроку бяспекі “Жыццё – каштоўны дар”, падчас практыкума “Каб пазбегнуць траўматызму” вучыліся пазбягаць небяспечных сітуацый, на фестывалі творчасці “Каляровыя ўсмешкі” адлюстравалі свой сонечны летні настрой і атрымалі зарад бадзёрага і вясёлага настрою.

 

"Шануйце скарбы на планеце!"

17.06.2022  

      17 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі актыўны ўдзел у Дні беражлівасці пад дэвізам “Шануйце скарбы на планеце!”  Падчас аўкцыёна поглядаў “Эканомія - клопат кожнага” дзеці вучыліся беражліва адносіцца да прыродных рэсурсаў, абмяркоўвалі спосабы беражлівасці багаццяў роднага краю. У конкурсе праектаў “Беражы багацці зямлі” школьнікі стварылі наглядны алгарытм дзеянняў  па захаванні прыроды. У час працоўнага дэсанта Чысты школьны двор выхаванцы лагера прынялі актыўны ўдзел па прыбіранні тэрыторыі школы.

 

 

"З табою, кніга добрая, іду ў свет!"

16.06.2022  

    16 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Радзімічы" паўдзельнічалі ў мерапрыемствах Дня чытача. Дэвізам дня сталі словы Эдзі Агняцвет "З табою, кніга добрая, іду ў свет!". Дзеці праверылі сваю чытацкую граматнасць у віктарыне "Па старонках любімых кніг", прэзентавалі свае любімыя кнігі. Падчас хвілінкі карыснай інфармацыі "Паводзіны ў час навальніцы" прачыталі і абмеркавалі правілы бяспечных паводзін у навальніцу. Пасля дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнявой праграме "Па слядах смяшарыкаў", якую для іх правялі супрацоўнікі Галавацкага сельскага дома культуры. Дзеці з цікавасцю выконвалі заданні казачных Смяшарыкаў, падарожнічаючы па станцыях па тэрыторыі прышкольнага парку, і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

 

 

 

 "Падары кропельку дабрыні"

15.06.2022

    15 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Радзімічы” прайшоў Дзень дабрыні. “Падары кропельку дабрыні” – пад такім дэвізам выхаванцы лагера вучыліся быць добрымі і адказнымі ў час гадзіны этыкету “Добрым быць зусім не проста”, акцыі “Калейдаскоп добрых спраў”. На працягу хвілінкі бяспекі “Правілы электрабяспекі” дзеці паўтарылі правілы карыстання электраэнергіяй. Прагляд кінафільма "Артэк. Вялікае падарожжа" дапамог школьнікам атрымаць зарад весялосці і добрага настрою.

 

 

"У здаровым целе - здаровы дух!"

14.06.2022

      14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры"Радзімічы" прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню здароўя і спорту пад дэвізам "У здаровым целе - здаровы дух!". На працягу дня выхаванцы лагера даведаліся шмат карыснай інфармацыі пра шкоду курэння падчас пазнавальнай гадзіны "Курыць - здароўю шкодзіць", паслухалі "Парады доктара Айбаліта" па захаванні здароўя дзяцей, весела і актыўна правялі час у спартыўным спаборніцтве "Самыя хуткія, самыя спрытныя"

 

 

"Жыццё даецца, каб тварыць!"

13.06.2022

      13 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" прайшоў Дзень творчасці і фантазіі пад дэвізам "Жыццё даецца, каб тварыць!". На працягу дня выхаванцы лагера паўдзельнічалі ў творчым подыуме "Модны капялюш", дзе стварылі арыгінальныя галаўныя ўборы на кожную пару года. Падчас трэнінга "Падарожжа дарогамі бяспекі" дзеці праверылі свае навыкі ў веданні правіл дарожнага руху, паўдзельнічаўшы ў тэматычных ролевых гульнях. Конкурсная праграма "Угадай мелодыю" сабрала разам знаўцаў музыкі, а гадзіна рытмічнай гімнастыкі "Са спортам сябруем - сілы мацуем!" дапамагла выхаванцам лагера атрымаць зарад здароўя, пазітыву і бадзёрасці.

 

 

"Святло душы ты людзям у свет нясі"

11.06.2022

       11 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы быў прысвечаны Дню праваслаўнай культуры і прайшоў пад дэвізам "Святло душы ты людзям у свет нясі". Выхаванцы лагера паўдзельнічалі ў адкрытым дыялогу "Духоўныя каштоўнасці", дзе пагаварылі пра маральныя і духоўныя прынцыпы чалавека. Падчас хвілінкі бяспекі "Слова лечыць і калечыць" дзеці вызначылі значэнне добрых і дрэнных слоў у жыцці людзей, стварылі воблака добрых і прыемных слоў. Пры рэалізацыя творчага праекта "Птушкі надзеі" выхаванцы лагера вучыліся быць добрымі і талерантнымі адзін да аднаго, падрыхтавалі сімвалічныя "птушкі надзеі", на якіх адлюстравалі настрой і напісалі свае запаветныя мары.

 

 

"Жыццё без усмешкі - памылка!"

10.06.2022

    10 чэрвеня Дзень здароўя і весялосці ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем прайшоў пад дэвізам "Жыццё без усмешкі - памылка!". На працягу дня выхаванцы лагера паўдзельнічалі ў пазнавальным пазле па тэме "Быць здаровым - модна!", склалі піраміду здаровага харчавання падчас азбукі бяспекі  "Здаровае харчаванне", весела і актыўна ўдзельнічалі ў танцавальным флэшмобе "У нагу з часам", дзе выканалі комплекс рытмічных практыкаванняў пад музычнае суправаджэнне. Дзень здароўя дапамог выхаванцам атрымаць зарад добрага летняга настрою, бадзёрасці і весялосці.

 

 

"Праз нягоды, праз гады - хораша і годна быць сябрамі назаўжды"

09.06.2022

    9 чэрвеня наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Радзімічы” аб'яднаў Дзень дружбы пад дэвізам “Праз нягоды, праз гады – хораша і годна быць сябрамі назаўжды!” На працягу дня дзеці здзейснілі экскурсію ў Галавацкую сельскую бібліятэку "У лета з добрай кнігай", дзе сталі сапраўднымі сябрамі кніг, пасля пашырылі свае веды аб сяброўстве на гадзіне этыкету “Правілы сапраўднай дружбы”, паўтаралі правілы бяспечных паводзін у час хвілінкі бяспекі “Каб пазбегнуць бяды”, “Гулялі разам” падчас рухомых гульняў, вучыліся быць адказнымі сябрамі і адпачываць весела і дружна!

 

 

"Беларусь мая, сінявокая, люблю цябе за азёры глыбокія!"

08.06.2022

      "Беларусь мая, сінявокая, люблю цябе за азёры глыбокія!" пад такім дэвізам прайшоў Дзень рэк і азёр роднай зямлі ў аздараўленчым лагеры "Радзімічы" 8 чэрвеня. Падчас завочнага экскурса "Рачныя падарожжы" выхаванцы лагера здзейснілі ваяж па рэках і азёрах Беларусі, вызначылі самую доўгую раку, пазнаёмілася з насельнікамі рэк і азёр. Пры правядзенні хвілінкі бяспекі "Бяспечныя паводзіны на вадаёмах" дзеці паўтарылі правілы паводзін на вадзе ў летні перыяд. З вялікім задавальненнем паўдзельнічалі выхаванцы ў конкурсе творчых работ "Белыя ветразі", стварыўшы арыгінальныя мадэлі папяровых караблікаў з пажаданнямі для сваіх блізкіх і сяброў. Пазнавальны квэст "Востраў скарбаў" дапамог шукальнікам прыгод адкрыць таямніцы роднага краю, яго гісторыі і культуры.

 

"Зямля бацькоў дала мне права"

07.06.2022

      7 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Радзімічы" прайшоў пад дэвізам "Зямля бацькоў  дала мне права" і быў прысвечаны Дню прававых ведаў. Выхаванцы лагера праверылі ўзровень сваёй прававой культуры падчас прававога эрудыцыёна "Я і закон". Калаж бяспекі "Правілы паводзін у грамадскіх месцах", створаны наведвальнікамі лагера, дапамог паўтарыць спосабы прадухілення канфліктаў у розных жыццёвых сітуацыях. У час спартыўнага спаборніцтва "Шашачны турнір" дзеці праявілі сваю кемлівасць, вызначылі лепшых гульцоў у шашкі.

 

 

"Прыроды вечную красу я нашчадкам зберагу"

06.06.2022

      6 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Радзімічы" быў прысвечаны Дню аховы прыроды. На працягу дня выхаванцы лагера з задавальненнем паўдзельнічалі ў экалагічнай квэст-гульні "Па сцежках малой радзімы", дзе пашырылі свае веды аб прыродзе роднага краю, паспаборнічалі ў камандных конкурсах. Падчас хвілінкі інфармацыі "Як абараніцца ад укусаў кляшчоў" дзеці даведаліся аб спосабах прадухілення ўкусаў небяспечных насякомых і мерах бяспекі пры ўкусах. Працоўны дэсант "Зробім свет чысцейшым" дапамог выхаванцам зрабіць родны куточак чысцейшым і прыгажэйшым. Цікавыя і запамінальныя заданні чакалі дзяцей у час гульні-конкурсу "Карагод кветак": дзеці паўтарылі веды аб палявых, лекавых і дэкаратыўных кветках, навучыліся беражліва адносіцца да прыроды Беларусі.

 

 

"Я здроўе зберагу - сам сабе дапамагу!"

04.06.2022

4 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Радзімічы" прайшоў Дзень здароўя пад дэвізам "Я здароўе зберагу - сам сабе дапамагу!" Дзеці з цікавасцю наведалі пазнавальную гадзіну "Азбука здароўя", дзе павысілі ўзровень сваіх ведаў па вядзенні здаровага ладу жыцця, пагаварылі аб небяспецы шкодных звычак. Падчас гадзіны карыснай інфармацыі "Загараем разам з сонейкам" выхаванцы лагера вучыліся правільна загараць і загартоўваць свой арганізм. Спартыўнае спаборніцтва "Вясёлыя старты" дапамагло дзецям праявіць свае лепшыя фізічныя здольнасці, паказаць свой спрыт і кемлівасць у конкурсах і эстафетах, падарыла шмат пазітыўных эмоцый.

 

 

"Мой родны кут, як ты мне мілы!"

03.06.2022

    3 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Радзімічы" быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і прайшоў пад дэвізам "Мой родны кут, як ты мне мілы!" На працягу дня выхаванцы лагера пабылі на экскурсіі ў школьным краязнаўчым музеі "Гісторыя вёскі Гурнаўшчына", дзе дакрануліся да спадчыны сваіх продкаў, іх побыту і жыцця ў мінулых стагоддзях. Падчас хвілінкі бяспекі "Агонь карысны і небяспечны" дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін з агнём. Цікавым і запамінальным стаў для школьнікаў этнаграфічны фэст "Скарбы роднай зямлі", дзе вясёлыя конкурсы, гульні і віктарыны дапамаглі дзецям успомніць традыцыі і абрады беларусаў. А творчы калаж "Я родным краем ганаруся", створаны з малюнкаў выхаванцаў, дапамог адчуць любоў да роднай зямлі, яе гісторыі.

 

 

"Якая асалода - жыць і адкрываць за дзівам дзіва!"

02.06.2022

     Другі дзень работы аздараўленчага лагера прынёс сваім выхаванцам шмат яркіх фарбаў і адкрыццяў. 2 чэрвеня дзеці з задавальненнем паказалі свае творчыя здольнасці падчас работы творчай майстэрні "Вясёлка дзіцячых талентаў", паўтарылі правілы дарожнага руху на хвілінцы бяспекі "Бяспечная дарога", паўдзельнічалі ў калейдаскопе спартыўных гульняў "Мая любімая гульня", здзейснілі фотамарафон па любімых мясцінах роднага краю пад назваю "Наша лета".

 

 Усё лепшае дзецям!

01.06.2022

      Першы дзень работы школьнага аздараўленчага лагера "Радзімічы" прайшоў пад дэвізам "Усё лепшае дзецям!" і быў прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей. 1 чэрвеня дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце "У промнях сонечнага лета". На сюжэтна-гульнявую праграму выхаванцаў запрасілі работнікі Галавацкага сельскага дома культуры. Вясёлы настрой і сонечны летні дзень стварылі атмасферу ўтульнасці і радасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Школа Актыўнага Грамадзяніна

разгарнуць

  16 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Радзімічы" прайшла інфармацыйная гадзіна ў рамках рэалізацыі праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Лета - пара дзейнічаць. Самакіраванне - гэта школа юнага лідара!". Падчас інфармацыйнага мерапрыемства дзеці даведаліся, каго можна назваць сапраўдным лідарам, і якімі якасцямі і здольнасцямі павінен валодаць лідар дзіцячага калектыву. Пасля выхаванцы лагера пагулялі ў трэніровачныя гульні "Зайдзі ў карагод" і "Скульптурная кампазіцыя" з мэтай выяўлення сваіх лідарскіх здольнасцей. 

 

  9 чэрвеня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках рэалізацыі адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем па тэме "Лета - час дзейнічаць. Калектыўная творчая справа - ні дня без справы!". У час правядзення іфармацыйнай гадзіны дзеці даведаліся аб значэнні летняга аздараўлення, відах летняга аздараўлення ў Рэспубліцы Беларусь, абмеркавалі прыказкі пра працу і адпачынак, склалі план калектыўных творчых спраў, каб правесці лета з карысцю. У канцы мерапрыемства дзеці паўдзельнічалі ў працоўным дэсанце, падчас якога даглядалі клумбы на школьнай тэрыторыі і зрабілі родны куток прыгажэйшым.

 

згарнуць

Планы мерапрыемстваў на летні перыяд

разгарнуць

План мерапрыемстваў

па арганізацыі выхаваўча-прафілактычнай работы

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

 дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

на летні перыяд 2022 года

 

№ п/п

Назва

мерапрыемства

Дата правядзення

Удзельнікі

Адказныя

1.

Абнаўленне на сайце ўстановы адукацыі на старонцы “Прафілактычныя лістоўкі” інфармацыі па папярэджванні дзіцячага траўматызму, правілах бяспечных паводзін у летні перыяд,

інфармацыі па недапушчэнні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх

01.06.2022 - 31.08.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл., законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маліноўская Н.І.

2.

Размяшчэнне на інфармацыйных стэндах ўстановы адукацыі “Вугалок прававых ведаў” і “Астравок бяспекі” інфармацыі па папярэджванні дзіцячага траўматызму, правілах бяспечных паводзін у летні перыяд,

інфармацыі па недапушчэнні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх

01.06.2022 - 31.08.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл., законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маліноўская Н.І.

3.

Арганізацыя рэйдаў па праверцы занятасці вучняў у летні перыяд

01.06.2022 - 31.08.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл.

Класныя кіраўнікі

І, ІІІ, IV,

VI-IX класаў

4.

Выпуск інфармацыйных буклетаў “Бяспечнае лета”

01.06.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл., законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Настаўнік пачатковых класаў

Горбач Т.Л.

 

5.

Конкурсна-гульнявая праграма “Чароўная краіна дзяцінства” да Міжнароднага дня абароны дзяцей

01.06.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл.

Настаўнік пачатковых класаў

Казак С.У., мастацкі кіраўнік Галавацкага СК

Рачэк М.І.

6.

Аперацыя “Абеліск” па добраўпарадкаванні тэрыторыі брацкай магілы савецкіх воінаў в.Гурнаўшчына

01.06.2022 - 31.08.2022

VI-IX кл.

Класныя кіраўнікі

VI-IX кл.

7.

Комплекс выхаваўчых мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскіх акцый “Я гэты край Радзімаю заву”, “Маршрутамі адзінства”, “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”:

  - экскурсія ў школьны краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гурнаўшчына”,

 - этнаграфічны фэст “Скарбы роднай зямлі”,

 - творчы калаж “Я родным краем ганаруся”;

 

  - квэст гульня “Па сцежках малой радзімы”;

 

  - конкурс пректаў “Беражы багацці зямлі”;

 

  - аперацыя “Абеліск”;

  - урок мужнасці “І помніць свет выратаваны”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

03.06.2022

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

06.06.2022

 

 

 

17.06.2022

 

 

 

21.06.2022

Выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем

Начальнік аздараўленчага лагера

Казак С.У.

8.

Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў:

  - хвілінка бяспекі “Бспечная дарога”;

  - хвілінка роздуму “Агонь карысны і небяспечны”;

  - калаж бяспекі “Правілы паводзін у грамадскіх месцах”;

  - гадзіна бяспекі “Правілы паводзін на вадаёмах”;

  - інфармацыя да ведама “Каб пазбегнуць бяды”;

  - азбука бяспекі “Здаровае харчаванне”;

  - трэнінг “Падарожжа дарогамі бяспекі”;

  - пазнавальная гадзіна “Курыць – здароўю шкодзіць”;

  - хвілінка бяспекі “Правілы электрабяспекі”;

  - карысная інфармацыя “Паводзіны ў час навальніцы”;

  -практыкум “Каб пазбегнуць траўматызму”;

  - гутарка “Бяспечнае лета”

 

 

 

 

02.06.2022

 

 

03.06.2022

 

 

07.06.2022

 

 

08.06.2022

 

 

09.06.2022

 

 

10.06.2022

 

 

13.06.2022

 

14.06.2022

 

 

15.06.2022

 

 

16.06.2022

 

 

18.06.2022

 

 

21.06.2022

Выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем

Начальнік аздараўленчага лагера

Казак С.У.

9.

Ускладанне кветак ляя брацкай магілы савецкіх воінаў в. Гурнаўшчына

да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл., законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маліноўская Н.І.

10.

Навучанне правілам бяспечных паводзін на вадзе, у быце, пажарнай і дарожнай бяспекі ў перыяд летніх канікул

16.06.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл.

Класныя кіраўнікі І, ІІІ, IV, VI-IX кл.

11.

Разгляд на пасяджэннях савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці правапарушэнняў непаўналетніх пытанняў:

  - “Аналіз выканання мерапрыемстваў па летняй занятасці (аздараўленні) асобных катэгорый навучэнцаў у летні перыяд”;

  - “Аналіз занятасці асобных катэгорый навучэнцаў у свабодны час”

 

 

 

 

 

 

 

 

21.07.2022

 

 

 

 

 

 

18.08.2022

 

Члены савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці правапарушэнняў непаўналетніх

Кіраўніцтва

 

 

згарнуць

План мерапрыемстваў сумесна з Галавацкім СК і Галавацкай СБ

разгарнуць

План сумесных мерапрыемстваў

з Галавацкім сельскім клубам

і Галавацкай сельскай бібліятэкай

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

 дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

на летні перыяд 2022 года

 

№ п/п

Мерапрыемства

Дата правядзення

Удзельнікі

Адказныя

1.

Конкурсна-гульнявая праграма “Чароўная краіна дзяцінства”

01.06.2022

Выхаванцы аздараўленчага лагера

Мастацкі кіраўнік Галавацкага

СК

Рачэк М.І.,

бібліятэкар Галавацкай СБ Карсюк Г.М.

2.

Экскурсія ў Галавацкую сельскую біліятэку “Лета з добрай кнігай”

09.06.2022

Выхаванцы аздараўленчага лагера

Бібліятэкар Галавацкай СБ Карсюк Г.М.

3.

Гульнявая праграма “Па слядах Смяшарыкаў”

 

16.06.2022

Выхаванцы аздараўленчага лагера

Мастацкі кіраўнік Галавацкага

СК

Рачэк М.І.,

бібліятэкар Галавацкай СБ Карсюк Г.М.

4.

Конкурсная праграма “Самыя канікулярныя канікулы”

10.07.2022

Вучні І, ІІІ, IV,

VI-IX кл.

Мастацкі кіраўнік Галавацкага

СК

Рачэк М.І.,

бібліятэкар Галавацкай СБ Карсюк Г.М.

5.

Казачная эстафета “Я ведаю казкі”

27.07.2022

Вучні І, ІІІ, IV,

VI-IX кл.

Бібліятэкар Галавацкай СБ Карсюк Г.М.

6.

Гульня-падарожжа “Вакол свету”

07.08.2022

Вучні І, ІІІ, IV,

VI-IX кл.

Мастацкі кіраўнік Галавацкага

СК

Рачэк М.І.,

бібліятэкар Галавацкай СБ Карсюк Г.М.

згарнуць

План работы па забеспячэнні летняй занятасці

разгарнуць

План работы з вучнямі

па забеспячэнні летняй занятасці

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

 дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

на летні перыяд 2022 года

 

№ п/п

Плануемая работа

Дата правядзення

Удзельнікі

Адказныя

1.

Стварэнне старонкі на сайце ўстановы “Летняе аздараўленне - 2022” з размяшчэннем інфармацыі аб рабоце летняга аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Радзімічы”

01.06.2022-21.06.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл., законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маліноўская Н.І.

2.

Афармленне інфармацыйнага стэнда “Лета – 2022” у фае ўстановы

01.06.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл., законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маліноўская Н.І.

3.

Работа аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Радзімічы”

01.06.2022-21.06.2022

Выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем

Начальнік аздараўленчага лагера

Казак С.У.

4.

Правядзенне індывідуальных сустрэч з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх па пытаннях летняга аздараўлення дзяцей

01.06.2022 - 31.08.2022

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Класныя кіраўнікі

5.

Правядзенне інструктажоў, гутарак па правілах бяспечных паводзін на дарозе, у побыце, правілах паводзін у грамадскіх месцах, паводзін на вадзе, у лесе, у вячэрні час у летні перыяд

01.06.2022-21.06.2022

Выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем

Начальнік аздараўленчага лагера

Казак С.У.

6.

Кантроль занятасці і месцазнаходжання непаўналетніх у летні перыяд (наведванні сем’яў непаўналетніх)

01.06.2022 - 31.08.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл.,

законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Класныя кіраўнікі

І, ІІІ, IV,

VI-IX класаў

7.

Кантроль за наведваннем непаўналетнімі аб’яднанняў па інтарэсах Галавацкага сельскага клуба, мерапрыемстваў Галавацкай сельскай бібліятэкі

01.06.2022 - 31.08.2022

І, ІІІ, IV,

VI-IX кл.,

законныя прадстаўнікі непаўналетніх

Класныя кіраўнікі

І, ІІІ, IV,

VI-IX класаў

 

 

згарнуць

Графікі работы аб'яднанняў па інтарэсах і стадыёна на летні перыяд

разгарнуць

Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах

для навучэнцаў

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

 дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

на летні перыяд 2022 года

 

№ п/п

Назва аб’яднання

па інтарэсах

Месца і  час работы

Удзельнікі

Адказныя

1.

“Рукадзельніца”

Галавацкі СК

Нядзеля

13.30-14.15; 14.30-15.15

Мамчыц А.І.

Горбач К.С.

Апанасевіч А.В.

Лобан Д.А.

Цісіневіч В.А.

Рачэк М.І.

2.

“Праменьчык”

Галавацкі СК

Нядзеля:

13.00-14.00

Апанасевіч А.В.

Бяганская В.Д.

Лобан Д.А.

Мамчыц А.І.

 

Грыб В.М.

3.

“Вясёлыя забавы”

Галавацкі СК

Нядзеля:

15.30-16.30

Рачэк І.Д.

Рачэк М.Д.

Дзікарэвіч М.А.

Бычэнка А.А.

Горбач А.С.

Аляшкевіч В.С.

Лявончык Я.С.

 

Рачэк М.І.

 

Графік работы стадыёна

для навучэнцаў

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

 дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

на летні перыяд 2022 года

 

№ п/п

Дні тыдня

Час работы

Адказныя

1.

Панядзелак – пятніца

9.00 - 21.00

Кіраўніцтва

2.

Субота – нядзеля

11.00 - 21.00

 

 

Кіраўніцтва

згарнуць
Яшчэ ў гэтым раздзеле