Дзень чытача

16.06.2022

16 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Радзімічы" паўдзельнічалі ў мерапрыемствах Дня чытача. Дэвізам дня сталі словы Эдзі Агняцвет "З табою, кніга добрая, іду ў свет!". Дзеці праверылі сваю чытацкую граматнасць у віктарыне "Па старонках любімых кніг", прэзентавалі свае любімыя кнігі. Падчас хвілінкі карыснай інфармацыі "Паводзіны ў час навальніцы" прачыталі і абмеркавалі правілы бяспечных паводзін у навальніцу. Пасля дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнявой праграме "Па слядах смяшарыкаў", якую для іх правялі супрацоўнікі Галавацкага сельскага дома культуры. Дзеці з цікавасцю выконвалі заданні казачных Смяшарыкаў, падарожнічаючы па станцыях па тэрыторыі прышкольнага парку, і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.