Дзень міру

21.06.2022

21 чэрвеня апошні дзень работы аздараўленчага лагера “Радзімічы” быў прысвечаны Дню міру да 81-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дэвізам дня сталі словы Патрэбен мір на планеце, каб шчасліва смяяліся дзеці! Выхаванцы лагера наведалі ўрок мужнасці І помніць свет выратаваны", прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паўдзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу-рэквіеме Памяць сэрца, пагаварылі аб правілах бяспечных паводзін у час летніх канікул. Лагерная змена Радзімічаў завяршылася ўрачыстай лінейкай-закрыццём лагера, падчас якой школьнікі атрымалі прызы за ўдзел у мерапрыемствах і конкурсах, выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.