Дзень здароўя

20.06.2022

20 чэрвеня сонечны летні дзень у аздараўленчым лагеры "Радзімічы" быў прысвечаны захаванню здароўя дзяцей. Дэвіз дня "Беражы здароўе змалку!" Выхаванцы лагера стварылі творчы праект "Дрэва здароўя", даведаліся пра небяспечныя расліны падчас хвілінкі бяспекі "Асцярожна, ядавітыя расліны!", спаборнічалі ў спартыўнай гульні "Вясёлы мяч", правялі час весела і з карысцю для здароўя.