Дзень бяспекі

18.06.2022

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Радзімічы” прайшоў Дзень бяспекі пад дэвізам “Зберагаем шчаслівае дзяцінства!”. Выхаванцы лагера пабылі на ўроку бяспекі “Жыццё – каштоўны дар”, падчас практыкума “Каб пазбегнуць траўматызму” вучыліся пазбягаць небяспечных сітуацый, на фестывалі творчасці “Каляровыя ўсмешкі” адлюстравалі свой сонечны летні настрой і атрымалі зарад бадзёрага і вясёлага настрою.