Школа Актыўнага Грамадзяніна

16.06.2022

16 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Радзімічы" прайшла інфармацыйная гадзіна ў рамках рэалізацыі праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Лета - пара дзейнічаць. Самакіраванне - гэта школа юнага лідара!". Падчас інфармацыйнага мерапрыемства дзеці даведаліся, каго можна назваць сапраўдным лідарам, і якімі якасцямі і здольнасцямі павінен валодаць лідар дзіцячага калектыву. Пасля выхаванцы лагера пагулялі ў трэніровачныя гульні "Зайдзі ў карагод" і "Скульптурная кампазіцыя" з мэтай выяўлення сваіх лідарскіх здольнасцей.