Дзень беражлівасці

17.06.2022

17 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі актыўны ўдзел у Дні беражлівасці пад дэвізам “Шануйце скарбы на планеце!”  Падчас аўкцыёна поглядаў “Эканомія - клопат кожнага” дзеці вучыліся беражліва адносіцца да прыродных рэсурсаў, абмяркоўвалі спосабы беражлівасці багаццяў роднага краю. У конкурсе праектаў “Беражы багацці зямлі” школьнікі стварылі наглядны алгарытм дзеянняў  па захаванні прыроды. У час працоўнага дэсанта Чысты школьны двор выхаванцы лагера прынялі актыўны ўдзел па прыбіранні тэрыторыі школы.