Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна"

Навучанне ў рамках міжнародных дагавароў

З мэтай рэалізацыі міжнародных дагавароў аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі з замежнымі дзяржавамі інфармуем аб наяўнасці магчымасці навучання грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой у рамках міжнародных дагавароў у сферы адукацыі з Казахстанам, Кыргыстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам, В'етнамам, Манголіяй, Малдовай, Сірыяй, Кітаем і Егіптам.

Для ўдзелу ў конкурсным адборы кандыдатам неабходна прадаставіць ва ўстанову адукацыі наступныя дакументы:

анкету, запоўненую друкаванымі літарамі, з фотаздымкам і прыкладаемымі да яе дакументамі;

выпіску бягучых адзнак, характарыстыку од установы адукацыі (для В'етнама - таксама аўтабіяграфію, копію дыплома, копію дадатка да дыплома, медыцынскую даведку; усе дакументы для В'етнама павінны быць перакладзены на англійскую мову і зацверджаны);

копію старонак пашпарта з указаннем установачных дадзеных (31, 33 старонкі).

З інфармацыяй аб асноўных умовах і  магчымасцях навучання грамадзян Рэспублікі Беларусь у 2022/2023 навучальным годзе ва ўстановах вышэйшай адукацыі ўказаных замежных дзяржаў можна азнаёміцца  ў прадстаўленых ніжэй дакументах:

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Казахстана

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Кыргызскай Рэспублікі

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Таджыкістан 

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Туркменістана 

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Манголіі

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Малдова 

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі

Інфармацыя аб прыёме на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Арабскай Рэспублікі Егіпет 

Яшчэ ў гэтым раздзеле